https://bel.sputnik.by/20210610/Ekzamen-pa-gstory-Belarus-mozha-stats-abavyazkovym-pry-pastuplenn--VNU-1047848817.html
Экзамен па гісторыі Беларусі можа стаць абавязковым пры паступленні ў ВНУ
Экзамен па гісторыі Беларусі можа стаць абавязковым пры паступленні ў ВНУ
Sputnik Беларусь
Сёння ў Мінску ў Авальнай зале праходзяць парламенцкія слуханні на тэму "Нацыянальная сістэма адукацыі: стан, заканадаўчае рэгуляванне, шляхі ўдасканалення". 10.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-10T14:59+0300
2021-06-10T14:59+0300
2021-06-10T13:11+0300
навіны
у беларусі
грамадства
галоўнае
экзамены
гісторыя беларусі
вну
мінск
адукацыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104153/48/1041534825_0:0:3001:1688_1920x0_80_0_0_2694c3d471576ab18098f06d5f5f82d6.jpg
МІНСК, 10 чэр - Sputnik. Экзамен па гісторыі Беларусі можа стаць абавязковым пры паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка.У Авальнай зале на парламенцкіх слуханнях прысутнічаюць прадстаўнікі профільных міністэрстваў і ведамстваў, педагогі, прадстаўнікі прадпрыемстваў, грамадскіх аб'яднанняў. Адным з першых на слуханнях выступіў міністр, які распавёў пра стан і перспектывы развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі.У сваю чаргу, кіраўнік ніжняй палаты беларускага парламента Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што неабходнасць перамен у айчыннай адукацыі сапраўды наспела."У эпоху глабалізацыі барацьба за інтэлектуальныя рэсурсы планеты абвастраецца да мяжы. (...) стварэнне адукацыйнай сістэмы новага тыпу, здольнай гнутка рэагаваць на выклікі часу, фармулюецца ў цяперашні час як ключавая дзяржаўная задача ва ўсім свеце", - сказаў кіраўнік Палаты прадстаўнікоў.Чытайце таксама:
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104153/48/1041534825_0:0:2667:2000_1920x0_80_0_0_dc8f1082d52c3bfa3347f9b19b4325f3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, грамадства, галоўнае, экзамены, гісторыя беларусі, вну, мінск, адукацыя
навіны , у беларусі, грамадства, галоўнае, экзамены, гісторыя беларусі, вну, мінск, адукацыя
Экзамен па гісторыі Беларусі можа стаць абавязковым пры паступленні ў ВНУ
Сёння ў Мінску ў Авальнай зале праходзяць парламенцкія слуханні на тэму "Нацыянальная сістэма адукацыі: стан, заканадаўчае рэгуляванне, шляхі ўдасканалення".
МІНСК, 10 чэр - Sputnik. Экзамен па гісторыі Беларусі можа стаць абавязковым пры паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка.
У Авальнай зале на парламенцкіх слуханнях прысутнічаюць прадстаўнікі профільных міністэрстваў і ведамстваў, педагогі, прадстаўнікі прадпрыемстваў, грамадскіх аб'яднанняў. Адным з першых на слуханнях выступіў міністр, які распавёў пра стан і перспектывы развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі.
"Улічваючы важнасць гістарычных ведаў у фарміраванні светапогляду падрастаючага пакалення, Міністэрства адукацыі ініцыіруе ўключэнне экзмену па гісторыі Беларусі як абавязковага пры паступленні ва ўстановы вышэйшай адукацыі", - цытуе Карпенка БелТА.
У сваю чаргу, кіраўнік ніжняй палаты беларускага парламента Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што неабходнасць перамен у айчыннай адукацыі сапраўды наспела.
"У эпоху глабалізацыі барацьба за інтэлектуальныя рэсурсы планеты абвастраецца да мяжы. (...) стварэнне адукацыйнай сістэмы новага тыпу, здольнай гнутка рэагаваць на выклікі часу, фармулюецца ў цяперашні час як ключавая дзяржаўная задача ва ўсім свеце", - сказаў кіраўнік Палаты прадстаўнікоў.