https://bel.sputnik.by/20210617/Tramp-nazva-Maskvu-adznym-peramozhtsam-samtu--Zheneve-1047907541.html
Трамп назваў Маскву адзіным пераможцам саміту ў Жэневе
Трамп назваў Маскву адзіным пераможцам саміту ў Жэневе
Sputnik Беларусь
ЗША павінны былі спыніць будоўлю энергетычнага праекта "Паўночны паток - 2", што было важным, але не змаглі гэтага зрабіць, заявіў палітык. 17.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-17T10:53+0300
2021-06-17T10:53+0300
2022-06-28T15:44+0300
навіны
у свеце
палітыка
галоўнае
дональд трамп
масква
пераможца
саміт
жэнева
зша
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/0b/1047856163_0:151:2604:1615_1920x0_80_0_0_7dff800e548fca0b6bbd6be7525171d0.jpg
МІНСК, 17 чэр – Sputnik. Экс-прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Вашынгтон не атрымаў ад саміту з Расіяй зусім нічога, у той час як для Масквы сустрэча была добрай.Паводле яго слоў, саміт у Жэневе быў своеасаблівай пляцоўкай толькі для Расіі."Мы нічога не атрымалі, далі сцэну Расіі, нічога не атрымалі", - сказаў Трамп ў інтэрв'ю тэлеканалу FoxNews.Пры гэтым былы прэзідэнт ЗША падкрэсліў: удачнай дадзеная сустрэча ў Швейцарыі была толькі толькі для РФ.Па словах Трампа, ЗША павінны былі спыніць будоўлю энергетычнага праекта "Паўночны паток - 2", што было важным, але не змаглі гэтага зрабіць. Былы амэрыканскі лідэр перакананы: адносіны ЗША і РФ можна было б зрабіць "узрушаючымі" і ўзаемавыгаднымі."Ім патрэбна эканоміка, а нам патрэбны рэчы, якія ў іх ёсць... каштоўная зямля з пункту гледжання мінеральных рэсурсаў", - растлумачыў рэспубліканец.Сустрэча Пуціна і Байдэна ў ЖэневеПрэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і лідэр ЗША Джо Байдэн 16 чэрвеня правялі перамовы ў Жэневе.Сустрэча доўжылася 4,5 гадзіны, уключаючы перапынак. Спачатку перамовы прайшлі ў "вузкім" фармаце, а пасля ў шырокім.Па выніках саміту Пуцін заявіў, што дамовіўся з Байдэнам пачаць кансультацыі па стратэгічнай стабільнасці на міжведамасным узроўні. Акрамя таго, прэзідэнты прынялі сумесную заяву, у якой гаворыцца, што РФ і ЗША пацвярджаюць прыхільнасць прынцыпу, згодна з якім у ядзернай вайне не можа быць пераможцаў, і яна ніколі не павінна быць развязана. Гэты ж прынцып быў зафіксаваны лідэрамі СССР і ЗША на сустрэчы ў Жэневе ў 1985 годзе.Што яшчэ абмяркоўвалі на саміцеЛідэры Расіі і ЗША правялі вочныя перамовы праз два месяцы пасля таго, як дамовіліся аб гэтым па тэлефоне.У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі гандлёвыя адносіны і рэгіянальную бяспеку, урэгуляванне канфлікту на ўсходзе Украіны, сітуацыю ў Беларусі, узнімалі пытанні кібербяспекі і працы СМІ.На саміце Масква і Вашынгтон дамовіліся аб вяртанні паслоў, а таксама аб супрацоўніцтве па пытанні Ірана, у прыватнасці, не дапушчэнні атрымання Тэгеранам ядзернай зброі.Па выніках сустрэчы адбыліся прэс-канферэнцыі абодвух лідэраў, яны прайшлі паасобна, так як амерыканскі лідэр адмовіўся ад сумеснага выступлення перад СМІ.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210616/Yak-prayshla-sustrecha-Putsna--Baydena--Zheneve---fota-1047904187.html
https://bel.sputnik.by/20210616/Pres-kanferentsyya-Putsna-na-samtse-Rasya---ZShA--Zheneve-1047905557.html
масква
жэнева
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/0b/1047856163_0:0:2604:1952_1920x0_80_0_0_c7b54c161f45f442ebe1787faad413af.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у свеце, палітыка, галоўнае, дональд трамп, масква, пераможца, саміт, жэнева, зша, "паўночны паток - 2", бяспека
навіны , у свеце, палітыка, галоўнае, дональд трамп, масква, пераможца, саміт, жэнева, зша, "паўночны паток - 2", бяспека
Трамп назваў Маскву адзіным пераможцам саміту ў Жэневе
10:53 17.06.2021 (абноўлена: 15:44 28.06.2022) ЗША павінны былі спыніць будоўлю энергетычнага праекта "Паўночны паток - 2", што было важным, але не змаглі гэтага зрабіць, заявіў палітык.
