https://bel.sputnik.by/20210616/SK-Belarus-nakrava-lst-zasnavalnku-Telegram-Palu-Dura-1047893513.html
СК Беларусі накіраваў ліст заснавальніку Telegram Паўлу Дураву
СК Беларусі накіраваў ліст заснавальніку Telegram Паўлу Дураву
Sputnik Беларусь
Беларускія следчыя органы лічаць, што з беларускімі дэструктыўнымі Telegram-каналамі трэба паступіць так, як паступілі ў Расіі. 16.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-16T12:13+0300
2021-06-16T12:13+0300
2021-06-16T11:16+0300
навіны
у беларусі
у свеце
грамадства
галоўнае
ск рб
лісты
павел дураў
telegram
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/19/1047001039_0:293:3067:2018_1920x0_80_0_0_98e8160ae86933f5d64b75db615812a6.jpg
МІНСК, 16 чэр - Sputnik. Следчы камітэт Беларусі накіраваў аднаму са стваральнікаў сацыяльнага кросплатформенага мэсенджэра Telegram Паўлу Дураву ліст аб тым, каб ён прыняў рашэнне аб закрыцці дэструктыўных Telegram-каналаў на тэрыторыі Беларусі, як гэта было зроблена ў Расіі."Улічваючы прэцэдэнт блакавання такіх каналаў на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь накіраваны зварот Паўлу Дураву і яго камандзе", - паведамілі Sputnik у сераду ў СК.У лісце, якое ведамства накіравала Дураву, гаворыцца што "умовы выкарыстання (Тelegram-каналаў) прама забараняюць публічныя заклікі да гвалту", а "правілы прымяняюцца да ўсіх парушальнікаў, незалежна ад іх палітычных поглядаў".Ліст Следчага камітэта заснавальніку Telegram Паўлу Дураву
У СК адзначылі, што ў ходзе падрабязнага аналізу і параўнання дэструктыўных Тelegram-каналаў на тэрыторыі Беларусі з аналагічнымі, якія былі заблакаванымі ў Расіі, устаноўлена поўнае падабенства ў агрэсіўнай рыторыцы і закліках да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да грамадзян Беларусі і іх сем'яў."У жніўні 2020 года на тэрыторыі Беларусі ўспыхнулі масавыя беспарадкі, якія суправаджаліся пагромамі, падпаламі і гвалтоўнымі дзеяннямі ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў", - падкрэслілі ў Следчым камітэце, тлумачачы свой зварот да Дурава.Сілавікі спынілі супрацьпраўныя дзеянні, у тым ліку з выкарыстаннем спецыяльных сродкаў, растлумачылі ў СК."З мэтай псіхалагічнага і іншага ціску на прадстаўнікоў праваахоўнага блока і дзяржаўных органаў у мэсенджэры Telegram быў створаны шэраг каналаў, дзе публікаваліся іх асабістыя дадзеныя, а таксама заклікі да здзяйснення гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да сілавікоў, іх дзяцей і блізкіх сваякоў", - адзначылі ў ведамстве .У Мінску чакаюць аб'ектыўнай ацэнкі ад Telegram Messenger Inc. накіраванага ім звароту.Чытайце таксама:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/19/1047001039_152:0:2881:2047_1920x0_80_0_0_2d9cda601adabebd4ffd8f55d58da97c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, у свеце, грамадства, галоўнае, ск рб, лісты, павел дураў, telegram, расія
навіны , у беларусі, у свеце, грамадства, галоўнае, ск рб, лісты, павел дураў, telegram, расія
СК Беларусі накіраваў ліст заснавальніку Telegram Паўлу Дураву
Беларускія следчыя органы лічаць, што з беларускімі дэструктыўнымі Telegram-каналамі трэба паступіць так, як паступілі ў Расіі.
МІНСК, 16 чэр - Sputnik. Следчы камітэт Беларусі накіраваў аднаму са стваральнікаў сацыяльнага кросплатформенага мэсенджэра Telegram Паўлу Дураву ліст аб тым, каб ён прыняў рашэнне аб закрыцці дэструктыўных Telegram-каналаў на тэрыторыі Беларусі, як гэта было зроблена ў Расіі.
"Улічваючы прэцэдэнт блакавання такіх каналаў на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь накіраваны зварот Паўлу Дураву і яго камандзе", - паведамілі Sputnik у сераду ў СК.
У лісце, якое ведамства накіравала Дураву, гаворыцца што "умовы выкарыстання (Тelegram-каналаў) прама забараняюць публічныя заклікі да гвалту", а "правілы прымяняюцца да ўсіх парушальнікаў, незалежна ад іх палітычных поглядаў".
Ліст Следчага камітэта заснавальніку Telegram Паўлу Дураву
У СК адзначылі, што ў ходзе падрабязнага аналізу і параўнання дэструктыўных Тelegram-каналаў на тэрыторыі Беларусі з аналагічнымі, якія былі заблакаванымі ў Расіі, устаноўлена поўнае падабенства ў агрэсіўнай рыторыцы і закліках да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да грамадзян Беларусі і іх сем'яў.
"У жніўні 2020 года на тэрыторыі Беларусі ўспыхнулі масавыя беспарадкі, якія суправаджаліся пагромамі, падпаламі і гвалтоўнымі дзеяннямі ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў", - падкрэслілі ў Следчым камітэце, тлумачачы свой зварот да Дурава.
Сілавікі спынілі супрацьпраўныя дзеянні, у тым ліку з выкарыстаннем спецыяльных сродкаў, растлумачылі ў СК.
"З мэтай псіхалагічнага і іншага ціску на прадстаўнікоў праваахоўнага блока і дзяржаўных органаў у мэсенджэры Telegram быў створаны шэраг каналаў, дзе публікаваліся іх асабістыя дадзеныя, а таксама заклікі да здзяйснення гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да сілавікоў, іх дзяцей і блізкіх сваякоў", - адзначылі ў ведамстве .
У Мінску чакаюць аб'ектыўнай ацэнкі ад Telegram Messenger Inc. накіраванага ім звароту.