https://bel.sputnik.by/20210617/VUP-Belarus-za-5-mesyatsa-vyras-na-31---Belstat-1047907783.html
ВУП Беларусі за 5 месяцаў вырас на 3,1% - Белстат
ВУП Беларусі за 5 месяцаў вырас на 3,1% - Белстат
Sputnik Беларусь
Прэм'ер-міністр краіны Раман Галоўчанка прагназіраваў рост ВУП рэспублікі ў першым паўгоддзі на два адсоткі. 17.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-17T11:19+0300
2021-06-17T11:19+0300
2021-06-17T09:56+0300
навіны
у беларусі
эканоміка
грамадства
галоўнае
вуп
беларусь
белстат
прэм'ер
раман галоўчанка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/17/1047199623_0:93:2233:1349_1920x0_80_0_0_7d5b1832863d06786ba0c51d4ca4d6a5.jpg
МІНСК, 17 чэр – Sputnik. ВУП Беларусі за 5 месяцаў 2021 года вырас на 3,1%, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт краіны, на сайце ведамства гаворыцца, што "аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў 63,6 млрд рублёў (прыкладна 25,5 млрд долараў)".Намеснік кіраўніка Мінэканомікі Дзмітрый Ярашэвіч заявіў, што "аднаўленне закранула практычна ўсе галіны". Яго словы прыводзіць прэс-служба міністэрства.Па словах Ярашэвіча, за чатыры месяцы пастаўкі тавараў за мяжу павялічыліся больш чым на траціну, што прынесла каля 3 мільярдаў долараў экспартнай выручкі. Знешнегандлёвае сальда ў 2,5 разы вышэй, чым за такі ж перыяд у 2020 годзе.Намеснік міністра адзначыў і станоўчыя тэмпы ў аптовым гандлі, грузаперавозках і IT-сектары."Ажывае сфера паслуг. Запрацавала грамадскае харчаванне, гасцінічны і санаторны бізнес. Пераадолелі спад у рознічным гандлі. Спажывецкі попыт падтрыманы ростам заработнай платы і даходаў насельніцтва", - падкрэсліў прадстаўнік Мінэканомікі.Паводле звестак Белстата, у першым квартале ВУП Беларусі вырас на 0,9% у гадавым выразе. Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка раней заяўляў, што ў першым паўгоддзі чакаецца прырост ВУП 2%. Запланаваны паказчык па выніках 2021-га - 1,8%.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210615/Lukashenka-pra-razvtsts-Orshy-vy-adkazhatse-za-kozhny-kvadratny-metr-1047884776.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/17/1047199623_154:0:2077:1442_1920x0_80_0_0_e03c812a7828f426d13ba483630dbf47.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, эканоміка, грамадства, галоўнае, вуп, беларусь, белстат, прэм'ер, раман галоўчанка, рост, рэспубліка
навіны , у беларусі, эканоміка, грамадства, галоўнае, вуп, беларусь, белстат, прэм'ер, раман галоўчанка, рост, рэспубліка
ВУП Беларусі за 5 месяцаў вырас на 3,1% - Белстат
Прэм'ер-міністр краіны Раман Галоўчанка прагназіраваў рост ВУП рэспублікі ў першым паўгоддзі на два адсоткі.
МІНСК, 17 чэр – Sputnik. ВУП Беларусі за 5 месяцаў 2021 года вырас на 3,1%, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт краіны, на сайце ведамства гаворыцца, што "аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў 63,6 млрд рублёў (прыкладна 25,5 млрд долараў)".
Намеснік кіраўніка Мінэканомікі Дзмітрый Ярашэвіч заявіў, што "аднаўленне закранула практычна ўсе галіны". Яго словы прыводзіць прэс-служба міністэрства.
"Ужо цяпер каля 2/3 эканомікі знаходзіцца ў зоне росту. Галоўны драйвер - прамысловасць: рост больш за 11%. Перадумовай для высокай дынамікі ў прамысловасці стала аднаўленне попыту на знешніх рынках", - заявіў чыноўнік.
Па словах Ярашэвіча, за чатыры месяцы пастаўкі тавараў за мяжу павялічыліся больш чым на траціну, што прынесла каля 3 мільярдаў долараў экспартнай выручкі. Знешнегандлёвае сальда ў 2,5 разы вышэй, чым за такі ж перыяд у 2020 годзе.
Намеснік міністра адзначыў і станоўчыя тэмпы ў аптовым гандлі, грузаперавозках і IT-сектары.
"Ажывае сфера паслуг. Запрацавала грамадскае харчаванне, гасцінічны і санаторны бізнес. Пераадолелі спад у рознічным гандлі. Спажывецкі попыт падтрыманы ростам заработнай платы і даходаў насельніцтва", - падкрэсліў прадстаўнік Мінэканомікі.
Паводле звестак Белстата, у першым квартале ВУП Беларусі вырас на 0,9% у гадавым выразе. Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка раней заяўляў, што ў першым паўгоддзі чакаецца прырост ВУП 2%. Запланаваны паказчык па выніках 2021-га - 1,8%.