МІНСК, 17 чэр – Sputnik. Экс-прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Вашынгтон не атрымаў ад саміту з Расіяй зусім нічога, у той час як для Масквы сустрэча была добрай.
Паводле яго слоў, саміт у Жэневе быў своеасаблівай пляцоўкай толькі для Расіі.
"Мы нічога не атрымалі, далі сцэну Расіі, нічога не атрымалі", - сказаў Трамп ў інтэрв'ю тэлеканалу FoxNews.
Пры гэтым былы прэзідэнт ЗША падкрэсліў: удачнай дадзеная сустрэча ў Швейцарыі была толькі толькі для РФ.
"Я думаю, гэта быў добры дзень для Расіі", - дадаў ён.
Па словах Трампа, ЗША павінны былі спыніць будоўлю энергетычнага праекта "Паўночны паток - 2", што было важным, але не змаглі гэтага зрабіць. Былы амэрыканскі лідэр перакананы: адносіны ЗША і РФ можна было б зрабіць "узрушаючымі" і ўзаемавыгаднымі.
"Ім патрэбна эканоміка, а нам патрэбны рэчы, якія ў іх ёсць... каштоўная зямля з пункту гледжання мінеральных рэсурсаў", - растлумачыў рэспубліканец.
Сустрэча Пуціна і Байдэна ў Жэневе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і лідэр ЗША Джо Байдэн 16 чэрвеня правялі перамовы ў Жэневе.
Сустрэча доўжылася 4,5 гадзіны, уключаючы перапынак. Спачатку перамовы прайшлі ў "вузкім" фармаце, а пасля ў шырокім.
Па выніках саміту Пуцін заявіў, што дамовіўся з Байдэнам пачаць кансультацыі па стратэгічнай стабільнасці на міжведамасным узроўні. Акрамя таго, прэзідэнты прынялі сумесную заяву, у якой гаворыцца, што РФ і ЗША пацвярджаюць прыхільнасць прынцыпу, згодна з якім у ядзернай вайне не можа быць пераможцаў, і яна ніколі не павінна быць развязана. Гэты ж прынцып быў зафіксаваны лідэрамі СССР і ЗША на сустрэчы ў Жэневе ў 1985 годзе.
Што яшчэ абмяркоўвалі на саміце
Лідэры Расіі і ЗША правялі вочныя перамовы праз два месяцы пасля таго, як дамовіліся аб гэтым па тэлефоне.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі гандлёвыя адносіны і рэгіянальную бяспеку, урэгуляванне канфлікту на ўсходзе Украіны, сітуацыю ў Беларусі, узнімалі пытанні кібербяспекі і працы СМІ.
На саміце Масква і Вашынгтон дамовіліся аб вяртанні паслоў, а таксама аб супрацоўніцтве па пытанні Ірана, у прыватнасці, не дапушчэнні атрымання Тэгеранам ядзернай зброі.
Па выніках сустрэчы адбыліся прэс-канферэнцыі абодвух лідэраў, яны прайшлі паасобна, так як амерыканскі лідэр адмовіўся ад сумеснага выступлення перад СМІ.