https://bel.sputnik.by/20210616/Cabyann-nazva-stuatsyyu-z-COVID-19-u-Maskve-dramatychnay-1047896178.html
Cабянін назваў сітуацыю з COVID-19 у Маскве драматычнай
Cабянін назваў сітуацыю з COVID-19 у Маскве драматычнай
Sputnik Беларусь
За мінулыя суткі ў расійскай сталіцы было выяўлена 5 782 новыя выпадкі COVID-19, памерлі больш за 70 пацыентаў. 16.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-16T14:36+0300
2021-06-16T14:36+0300
2021-06-16T13:28+0300
навіны
у свеце
грамадства
галоўнае
сяргей сабянін
масква
сітуацыя
covid-19
каронавірус covid-19
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/10/1047895261_0:0:3096:1742_1920x0_80_0_0_18d9523ff9efcc1945d48721529f3087.jpg
МІНСК, 16 чэр - Sputnik. Мэр Масквы Сяргей Сабянін назваў развіццё сітуацыі з каронавірусам у расійскай сталіцы драматычным. Пра гэта ён напісаў у сваім блогу."Сітуацыя з каронавірусам працягвае развівацца драматычна", - заявіў Сабянін.Ён удакладніў, што ў цяперашні час у шпіталях знаходзіцца больш за 12 тысяч чалавек з рознай ступенню цяжкасці хваробы."Па захворванню мы ўжо на ўзроўні мінулагодніх пікаў", - канстаціраваў маскоўскі мэр.Паводле яго слоў, толькі апошнія 24 гадзіны ў Маскве ад каронавіруса памерлі больш за 70 чалавек.Масавая вакцынацыяСабянін заявіў, што трагічных выпадкаў можна было б пазбегнуць, калі б грамадзяне своечасова прышчапіліся ад COVID-19. Разам з тым, ён дадаў, што вакцынацыя - гэта асабістая справа кожнага."У Маскоўскім рэгіёне пражывае каля 20 млн чалавек. Масква знаходзіцца на ростанях усіх дарог. Менавіта па нас прыпадаюць самыя страшныя ўдары пандэміі.Менавіта таму нам у першую чаргу патрэбна надзейная абарона ад небяспечнай хваробы, ад гібелі тысяч масквічоў. Такая абарона ёсць - гэта вакцынацыя", - упэўнены Сабянін.Паводле яго слоў, больш за 1.8 мільёны масквічоў прышчапіліся ад COVID "адной з лепшых і надзейных вакцын"."Мы проста абавязаны зрабіць усё, каб у самыя кароткія тэрміны правесці масавую вакцынацыю і спыніць страшную хваробу. Спыніць гібель тысяч людзей", - дадаў Сабянін.У сувязі з гэтым сёння маскоўскімі ўладамі было прынята рашэнне аб абавязковай вакцынацыі людзей, якія працуюць у сферы паслуг."Прашу зразумець правільна і падтрымаць гэта вельмі цяжкае, няпростае, але неабходнае і адказнае рашэнне", - сказаў на заканчэнне Сабянін.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210603/Prezdent-Sry-Bashar-Asad-pryshchapsya-rasyskay-vaktsynay-Sputnik-V-1047790096.html
масква
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/10/1047895261_365:0:3096:2048_1920x0_80_0_0_806dec9e96e8b92c18a65efa57d396e0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у свеце, грамадства, галоўнае, сяргей сабянін, масква, сітуацыя, covid-19, каронавірус covid-19
навіны , у свеце, грамадства, галоўнае, сяргей сабянін, масква, сітуацыя, covid-19, каронавірус covid-19
Cабянін назваў сітуацыю з COVID-19 у Маскве драматычнай
За мінулыя суткі ў расійскай сталіцы было выяўлена 5 782 новыя выпадкі COVID-19, памерлі больш за 70 пацыентаў.
МІНСК, 16 чэр - Sputnik. Мэр Масквы Сяргей Сабянін назваў развіццё сітуацыі з каронавірусам у расійскай сталіцы драматычным. Пра гэта ён напісаў у сваім блогу.
"Сітуацыя з каронавірусам працягвае развівацца драматычна", - заявіў Сабянін.
Ён удакладніў, што ў цяперашні час у шпіталях знаходзіцца больш за 12 тысяч чалавек з рознай ступенню цяжкасці хваробы.
"Па захворванню мы ўжо на ўзроўні мінулагодніх пікаў", - канстаціраваў маскоўскі мэр.
Паводле яго слоў, толькі апошнія 24 гадзіны ў Маскве ад каронавіруса памерлі больш за 70 чалавек.
Сабянін заявіў, што трагічных выпадкаў можна было б пазбегнуць, калі б грамадзяне своечасова прышчапіліся ад COVID-19. Разам з тым, ён дадаў, што вакцынацыя - гэта асабістая справа кожнага.
"У Маскоўскім рэгіёне пражывае каля 20 млн чалавек. Масква знаходзіцца на ростанях усіх дарог. Менавіта па нас прыпадаюць самыя страшныя ўдары пандэміі.
Менавіта таму нам у першую чаргу патрэбна надзейная абарона ад небяспечнай хваробы, ад гібелі тысяч масквічоў. Такая абарона ёсць - гэта вакцынацыя", - упэўнены Сабянін.
Паводле яго слоў, больш за 1.8 мільёны масквічоў прышчапіліся ад COVID "адной з лепшых і надзейных вакцын".
"Мы проста абавязаны зрабіць усё, каб у самыя кароткія тэрміны правесці масавую вакцынацыю і спыніць страшную хваробу. Спыніць гібель тысяч людзей", - дадаў Сабянін.
У сувязі з гэтым сёння маскоўскімі ўладамі было прынята рашэнне аб абавязковай вакцынацыі людзей, якія працуюць у сферы паслуг.
"Прашу зразумець правільна і падтрымаць гэта вельмі цяжкае, няпростае, але неабходнае і адказнае рашэнне", - сказаў на заканчэнне Сабянін.