https://bel.sputnik.by/20210605/Putsn-abverg-dachynenne-rasyskkh-spetssluzhba-da-zatrymannya-Pratasevcha-1047807423.html
Пуцін абверг дачыненне расійскіх спецслужбаў да затрымання Пратасевіча
Пуцін абверг дачыненне расійскіх спецслужбаў да затрымання Пратасевіча
Sputnik Беларусь
Расійскі прэзыдэнт расказаў, што Аляксандр Лукашэнка не планаваў аперацыю з самалётам у Нацыянальным аэрапорце Мінск. 05.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-05T16:05+0300
2021-06-05T16:05+0300
2022-06-28T15:44+0300
навіны
у беларусі
у свеце
палітыка
галоўнае
уладзімір пуцін
спецслужбы
затрыманне
раман пратасевіч
прэзідэнт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/04/1047806356_0:0:3209:1813_1920x0_80_0_0_9eae2ae68876cb36e6d720d6767426cb.jpg
МІНСК, 5 чэр – Sputnik. Расійскія спецслужбы не маюць ніякага дачынення да затрымання заснавальніка прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім Telegram-канала Nexta Рамана Пратасевіча, заявіў напярэдадні прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на пасяджэннi ПМЭФ.Пратасевіч быў затрыманы 23 траўня ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Блогер накіроўваўся з Афін у Вільню самалётам кампаніі Ryanair. З-за паведамлення аб мініраванні лайнер здзейсніў экстраную пасадку ў беларускай сталіцы. Пры праверцы дакументаў Пратасевіч быў затрыманы, разам з ім - грамадзянка Расіі Сафія Сапега. Паведамленне пра бомбу на борце не пацвердзілася.Пуцін падкрэсліў, што расійскія спецслужбы прымалі ўдзел у аперацыі па затрыманні ў Маскве змоўшчыкаў, якія планавалі дзяржпераварот і ліквідацыю прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. "Але гэта было па запыце КДБ", - удакладніў прэзідэнт Расіі.Па словах Пуціна, і беларускія ўлады не планавалі ніякіх аперацый па затрыманні Пратасевіча. Інфармацыя пра тое, што блогер на борце самалёта, з'явілася толькі пасля пасадкі яго ў самалёт.Расійскі лідэр нагадаў пра інцыдэнт з пасадкай самалёта экс-прэзідэнта Балівіі Эва Маралеса ў 2013 годзе ў Вене. "Хачу ўзгадаць, што самалёт аднаго з лідэраў дзяржаў (Маралеса) быў пасаджаны прымусова. Яму прапанавалі выйсці з самалёта, абшукалі, кіраўніка дзяржавы. Ніхто пра гэта не ўспамінае, як быццам гэтага і не было, але гэта было. І, дарэчы кажучы, было не адзін раз і не толькі з самалётам гэтага прэзідэнта", - сказаў Пуцін.Аднак сітуацыя з Пратасевічам, звярнуў увагу Пуцін, чамусьці набыла такія формы. "Але зразумела чаму - таму што тое, што адбываецца ў Беларусі, - гэта не толькі прыцягвае ўвагу, а нашы шматлікія суседзі хочуць на гэта паўплываць", - адзначыў прэзідэнт."Гэта не значыць, што нельга заўважаць, але залазіць ва ўнутраныя справы не патрэбна", - падагульніў Пуцін. "Няхай ён робіць, што хоча - змагаецца з рэжымам Лукашэнкі..." - сказаў на заканчэнне расійскі прэзідэнт.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210604/Erasayuz-zabaran-belaruskm-avyaperavoznkam-lyatats-nad-kranam-ES-1047805951.html
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/04/1047806356_0:0:3209:2017_1920x0_80_0_0_2d27ff869e3ff27e32dd205e90b2eff3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, у свеце, палітыка, галоўнае, уладзімір пуцін, спецслужбы, затрыманне, раман пратасевіч, прэзідэнт, аляксандр лукашэнка, аперацыі, самалёт, нацыянальны аэрапорт мінск, мінск, бяспека
навіны , у беларусі, у свеце, палітыка, галоўнае, уладзімір пуцін, спецслужбы, затрыманне, раман пратасевіч, прэзідэнт, аляксандр лукашэнка, аперацыі, самалёт, нацыянальны аэрапорт мінск, мінск, бяспека
Пуцін абверг дачыненне расійскіх спецслужбаў да затрымання Пратасевіча
16:05 05.06.2021 (абноўлена: 15:44 28.06.2022) Расійскі прэзыдэнт расказаў, што Аляксандр Лукашэнка не планаваў аперацыю з самалётам у Нацыянальным аэрапорце Мінск.
МІНСК, 5 чэр – Sputnik. Расійскія спецслужбы не маюць ніякага дачынення да затрымання заснавальніка прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім Telegram-канала Nexta Рамана Пратасевіча, заявіў напярэдадні прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на пасяджэннi ПМЭФ.
Пратасевіч быў затрыманы 23 траўня ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Блогер накіроўваўся з Афін у Вільню самалётам кампаніі Ryanair. З-за паведамлення аб мініраванні лайнер здзейсніў экстраную пасадку ў беларускай сталіцы. Пры праверцы дакументаў Пратасевіч быў затрыманы, разам з ім - грамадзянка Расіі Сафія Сапега. Паведамленне пра бомбу на борце не пацвердзілася.
"Вядома, не, не ўдзельнічалі. НАТА у небяспецы, калі кіраўніцтва робіць такія заявы (пра датычнасць расійскіх спецслужбаў да затрымання Пратасевіча - Sputnik). Гэта значыць, што людзі не разумеюць, як такія працэсы могуць адбывацца", - сказаў Пуцін.
Пуцін падкрэсліў, што расійскія спецслужбы прымалі ўдзел у аперацыі па затрыманні ў Маскве змоўшчыкаў, якія планавалі дзяржпераварот і ліквідацыю прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. "Але гэта было па запыце КДБ", - удакладніў прэзідэнт Расіі.
Па словах Пуціна, і беларускія ўлады не планавалі ніякіх аперацый па затрыманні Пратасевіча. Інфармацыя пра тое, што блогер на борце самалёта, з'явілася толькі пасля пасадкі яго ў самалёт.
Расійскі лідэр нагадаў пра інцыдэнт з пасадкай самалёта экс-прэзідэнта Балівіі Эва Маралеса ў 2013 годзе ў Вене. "Хачу ўзгадаць, што самалёт аднаго з лідэраў дзяржаў (Маралеса) быў пасаджаны прымусова. Яму прапанавалі выйсці з самалёта, абшукалі, кіраўніка дзяржавы. Ніхто пра гэта не ўспамінае, як быццам гэтага і не было, але гэта было. І, дарэчы кажучы, было не адзін раз і не толькі з самалётам гэтага прэзідэнта", - сказаў Пуцін.
Аднак сітуацыя з Пратасевічам, звярнуў увагу Пуцін, чамусьці набыла такія формы. "Але зразумела чаму - таму што тое, што адбываецца ў Беларусі, - гэта не толькі прыцягвае ўвагу, а нашы шматлікія суседзі хочуць на гэта паўплываць", - адзначыў прэзідэнт.
"Гэта не значыць, што нельга заўважаць, але залазіць ва ўнутраныя справы не патрэбна", - падагульніў Пуцін. "Няхай ён робіць, што хоча - змагаецца з рэжымам Лукашэнкі..." - сказаў на заканчэнне расійскі прэзідэнт.