https://bel.sputnik.by/20210615/DA-zmotsnts-kantrol-za-krotsam-papulyarnykh-servsa-taks--Mnsku-1047873613.html
ДАІ ўзмоцніць кантроль за кіроўцамі папулярных сэрвісаў таксі ў Мінску
ДАІ ўзмоцніць кантроль за кіроўцамі папулярных сэрвісаў таксі ў Мінску
Sputnik Беларусь
За гэты год было выяўлена больш за 600 парушэнняў з боку вадзіцеляў Bolt, Uber і Яндэкс.Таксі, у тым ліку - кіраванне аўтамабілямі ў нецвярозым стане і без... 15.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-15T10:23+0300
2021-06-15T10:23+0300
2021-06-15T09:06+0300
навіны
аўто
у беларусі
грамадства
галоўнае
таксі
даі
кантроль
мінск
правапарушэнне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/18/1047210104_0:109:3253:1939_1920x0_80_0_0_1630645fe5ffb0ef3a9b4cea083fb84f.jpg
МІНСК, 14 чэр - Sputnik. Супрацоўнікі сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі ўзмоцняць кантроль за выкананнем правілаў дарожнага руху вадзіцелямі папулярных сэрвісаў таксі (Bolt, Uber і Яндекс.Такси). Маніторынг будзе доўжыцца з 14 па 23 чэрвеня, паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.Інспектары пракантралююць выкананне патрабаванняў дзеючага заканадаўства кіроўцамі гэтых сэрвісаў.Павышаная ўвага будзе нададзена выяўленню нецвярозых кіроўцаў, бяспраўнікаў, ліхачоў. Супрацоўнікі дарожнай міліцыі будуць таксама выяўляць парушальнікаў правілаў манеўравання і размяшчэння транспартных сродкаў на праезнай частцы.Усе парушэнні будуць фіксавацца пры дапамозе відэарэгістратараў і іншых сродкаў фота і відэафіксацыі.Як паведамляе сталічная Дзяржаўтаінспекцыя, за пяць месяцаў гэтага года выяўлена звыш 600 парушэнняў ПДР з боку кіроўцаў сэрвісаў Bolt, Uber і Яндэкс.Таксі. Пры гэтым восем разоў затрымліваліся таксісты ў стане алкагольнага ап'янення, сямёра не мелі правоў кіравання аўтамабілем."Па віне вадзіцеляў дадзенай катэгорыі адбылося сем ДТЗ, у якіх восем чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці", - паведамляе ДАІ.Ці будзе новы закон?У верасні мінулага года з'явіўся праект указа "Аб некаторых пытаннях аўтамабільных перавозак пасажыраў", ён вылучаны на грамадскае абмеркаванне. Чакаецца, што на рынку таксі ў выпадку яго прыняцця адбудуцца сур'ёзныя перамены.Міністэрства транспарту і камунікацый расказала, што сумесна з транспартнай інспекцыяй правяло рэйды па таксістам - каля 80% ездзяць з парушэньнямі і не выконваюць правілы перавозкі пасажыраў.Закон "Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках" быў прыняты ў Беларусі ў 2007 годзе, правілы перавозкі пасажыраў - у 2008 годзе. З тых часоў у іх ўносіліся некалькі змяненняў і дапаўненняў.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210322/Yakasts--vyartanne-tavara-na-shto-belarusy-skardzyatstsa--MARG-1047182590.html
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/18/1047210104_261:0:2992:2048_1920x0_80_0_0_a1c3307a5ca06c709bbc02579cc70abb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , аўто, у беларусі, грамадства, галоўнае, таксі, даі, кантроль, мінск, правапарушэнне, uber, яндэкс, аўтамабіль
навіны , аўто, у беларусі, грамадства, галоўнае, таксі, даі, кантроль, мінск, правапарушэнне, uber, яндэкс, аўтамабіль
ДАІ ўзмоцніць кантроль за кіроўцамі папулярных сэрвісаў таксі ў Мінску
За гэты год было выяўлена больш за 600 парушэнняў з боку вадзіцеляў Bolt, Uber і Яндэкс.Таксі, у тым ліку - кіраванне аўтамабілямі ў нецвярозым стане і без правоў.
МІНСК, 14 чэр - Sputnik. Супрацоўнікі сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі ўзмоцняць кантроль за выкананнем правілаў дарожнага руху вадзіцелямі папулярных сэрвісаў таксі (Bolt, Uber і Яндекс.Такси). Маніторынг будзе доўжыцца з 14 па 23 чэрвеня, паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Інспектары пракантралююць выкананне патрабаванняў дзеючага заканадаўства кіроўцамі гэтых сэрвісаў.
Павышаная ўвага будзе нададзена выяўленню нецвярозых кіроўцаў, бяспраўнікаў, ліхачоў. Супрацоўнікі дарожнай міліцыі будуць таксама выяўляць парушальнікаў правілаў манеўравання і размяшчэння транспартных сродкаў на праезнай частцы.
Усе парушэнні будуць фіксавацца пры дапамозе відэарэгістратараў і іншых сродкаў фота і відэафіксацыі.
Як паведамляе сталічная Дзяржаўтаінспекцыя, за пяць месяцаў гэтага года выяўлена звыш 600 парушэнняў ПДР з боку кіроўцаў сэрвісаў Bolt, Uber і Яндэкс.Таксі. Пры гэтым восем разоў затрымліваліся таксісты ў стане алкагольнага ап'янення, сямёра не мелі правоў кіравання аўтамабілем.
"Па віне вадзіцеляў дадзенай катэгорыі адбылося сем ДТЗ, у якіх восем чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці", - паведамляе ДАІ.
У верасні мінулага года з'явіўся праект указа "Аб некаторых пытаннях аўтамабільных перавозак пасажыраў", ён вылучаны на грамадскае абмеркаванне. Чакаецца, што на рынку таксі ў выпадку яго прыняцця адбудуцца сур'ёзныя перамены.
Міністэрства транспарту і камунікацый расказала, што сумесна з транспартнай інспекцыяй правяло рэйды па таксістам - каля 80% ездзяць з парушэньнямі і не выконваюць правілы перавозкі пасажыраў.
Закон "Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках" быў прыняты ў Беларусі ў 2007 годзе, правілы перавозкі пасажыраў - у 2008 годзе. З тых часоў у іх ўносіліся некалькі змяненняў і дапаўненняў.