https://bel.sputnik.by/20210616/Krank-vaenna-patryyatychnaga-vykhavannya-zyavyatstsa--shkolakh-1047893020.html
Кіраўнікі ваенна-патрыятычнага выхавання з'явяцца ў школах
Кіраўнікі ваенна-патрыятычнага выхавання з'явяцца ў школах
Sputnik Беларусь
У краіне для пасады ваенрука ўводзіцца дзве тысячы ставак, да падрыхтоўкі школьнікаў змогуць прыцягваць кадравых вайскоўцаў. 16.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-16T13:49+0300
2021-06-16T13:49+0300
2021-06-16T12:39+0300
навіны
у беларусі
грамадства
галоўнае
кіраўнік
выхаванне
школа
вайскоўцы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104322/87/1043228734_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_4ab4f71cba7d341f8ba687c69bc71de4.jpg
МІНСК, 15 чэр - Sputnik. Новая пасада кіраўніка ваенна-патрыятычнага выхавання будзе ўведзена ў школах з 1 верасня гэтага года, пра гэта паведаміў міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка.Гэтая заява была зроблена на пашыраным пасяджэнні прэзідыума верхняй палаты парламента, дзе абмяркоўвалася тэма па паляпшэнню падрыхтоўкі прызыўнікоў да службы ва Узброеных сілах краіны.Ён адзначыў, што сістэма адукацыі - гэта, перш за ўсё, інстытут сацыялізацыі і выхаваўчая работа павінна быць укаранёна ў навучальны працэс.Супрацоўніцтва з МінабароныУ ведамстве нагадалі, што ваенна-патрыятычныя лагеры і змены для дзяцей і падлеткаў арганізуюцца з міністэрствам абароны рэгулярна. Акрамя таго, ведамствамі праводзяцца тэматычныя віктарыны і конкурсы.Міністр абароны Віктар Хрэнін на пасяджэнні таксама прапанаваў арганізаваць у школах навучанне і павышэнне кваліфікацыі выкладчыкаў па прадмеце "Дапрызыўная падрыхтоўка". Да падрыхтоўкі школьнікаў будуць прыцягваць вайскоўцаў.Як паведаміла прэс-служба Мінадукацыі, праграма патрыятычнага выхавання насельніцтва ўжо распрацавана, у цяперашні час праводзіцца падрыхтоўка па стварэнні Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання. Нагадаем, што ў красавіку міністар адукацыі заявіў аб падрыхтоўцы дзяржаўнай праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва і паведаміў, што яна павінна будзе прайсці грамадскае абмеркаванне."Гэта трэба, каб моладзь усведамляла свой доўг перад Айчынай і не думала, што служба ў арміі - гэта страта часу. Акрамя іншага, гэта магчымасць набыць вайсковую спецыяльнасць, выхаваць у сабе якасці сапраўднага мужчыны і грамадзяніна", - растлумачыў кіраўнік Мінабароны.Вярнуць ваенрукоўГаворка пра тое, што ў школы могуць вярнуць ваенрукоў, ішла ўжо два гады таму. Карпенка тады заявіў, што формы работы ў гэтым кірунку могуць быць разнастайнымі, у тым ліку гэта клопат пра ветэранаў, добраўпарадкаванне пахаванняў і воінскіх магіл, вывучэнне гісторыі воінскіх частак і злучэнняў, партызанскіх атрадаў і падпольных груп у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі рэгіёнаў, арганізацыя "зорных паходаў".Міністр адукацыі лічыць, што браць удзел у працы, якая "нясе ў сабе зарад патрыятызму і гонару за краіну", павінен кожны школьнік.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210615/Lepshym-kastsom-stala-zhanchyna---yak-u-Lpnshkakh-svyata-senakosu-adznachyl-1047877205.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104322/87/1043228734_179:0:2846:2000_1920x0_80_0_0_8be568f3508b529fb1b908e454ce617d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, грамадства, галоўнае, кіраўнік, выхаванне, школа, вайскоўцы
навіны , у беларусі, грамадства, галоўнае, кіраўнік, выхаванне, школа, вайскоўцы
Кіраўнікі ваенна-патрыятычнага выхавання з'явяцца ў школах
У краіне для пасады ваенрука ўводзіцца дзве тысячы ставак, да падрыхтоўкі школьнікаў змогуць прыцягваць кадравых вайскоўцаў.
МІНСК, 15 чэр - Sputnik. Новая пасада кіраўніка ваенна-патрыятычнага выхавання будзе ўведзена ў школах з 1 верасня гэтага года, пра гэта паведаміў міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка.
Гэтая заява была зроблена на пашыраным пасяджэнні прэзідыума верхняй палаты парламента, дзе абмяркоўвалася тэма па паляпшэнню падрыхтоўкі прызыўнікоў да службы ва Узброеных сілах краіны.
"З 1 верасня гэтага года ў школах ўводзіцца пасада кіраўніка ваенна-патрыятычнага выхавання - усяго каля 2 тысяч ставак", - прыводзяцца словы Карпенкі на сайце ведамства.
Ён адзначыў, што сістэма адукацыі - гэта, перш за ўсё, інстытут сацыялізацыі і выхаваўчая работа павінна быць укаранёна ў навучальны працэс.
Супрацоўніцтва з Мінабароны
У ведамстве нагадалі, што ваенна-патрыятычныя лагеры і змены для дзяцей і падлеткаў арганізуюцца з міністэрствам абароны рэгулярна. Акрамя таго, ведамствамі праводзяцца тэматычныя віктарыны і конкурсы.
Міністр абароны Віктар Хрэнін на пасяджэнні таксама прапанаваў арганізаваць у школах навучанне і павышэнне кваліфікацыі выкладчыкаў па прадмеце "Дапрызыўная падрыхтоўка". Да падрыхтоўкі школьнікаў будуць прыцягваць вайскоўцаў.
Як паведаміла прэс-служба Мінадукацыі, праграма патрыятычнага выхавання насельніцтва ўжо распрацавана, у цяперашні час праводзіцца падрыхтоўка па стварэнні Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання. Нагадаем, што ў красавіку міністар адукацыі заявіў аб падрыхтоўцы дзяржаўнай праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва і паведаміў, што яна павінна будзе прайсці грамадскае абмеркаванне.
"Гэта трэба, каб моладзь усведамляла свой доўг перад Айчынай і не думала, што служба ў арміі - гэта страта часу. Акрамя іншага, гэта магчымасць набыць вайсковую спецыяльнасць, выхаваць у сабе якасці сапраўднага мужчыны і грамадзяніна", - растлумачыў кіраўнік Мінабароны.
Гаворка пра тое, што ў школы могуць вярнуць ваенрукоў, ішла ўжо два гады таму. Карпенка тады заявіў, што формы работы ў гэтым кірунку могуць быць разнастайнымі, у тым ліку гэта клопат пра ветэранаў, добраўпарадкаванне пахаванняў і воінскіх магіл, вывучэнне гісторыі воінскіх частак і злучэнняў, партызанскіх атрадаў і падпольных груп у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі рэгіёнаў, арганізацыя "зорных паходаў".
Міністр адукацыі лічыць, што браць удзел у працы, якая "нясе ў сабе зарад патрыятызму і гонару за краіну", павінен кожны школьнік.