https://bel.sputnik.by/20210607/Nasuperak-usyamu-zolatavalyutnyya-rezervy-Belarus-vyrasl-da-zronyu--78-mlrd-1047816995.html
Насуперак усяму: золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі да ўзроўню $ 7,8 млрд
Насуперак усяму: золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі да ўзроўню $ 7,8 млрд
Sputnik Беларусь
У апошні месяц гэтай вясны валютныя рэзервы рэспублікі атрымалася павялічыць амаль на 500 мільёнаў долараў дзякуючы спрыяльнай знешнеэканамічнай кан'юнктуры. 07.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-07T12:15+0300
2021-06-07T12:15+0300
2021-06-07T10:31+0300
навіны
у беларусі
эканоміка
галоўнае
рэзервы
беларусь
валюта
мільён
долар
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102522/43/1025224300_0:126:2500:1540_1920x0_80_0_0_b8f0760d1d9002b175c3e6d223bdf6d6.jpg
МІНСК, 7 чэр - Sputnik. Міжнародныя рэзервовыя актывы на 1 чэрвеня 2021 года, па папярэдніх дадзеных, склалі 7 763,1 млн. долараў, паведамілі ў прэс-службе Нацбанка.Валютныя рэзервы рэспублікі ў траўні выраслі на 485,2 млн. долараў (6,7%). У папярэдні месяц улады нарасцілі актывы на 337,9 млн. долараў (на 4,9%).У прэс-службе рэгулятара рост ЗВР тлумачаць купляй валюты на біржавых таргах, ростам цаны на манетарнае золата, а таксама паступленнем замежнай валюты ў бюджэт."У траўні 2021 года ўрадам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 132 млн. долараў", - адзначылі ў Нацбанку.Беларускія ўлады ў асноўных напрамках грашовай і крэдытнай палітыкі на бягучы год заклалі паказчык згодна з якім рэзервовыя актывы не павінны да пачатку 2022 года быць ніжэй за адзнаку ў 6 мільярдаў долараў.У мінулым годзе рэгулятар ставіў перад сабой заданне захаваць золатавалютныя рэзервы на ўзроўні не ніжэй чым 7,3 мільярды долараў.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102522/43/1025224300_0:47:2500:1619_1920x0_80_0_0_9169baecdb118b77e8fd16670a337e33.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, эканоміка, галоўнае, рэзервы, беларусь, валюта, мільён, долар
навіны , у беларусі, эканоміка, галоўнае, рэзервы, беларусь, валюта, мільён, долар
Насуперак усяму: золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі да ўзроўню $ 7,8 млрд
У апошні месяц гэтай вясны валютныя рэзервы рэспублікі атрымалася павялічыць амаль на 500 мільёнаў долараў дзякуючы спрыяльнай знешнеэканамічнай кан'юнктуры.
МІНСК, 7 чэр - Sputnik. Міжнародныя рэзервовыя актывы на 1 чэрвеня 2021 года, па папярэдніх дадзеных, склалі 7 763,1 млн. долараў, паведамілі ў прэс-службе Нацбанка.
Валютныя рэзервы рэспублікі ў траўні выраслі на 485,2 млн. долараў (6,7%). У папярэдні месяц улады нарасцілі актывы на 337,9 млн. долараў (на 4,9%).
У прэс-службе рэгулятара рост ЗВР тлумачаць купляй валюты на біржавых таргах, ростам цаны на манетарнае золата, а таксама паступленнем замежнай валюты ў бюджэт.
"У траўні 2021 года ўрадам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 132 млн. долараў", - адзначылі ў Нацбанку.
Беларускія ўлады ў асноўных напрамках грашовай і крэдытнай палітыкі на бягучы год заклалі паказчык згодна з якім рэзервовыя актывы не павінны да пачатку 2022 года быць ніжэй за адзнаку ў 6 мільярдаў долараў.
У мінулым годзе рэгулятар ставіў перад сабой заданне захаваць золатавалютныя рэзервы на ўзроўні не ніжэй чым 7,3 мільярды долараў.