https://bel.sputnik.by/20210617/U-Belarus-darazheyuts-khleb-dztsyachae-kharchavanne--nshyya-pradukty-1047902078.html
У Беларусі даражэюць хлеб, дзіцячае харчаванне і іншыя прадукты
У Беларусі даражэюць хлеб, дзіцячае харчаванне і іншыя прадукты
Sputnik Беларусь
Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі могуць падняць цэны да 30 чэрвеня, рост не павінен перавышаць пяці працэнтаў. 17.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-17T09:23+0300
2021-06-17T09:23+0300
2021-06-16T17:10+0300
навіны
у беларусі
эканоміка
галоўнае
беларусь
прадукт
цэны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103826/44/1038264457_0:26:3185:1818_1920x0_80_0_0_560ccefbf0e903fe8537c8550a582b2e.jpg
МІНСК, 16 чэр - Sputnik. Павышэнне коштаў на дзіцячае харчаванне, хлеб і хлебабулачныя вырабы ўзгоднена ў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.Гэта зроблена "у мэтах забеспячэння насычэння рынку дзіцячага харчавання, а таксама недапушчэння стратнасці яго вытворчасці (увозу) і (або) рэалізацыі", гаворыцца ў паведамленні. Юрыдычныя асобы і ІП, якія займаюцца вытворчасцю дзіцячага харчавання або яго распаўсюджваннем у Беларусі, дазволена падняць кошты не вышэй, чым на чатыры працэнты ў параўнанні з цэнамі на 28 лютага 2021 года.Таксама вырастуць у Беларусі і цэны на хлеб і хлебабулачныя вырабы "у мэтах недапушчэння стратнасці вытворчасці"."Узгоднена павышэнне коштаў на ўвесь асартымент хлеба і хлебабулачных вырабаў юрыдычным асобам усіх формаў уласнасці і індывідуальным прадпрымальнікам, якія ажыццяўляюць яго вытворчасць і (або) рэалізацыю на ўнутраны рынак, у памеры, якi не перавышае 4,9 працэнты ў адносінах да коштаў на 28 лютага 2021 года", - паведамілі ў прэс-службе.Таксама ўдакладняецца, што павышэнне коштаў можа адбыцца да 30 чэрвеня.На што МАРГ рэгулюе коштыПад пільнай увагай уладаў у Беларусі павялічаны пералік сацыяльна значных для беларусаў тавараў, цэны на іх будуць змяняць пэўным чынам.У профільным ведамстве рашэнне матывавалі "ростам цэн на прадукты харчавання ў свеце" і, як следства, паскарэнне гадавога прыросту спажывецкіх цэн у рэспубліцы.МАРГ увёў рэгуляванне цэн на наступныя прадукты харчавання:Раней у лютым беларускі ўрад вырашыў, што з 1 сакавіка змяненне цэн на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці не можа перавышаць крок у 0,2% у месяц. У пералік увайшлі 62 пазіцыі тавараў і каля паўсотні лекавых прэпаратаў.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210504/Nekatory-plastykavy-posud-moguts-vyarnuts-u-gramadskae-kharchavanne-1047543774.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103826/44/1038264457_197:0:2928:2048_1920x0_80_0_0_14000cf4f228c2e8fc825b7f328fec65.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, эканоміка, галоўнае, беларусь, прадукт, цэны
навіны , у беларусі, эканоміка, галоўнае, беларусь, прадукт, цэны
У Беларусі даражэюць хлеб, дзіцячае харчаванне і іншыя прадукты
Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі могуць падняць цэны да 30 чэрвеня, рост не павінен перавышаць пяці працэнтаў.
МІНСК, 16 чэр - Sputnik. Павышэнне коштаў на дзіцячае харчаванне, хлеб і хлебабулачныя вырабы ўзгоднена ў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Гэта зроблена "у мэтах забеспячэння насычэння рынку дзіцячага харчавання, а таксама недапушчэння стратнасці яго вытворчасці (увозу) і (або) рэалізацыі", гаворыцца ў паведамленні. Юрыдычныя асобы і ІП, якія займаюцца вытворчасцю дзіцячага харчавання або яго распаўсюджваннем у Беларусі, дазволена падняць кошты не вышэй, чым на чатыры працэнты ў параўнанні з цэнамі на 28 лютага 2021 года.
Таксама вырастуць у Беларусі і цэны на хлеб і хлебабулачныя вырабы "у мэтах недапушчэння стратнасці вытворчасці".
"Узгоднена павышэнне коштаў на ўвесь асартымент хлеба і хлебабулачных вырабаў юрыдычным асобам усіх формаў уласнасці і індывідуальным прадпрымальнікам, якія ажыццяўляюць яго вытворчасць і (або) рэалізацыю на ўнутраны рынак, у памеры, якi не перавышае 4,9 працэнты ў адносінах да коштаў на 28 лютага 2021 года", - паведамілі ў прэс-службе.
Таксама ўдакладняецца, што павышэнне коштаў можа адбыцца да 30 чэрвеня.
На што МАРГ рэгулюе кошты
Пад пільнай увагай уладаў у Беларусі павялічаны пералік сацыяльна значных для беларусаў тавараў, цэны на іх будуць змяняць пэўным чынам.
У профільным ведамстве рашэнне матывавалі "ростам цэн на прадукты харчавання ў свеце" і, як следства, паскарэнне гадавога прыросту спажывецкіх цэн у рэспубліцы.
МАРГ увёў рэгуляванне цэн на наступныя прадукты харчавання:
- ячныя крупы,
- субпрадукты мясныя харчовыя,
- каўбаса паўвэнджаная, варана-вэнджаная,
- ялавічына тушаная кансерваваная,
- свініна тушаная кансерваваная,
- рыба жывая,
- рыба марожаная (філе і часткі),
- маргарын,
- часнок,
- перац салодкі,
- кава растваральная,
- чай чорны,
- соль павараная харчовая.
Раней у лютым беларускі ўрад вырашыў, што з 1 сакавіка змяненне цэн на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці не можа перавышаць крок у 0,2% у месяц. У пералік увайшлі 62 пазіцыі тавараў і каля паўсотні лекавых прэпаратаў.