"Карону пакуль не надзяваў": Бокій пра рэкорды на Паралімпіядзе і матывацыю

Падпісацца
Як беларускі рэкардсмен-паралімпіец Ігар Бокій рыхтуецца да стартаў у Токіа, як змяніліся трэніроўкі на фоне каронавірусных абмежаванняў і што да гэтага часу матывуе спартсмена, які сабраў ужо ўсе магчымыя медалі ў сваёй скарбонцы?
Беларускі плывец Ігар Бокій - уладальнік 11 залатых паралімпійскіх медалёў, 1 сярэбранай і 1 бронзавай. У яго калекцыі - шматлікія ўзнагароды чэмпіянатаў свету і Еўропы, у тым ліку, 6 залатых медалёў нядаўняга еўрапейскага першынства, якое прайшло ў траўні ў Партугаліі.
"Калі я стартую, з раніцы прачынаюся, снедаю, збіраюся, еду, выступаю, абавязкова дзённы сон потым, каб аднавіцца. Толькі прачынаешся, зноў выязджаеш на фінал, нават часу асабліва не было, каб нешта паглядзець, пагуляць, пахадзіць", - распавядае Бокій пра графік спаборніцтваў.
Спартсмен адзначае, што каронавірусныя абмежаванні на спаборніцтвах істотна ўскладнілі і падрыхтоўку, і спосабы правядзення стартаў. "Калі раней гэта была свабодная арганізацыя, то цяпер старты праводзяцца пад такім купалам - арганізатары нікога не хочуць выпускаць, строга гасцініца, спартыўны аб'ект, аўтобусы і ўсё такое. Плюс многія краіны пазачыняліся, няма магчымасці кудысьці выехаць на падрыхтоўку. Калі раней мы ў Славенію выязджалі, праводзілі зборы, то цяпер толькі Турцыя пакуль засталася", кажа паралімпіец.
Бегавая дарожка пасярод пшанічнага поля. Так можна было? - відэа - Sputnik Беларусь, 1920, 17.05.2021
Відэа
Бегавая дарожка пасярод пшанічнага поля. Так можна было? - відэа
Аб сваёй калекцыі ўзнагарод разважае сціпла: "Карону пакуль не надзяваў. Матывуе тое, што мне гэта падабаецца, гэтая абстаноўка, калі ты выходзіш на п'едэстал, цяпер, вядома, гэта будзе без гледачоў. Раней было з гледачамі, гэты шум апладысментаў, гул, вось гэта ўсё, вельмі невымоўныя адчуванні, а другое - я стараюся працаваць для павышэння асабістага выніку, даведацца, наколькі я здольны мінімізаваць гэтыя секунды на дыстанцыі", - кажа Бокій.
Глядзіце таксама:
Стужка навiн
0