Відэа

Як бальніцы Беларусі выходзяць з каронавіруснага рэжыму - відэа

Падпісацца
Сталічныя бальніцы вяртаюцца да звычайнага жыцця і пераходзяць да працы з профільнымі пацыентамі. Больш за месяц медыкі працавалі ва ўмовах "бруднай" зоны.
На дэз- і санапрацоўку у медперсаналу і спецыяльных службаў сыходзіць тры дні. Глядзіце на відэа, як адмывалі 1-ую гарадскую клінічную бальніцу.
На мінулым тыдні частка аддзяленняў 1-й бальніцы, якія часова сталі інфекцыйнымі, сталі паступова пусцець: пацыентаў выпісалі дадому, кагосьці перанакіравалі аднаўляць сілы ў іншыя стацыянары, хтосьці - адразу на рэабілітацыю.
У бальніцы з канца красавіка для аказання дапамогі пацыентам з каронавірусам былі пераведзены 200 ложкаў, з іх - 20 рэанімацыйных.
"Трэцяя хваля падыходзіць да свайго лагічнага завяршэння. Мы былі "клінікай падтрымкі" асноўных устаноў аховы здароўя Мінска, якія пастаянна працуюць ў інфекцыйным рэжыме з кавіднымі пацыентамі", - распавядае доктар 1-й бальніцы Дзмітрый Шаўцоў.
Міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч - Sputnik Беларусь, 1920, 13.05.2021
Далей-лягчэй: Піневіч ацаніў тэрміны заканчэння пандэміі COVID-19 у Беларусі
Першы этап - поўная дэзінфекцыя. Супрацоўнікі бальніцы разам з санслужбай праходзяцца па ўсіх палатах, калідорах і іншых памяшканнях з важкімі балонамі з дэзінфікучым сродкам і "заліваюць" кожны сантыметр некалі інфекцыйных аддзяленняў. Раствор застаецца прыкладна на гадзіну, уключаюцца абеззаражваючыя ўльтрафіялетавыя лямпы. Потым - стандартная санапрацоўка. За 2-3 дня спраўляюцца з усёй працай.
7 чэрвеня ў кардыялогію 1-ай гарадской клінічнай бальніцы ўжо паступілі першыя планавыя пацыенты.
Глядзіце таксама:
Стужка навiн
0