https://bel.sputnik.by/20210612/Darogam-vayny-perasovachny-muzey-Tsyagnk-Peramog-pryby-u-Mnsk---vdea-1047863686.html
Дарогамі вайны: перасовачны музей "Цягнік Перамогі" у Мінску - відэа
Дарогамі вайны: перасовачны музей "Цягнік Перамогі" у Мінску - відэа
Sputnik Беларусь
Праект расійскіх і беларускіх чыгуначнікаў прымеркаваны да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны, а ў гэтым годзе экспазіцыю ў адным з вагонаў прысвяцілі... 12.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-12T12:15+0300
2021-06-12T12:15+0300
2021-07-05T11:38+0300
відэа
мультымедыя
у беларусі
культура
грамадства
у свеце
дарогі
вайна
музей
"цягнік перамогі"
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/0b/1047860499_0:0:1911:1080_1920x0_80_0_0_b6fb136ee07748a22400e0e17fa822a9.jpg
Стваральнікі перасовачнай экспазіцыі абяцаюць такі эфект прысутнасці, якога няма ні ў адным стацыянарным музеі пра Вялікую Айчынную вайну. "Цягнік Перамогі" літаральна ахінае наведвальніка подыхам падзей таго часу. Шлях - гэта пераход з аднаго вагона ў іншы. Гады да пачатку вайны - Вялікая Айчынная - і доўгачаканая Перамога.З 12 вагонаў дзевяць - экспазіцыйныя. Замест вокнаў - экраны з відэа, перазнятым па хроніцы ваенных гадоў. І адчуванне, што ты бачыш рэальную карцінку за акном. Па ўсім маршруце наведвальнікаў суправаджае аўдыягід.Каб дамагчыся эфекту прысутнасці, стваральнікі экспазіцыі задзейнічалі гукавыя эфекты, шматлікія праектары і экраны высокай выразнасці. Тэатральны свет, галаграмы, датчыкі прысутнасці, фоташпалеры. А яшчэ сотні фігур. Прычым амаль ва ўсіх ёсць рэальныя прататыпы. Стваралі скульптуры па фота ваенных гадоў. Рэалістычнасці дадаюць і прадметы побыту, рэквізіт. Да прыкладу, зброя таго часу, салдацкая форма."У мяне проста няма слоў. Я лічу, што і лекцый не трэба пра вайну. Трэба маладых людзей сюды прывесці, каб яны проста паглядзелі. Вайна ў натуры. Хто не чуў пра вайну, ён тут усё зразумее", - перакананы ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Сінельшчыкаў.Гісторыя "Цягніка Перамогі"Праект "Цягнік Перамогі" - сацыяльны. З гэтай экспазіцыяй толькі ў расійскіх гарадах пазнаёміліся ўжо больш за 90 тыс чалавек. Як мяркуюць у БЧ, у Беларусі паглядзець унікальную выставу зможа каля 15 тыс чалавек. Праўда, толькі па запрашальных білетах, ужо вельмі моцны ажыятаж выклікаў "Цягнік Перамогі".У Мінску на чыгуначным вакзале выстава прабудзе тры дні. Пасля састаў адправіцца ў Оршу, дзе прабудзе з 14 па 15 чэрвеня, 16-17 чэрвеня яго ўбачаць жыхары Віцебска, пасля састаў спыніцца ў Полацку, а 19-20 чысла ён будзе даступны для жыхароў Гродна. Асаблівае месца ў маршруце з 21 па 24 чэрвеня зойме Брэст, гамяльчане змогуць пабываць у музеі 25-26 чэрвеня, а завершыцца паказ экспазіцыі ў Магілёве 27-28 чэрвеня.На сайце праекта поездпобеды.рф ацаніць экспазіцыю можна ан-лайн.Глядзіце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210611/Fotafakt-Tsyagnk-Peramog-pryby-u-Mnsk-1047856710.html
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/0b/1047860499_0:0:1719:1080_1920x0_80_0_0_23de3ac6a2caa5b45994f6372a31c189.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мультымедыя, у беларусі, культура, грамадства, у свеце, дарогі, вайна, музей, "цягнік перамогі", мінск, праект, вялікая айчынная вайна, подзвіг, брэсцкая крэпасць, сталіца
мультымедыя, у беларусі, культура, грамадства, у свеце, дарогі, вайна, музей, "цягнік перамогі", мінск, праект, вялікая айчынная вайна, подзвіг, брэсцкая крэпасць, сталіца
Дарогамі вайны: перасовачны музей "Цягнік Перамогі" у Мінску - відэа
12:15 12.06.2021 (абноўлена: 11:38 05.07.2021) Праект расійскіх і беларускіх чыгуначнікаў прымеркаваны да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны, а ў гэтым годзе экспазіцыю ў адным з вагонаў прысвяцілі подзвігу салдат Брэсцкай крэпасці. Глядзіце відэа, як сустракалі састаў у беларускай сталіцы.
