https://bel.sputnik.by/20210608/Putsn-zastupsya-za-rasyskkh-zhurnalsta-za-myazhoy--vdea-1047829131.html
Пуцін заступіўся за расійскіх журналістаў за мяжой – відэа
Пуцін заступіўся за расійскіх журналістаў за мяжой – відэа
Sputnik Беларусь
Нам хацелася б працаваць на роўных: так Уладзімір Пуцін пракаменціраваў праследванне расійскіх журналістаў за мяжой. 08.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-08T16:55+0300
2021-06-08T16:55+0300
2021-07-05T11:38+0300
відэа
мультымедыя
у свеце
грамадства
палітыка
уладзімір пуцін
журналіст
мяжа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/08/1047828416_0:-1:1911:1080_1920x0_80_0_0_5b5f373afb82a4f284f54cbabc96001e.jpg
Сітуацыю з пераследам расійскіх журналістаў за мяжой Пуцін пракаменціраваў на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме, адказваючы на пытанне галоўнага выканаўчага дырэктара германскага агенцтва друку Петэра Кропша. Журналіст пацікавіўся дзейнасцю СМІ ў Расіі і прысваеннем некаторым выданням статусу замежнага агента.Пуцін падкрэсліў: любыя СМІ маюць магчымасць адкрыта і ў рамках закона працаваць у Расіі і свабодна выказваць сваю пазіцыю. Таксама расійскі лідэр параўнаў сітуацыю са свабодай слова на Захадзе і ў РФ. Паводле ацэнкі прэзідэнта, у Расіі журналісты могуць свабодна весці любыя дыскусіі, у тым ліку і па палітычных пытаннях.Пры гэтым Пуцін заўважыў, што ў краінах Захаду абстаноўка са свабодай слова наадварот знаходзіцца ў жаласным стане. У якасці прыкладу ён прывёў сітуацыю з ціскам і праследваннем расійскіх журналістаў і СМІ.Глядзіце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Нам бы хотелось работать на равных: Путин о преследовании российских журналистов за рубежом
Sputnik Беларусь
Нам бы хотелось работать на равных: Путин о преследовании российских журналистов за рубежом
2021-06-08T16:55+0300
true
PT1M40S
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/08/1047828416_0:-1:1719:1080_1920x0_80_0_0_0eff16c441d2a7b6daea92c631a02792.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мультымедыя, у свеце, грамадства, палітыка, уладзімір пуцін, журналіст, мяжа
мультымедыя, у свеце, грамадства, палітыка, уладзімір пуцін, журналіст, мяжа
Пуцін заступіўся за расійскіх журналістаў за мяжой – відэа
16:55 08.06.2021 (абноўлена: 11:38 05.07.2021) Нам хацелася б працаваць на роўных: так Уладзімір Пуцін пракаменціраваў праследванне расійскіх журналістаў за мяжой.
Сітуацыю з пераследам расійскіх журналістаў за мяжой Пуцін пракаменціраваў на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме, адказваючы на пытанне галоўнага выканаўчага дырэктара германскага агенцтва друку Петэра Кропша. Журналіст пацікавіўся дзейнасцю СМІ ў Расіі і прысваеннем некаторым выданням статусу замежнага агента.
Пуцін падкрэсліў: любыя СМІ маюць магчымасць адкрыта і ў рамках закона працаваць у Расіі і свабодна выказваць сваю пазіцыю. Таксама расійскі лідэр параўнаў сітуацыю са свабодай слова на Захадзе і ў РФ. Паводле ацэнкі прэзідэнта, у Расіі журналісты могуць свабодна весці любыя дыскусіі, у тым ліку і па палітычных пытаннях.
Пры гэтым Пуцін заўважыў, што ў краінах Захаду абстаноўка са свабодай слова наадварот знаходзіцца ў жаласным стане. У якасці прыкладу ён прывёў сітуацыю з ціскам і праследваннем расійскіх журналістаў і СМІ.