https://bel.sputnik.by/20210615/Na-Grodna-Azot-pachal-rykhtavatstsa-da-budantstva-novaga-tsekha-1047883876.html
На "Гродна Азот" пачалі рыхтавацца да будаўніцтва новага цэха
На "Гродна Азот" пачалі рыхтавацца да будаўніцтва новага цэха
Sputnik Беларусь
Цэх раствора карбаміду, які хочуць пабудаваць на тэрыторыі "Гродна Азот", дазволіць перапрацаваць дадатковыя аб'ёмы аміяку, якія з'явяцца пасля рэканструкцыі... 15.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-15T11:19+0300
2021-06-15T11:19+0300
2021-06-15T10:17+0300
навіны
у беларусі
эканоміка
галоўнае
аат "гродна азот"
рэканструкцыя
вытворчасць
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102347/26/1023472670_0:63:1000:626_1920x0_80_0_0_866ea8057b07f21d270f2bb1c032204c.jpg
ГРОДНА, 15 чэр - Sputnik, Іна Грышук. На ААТ "Гродна Азот" пачаліся падрыхтоўчыя працы, якія папярэднічаюць будаўніцтву новага цэха раствора карбаміду з магутнасцю ў тысячу тон у суткі. Зараз ідзе падрыхтоўка справаздачы ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе новага цэха на хімічным прадпрыемстве, паведамляюць у гродзенскім гарвыканкаме.Згодна з планамі, на тэрыторыі "Гродна Азот" хочуць пабудаваць новы агрэгат вытворчасці карбаміду. Ён дазволіць перапрацоўваць дадатковыя аб'ёмы аміяку і дыяксіду вугляроду, якія будуць адбывацца пры рэканструкцыі дзеючых цэхаў аміяку на прадпрыемстве. Новы цэх раствора карбаміду павінен размясціцца на вытворчай тэрыторыі цэха "Карбамід-2". Яго магутнасць складзе тысячу тон у суткі ці 330 тысяч тон у год. Паводле задумак, рэжым працы новага цэха будзе бесперапынным, кругласутачным і складзе восем тысяч гадзін у год.Да ліпеня будзе праводзіцца ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе новага цэха, у канца лета справаздачу АУНА апублікуюць і абвесцяць грамадскія абмеркаванні. Канчатковае рашэнне аб будаўніцтве цэха раствора карбаміду павінны прыняць у лістападзе гэтага года.Як раней паведамляў Sputnik, згодна з праграмай перспектыўнага развіцця ААТ "Гродна Азот" да 2030 года на хімічным прадпрыемстве будзе ісці мадэрнізацыя і абнаўленне дзеючай вытворчасці. Праводзіць іх плануюць паралельна з будаўніцтвам новага азотнага комплексу коштам 1,3 мільярды долараў, які павінен павялічыць вытворчыя магутнасці завода ўдвая.У прыватнасці, плануецца правесці рэканструкцыю цэхаў аміяк-3 і аміяк-4, на якіх у апошні час перыядычна здараюцца аварыйныя прыпынкі. Пасля дадзенай рэканструкцыі павялічыцца магутнасць вытворчасці аміяку. Каб яго перапрацаваць, спатрэбіцца пабудаваць агрэгат для падрыхтоўкі раствора карбаміду магутнасцю 1000 тон у суткі.У бліжэйшых планах "Гродна Азот" ўвесці ў эксплуатацыю паветрараздзяляльныя ўстаноўкі новага пакалення ў цэху метанолу, якія заменяць старыя блокі падзелу паветра, пабудаваныя больш за 40 гадоў таму."Гродна Азот" рэканструюе цэхі, якія часта робяць аварыйныя прыпынкі.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210611/Putsk-naraskhvat-yak-dzets-adpachyvayuts-u-lagery-pad-Mnskam-1047827343.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102347/26/1023472670_0:0:1000:750_1920x0_80_0_0_2b690b592fe6b7064c6f8e9f817b378d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, эканоміка, галоўнае, аат "гродна азот", рэканструкцыя, вытворчасць
навіны , у беларусі, эканоміка, галоўнае, аат "гродна азот", рэканструкцыя, вытворчасць
На "Гродна Азот" пачалі рыхтавацца да будаўніцтва новага цэха
Цэх раствора карбаміду, які хочуць пабудаваць на тэрыторыі "Гродна Азот", дазволіць перапрацаваць дадатковыя аб'ёмы аміяку, якія з'явяцца пасля рэканструкцыі дзеючых цэхаў па вытворчасці аміяку.
ГРОДНА, 15 чэр - Sputnik, Іна Грышук. На ААТ "Гродна Азот" пачаліся падрыхтоўчыя працы, якія папярэднічаюць будаўніцтву новага цэха раствора карбаміду з магутнасцю ў тысячу тон у суткі. Зараз ідзе падрыхтоўка справаздачы ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе новага цэха на хімічным прадпрыемстве, паведамляюць у гродзенскім гарвыканкаме.
Згодна з планамі, на тэрыторыі "Гродна Азот" хочуць пабудаваць новы агрэгат вытворчасці карбаміду. Ён дазволіць перапрацоўваць дадатковыя аб'ёмы аміяку і дыяксіду вугляроду, якія будуць адбывацца пры рэканструкцыі дзеючых цэхаў аміяку на прадпрыемстве. Новы цэх раствора карбаміду павінен размясціцца на вытворчай тэрыторыі цэха "Карбамід-2". Яго магутнасць складзе тысячу тон у суткі ці 330 тысяч тон у год. Паводле задумак, рэжым працы новага цэха будзе бесперапынным, кругласутачным і складзе восем тысяч гадзін у год.
Да ліпеня будзе праводзіцца ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе новага цэха, у канца лета справаздачу АУНА апублікуюць і абвесцяць грамадскія абмеркаванні. Канчатковае рашэнне аб будаўніцтве цэха раствора карбаміду павінны прыняць у лістападзе гэтага года.
Як раней паведамляў Sputnik, згодна з праграмай перспектыўнага развіцця ААТ "Гродна Азот" да 2030 года на хімічным прадпрыемстве будзе ісці мадэрнізацыя і абнаўленне дзеючай вытворчасці. Праводзіць іх плануюць паралельна з будаўніцтвам новага азотнага комплексу коштам 1,3 мільярды долараў, які павінен павялічыць вытворчыя магутнасці завода ўдвая.
У прыватнасці, плануецца правесці рэканструкцыю цэхаў аміяк-3 і аміяк-4, на якіх у апошні час перыядычна здараюцца аварыйныя прыпынкі. Пасля дадзенай рэканструкцыі павялічыцца магутнасць вытворчасці аміяку. Каб яго перапрацаваць, спатрэбіцца пабудаваць агрэгат для падрыхтоўкі раствора карбаміду магутнасцю 1000 тон у суткі.
У бліжэйшых планах "Гродна Азот" ўвесці ў эксплуатацыю паветрараздзяляльныя ўстаноўкі новага пакалення ў цэху метанолу, якія заменяць старыя блокі падзелу паветра, пабудаваныя больш за 40 гадоў таму.
"Гродна Азот" рэканструюе цэхі, якія часта робяць аварыйныя прыпынкі.