https://bel.sputnik.by/20210607/Ty-super-60-chatsvrty-vypusk--vdea-1047816467.html
"Ты супер! 60+", чацвёрты выпуск – відэа
"Ты супер! 60+", чацвёрты выпуск – відэа
Sputnik Беларусь
У мінулых выпусках у фінал прайшлі ў тым ліку прадстаўнікі Беларусі Аляксей Хазееў з Гомеля і Галіна Качалава з Гродна. Глядзіце чацвёрты выпуск шоу "Ты супер!.. 07.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-07T12:45+0300
2021-06-07T12:45+0300
2021-07-05T11:38+0300
відэа
мультымедыя
у беларусі
у свеце
культура
"ты супер! 60+"
выпуск
беларусь
гомель
гродна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/06/1047815635_0:-1:1485:840_1920x0_80_0_0_06c23704e6fff76a263f122e816ca59f.jpg
Праект "Ты супер! 60+" створаны пры ўдзеле тэлеканала НТБ і Міжнароднага інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik і дапамагае тым, хто пазбаўлены падтрымкі блізкіх сваякоў.Фармат шоу ў гэтым годзе мае ўзроставыя абмежаванні для ўдзельнікаў: не маладзейшы за 60 гадоў. Самай сталай канкурсантцы - Валянціне Федосавай з Разанскай вобласці - 87 гадоў, самай юнай - Юліі Хазанавай з Санкт-Пецярбурга - 61 год.Чацвёра ўдзельнікаў шоу - ураджэнцы Беларусі. Гэта Галіна Качалава (80 гадоў, Гродна), Святлана Эрміш (68 гадоў, Брэст), Тамара Макушынская (73 гады, Гомель) і Аляксей Хазееў (68 гадоў, Гомель).Па выніках першага выпуску шоу фіналістамі сталі Аляксей Хазееў з Гомеля і Герман Кейлін (81 год, Сочы). У другім выпуску "Ты супер! 60+" у фінал прайшлі 80-гадовая Галіна Качалава з Гродна і 74-гадовая Тамара Раманенка (Іркуцкая вобласць). У трэцім выпуску ў фінал прайшлі Ніна Дзілон і Уладзімір Родзінцаў, абодва з Масквы. Святлане Эрміш з Брэста ў лік фіналістаў трапіць не ўдалося.Па выніках чацвёртага выпуску шоу фіналістамі сталі Вольга Красоўская (Ульянаўская вобласць) і Аляксандра Крайслер (Санкт-Пецярбург). Тамара Макушынская з Гомеля не была адабрана журы.Вядучыя праекта - Вадзім Такмянёў і Анастасія Пак. Ацэньвае выступленні прафесійнае журы - Ігар Круты, Дыяна Арбеніна, Ірына Дубцова і Стас Пьеха.Правілы праекта простыя: у кожным выпуску на сцэну выходзяць канкурсанты і выконваць кампазіцыі. У зону чакання, згодна з правіламі, праходзяць тыя, хто атрымаў тры ці чатыры "так" ад членаў журы: калі ніхто з іх не націсне на зялёную кнопку або націсне ўсяго адзін, а таксама калі галасы падзеляцца 2/2, удзельнік пакідае праект. У фінале кожнай праграмы журы назаве імёны тых, хто праходзіць далей. Конкурс будзе складацца з двух этапаў: адборачны тур і фінал.Глядзіце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210515/Pensyaner-z-Gomelya-praekt-Ty-super-60-vykonvae-dztsyachuyu-maru-1047630873.html
беларусь
гомель
гродна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/06/1047815635_73:-1:1410:840_1920x0_80_0_0_410318748d403fa294e5ef2678d8f2bc.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мультымедыя, у беларусі, у свеце, культура, "ты супер! 60+", выпуск, беларусь, гомель, гродна
мультымедыя, у беларусі, у свеце, культура, "ты супер! 60+", выпуск, беларусь, гомель, гродна
"Ты супер! 60+", чацвёрты выпуск – відэа
12:45 07.06.2021 (абноўлена: 11:38 05.07.2021) У мінулых выпусках у фінал прайшлі ў тым ліку прадстаўнікі Беларусі Аляксей Хазееў з Гомеля і Галіна Качалава з Гродна. Глядзіце чацвёрты выпуск шоу "Ты супер! 60+" на Sputnik.
Праект "Ты супер! 60+" створаны пры ўдзеле тэлеканала НТБ і Міжнароднага інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik і дапамагае тым, хто пазбаўлены падтрымкі блізкіх сваякоў.
Фармат шоу ў гэтым годзе мае ўзроставыя абмежаванні для ўдзельнікаў: не маладзейшы за 60 гадоў. Самай сталай канкурсантцы - Валянціне Федосавай з Разанскай вобласці - 87 гадоў, самай юнай - Юліі Хазанавай з Санкт-Пецярбурга - 61 год.
Чацвёра ўдзельнікаў шоу - ураджэнцы Беларусі. Гэта Галіна Качалава (80 гадоў, Гродна), Святлана Эрміш (68 гадоў, Брэст), Тамара Макушынская (73 гады, Гомель) і Аляксей Хазееў (68 гадоў, Гомель).
Па выніках першага выпуску шоу фіналістамі сталі Аляксей Хазееў з Гомеля і Герман Кейлін (81 год, Сочы). У другім выпуску "Ты супер! 60+" у фінал прайшлі 80-гадовая Галіна Качалава з Гродна і 74-гадовая Тамара Раманенка (Іркуцкая вобласць). У трэцім выпуску ў фінал прайшлі Ніна Дзілон і Уладзімір Родзінцаў, абодва з Масквы. Святлане Эрміш з Брэста ў лік фіналістаў трапіць не ўдалося.
Па выніках чацвёртага выпуску шоу фіналістамі сталі Вольга Красоўская (Ульянаўская вобласць) і Аляксандра Крайслер (Санкт-Пецярбург). Тамара Макушынская з Гомеля не была адабрана журы.
Вядучыя праекта - Вадзім Такмянёў і Анастасія Пак. Ацэньвае выступленні прафесійнае журы - Ігар Круты, Дыяна Арбеніна, Ірына Дубцова і Стас Пьеха.
Правілы праекта простыя: у кожным выпуску на сцэну выходзяць канкурсанты і выконваць кампазіцыі. У зону чакання, згодна з правіламі, праходзяць тыя, хто атрымаў тры ці чатыры "так" ад членаў журы: калі ніхто з іх не націсне на зялёную кнопку або націсне ўсяго адзін, а таксама калі галасы падзеляцца 2/2, удзельнік пакідае праект. У фінале кожнай праграмы журы назаве імёны тых, хто праходзіць далей. Конкурс будзе складацца з двух этапаў: адборачны тур і фінал.