Стваральнікі перасовачнай экспазіцыі абяцаюць такі эфект прысутнасці, якога няма ні ў адным стацыянарным музеі пра Вялікую Айчынную вайну. "Цягнік Перамогі" літаральна ахінае наведвальніка подыхам падзей таго часу. Шлях - гэта пераход з аднаго вагона ў іншы. Гады да пачатку вайны - Вялікая Айчынная - і доўгачаканая Перамога.
З 12 вагонаў дзевяць - экспазіцыйныя. Замест вокнаў - экраны з відэа, перазнятым па хроніцы ваенных гадоў. І адчуванне, што ты бачыш рэальную карцінку за акном. Па ўсім маршруце наведвальнікаў суправаджае аўдыягід.
"Праект імерсіўны, ён унікальны тым, што наведвальнік аказваецца ўсярэдзіне экспазіцыі. І можа кранаць прадметы. Слухаць аўдыёаповяд машыністкі Лідзіі, гэта зборны вобраз, які створаны на падставе гісторый рэальных жанчын, якія працавалі на чыгунцы ў гады вайны", - распавядае каардынатар каманды "Неўскі баталіст" Маргарыта Папова.
Каб дамагчыся эфекту прысутнасці, стваральнікі экспазіцыі задзейнічалі гукавыя эфекты, шматлікія праектары і экраны высокай выразнасці. Тэатральны свет, галаграмы, датчыкі прысутнасці, фоташпалеры. А яшчэ сотні фігур. Прычым амаль ва ўсіх ёсць рэальныя прататыпы. Стваралі скульптуры па фота ваенных гадоў. Рэалістычнасці дадаюць і прадметы побыту, рэквізіт. Да прыкладу, зброя таго часу, салдацкая форма.
"У мяне проста няма слоў. Я лічу, што і лекцый не трэба пра вайну. Трэба маладых людзей сюды прывесці, каб яны проста паглядзелі. Вайна ў натуры. Хто не чуў пра вайну, ён тут усё зразумее", - перакананы ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Сінельшчыкаў.
Гісторыя "Цягніка Перамогі"
Праект "Цягнік Перамогі" - сацыяльны. З гэтай экспазіцыяй толькі ў расійскіх гарадах пазнаёміліся ўжо больш за 90 тыс чалавек. Як мяркуюць у БЧ, у Беларусі паглядзець унікальную выставу зможа каля 15 тыс чалавек. Праўда, толькі па запрашальных білетах, ужо вельмі моцны ажыятаж выклікаў "Цягнік Перамогі".
У Мінску на чыгуначным вакзале выстава прабудзе тры дні. Пасля састаў адправіцца ў Оршу, дзе прабудзе з 14 па 15 чэрвеня, 16-17 чэрвеня яго ўбачаць жыхары Віцебска, пасля састаў спыніцца ў Полацку, а 19-20 чысла ён будзе даступны для жыхароў Гродна. Асаблівае месца ў маршруце з 21 па 24 чэрвеня зойме Брэст, гамяльчане змогуць пабываць у музеі 25-26 чэрвеня, а завершыцца паказ экспазіцыі ў Магілёве 27-28 чэрвеня.
На сайце праекта
поездпобеды.рф ацаніць экспазіцыю можна ан-лайн.