Дзень нараджэння "Артэка": піянерскае сяброўства, мора і сонца
Дзень нараджэння "Артэка": піянерскае сяброўства, мора і сонца
Sputnik Беларусь
Заснаваны ў 1925 годзе выдатным лекарам Зіновіем Салаўёвым дзіцячы аздараўленчы лагер ля падножжа Мядзведзь-гары адзначае дзень нараджэння. 18.06.2021, Sputnik Беларусь
Ва ўтульнай бухце Гурзуфа ўжо ў 1925 годзе ў чатырох палатках "Артэка" пабывалі 320 дзяцей. Хворыя дзеці, якія перажылі Грамадзянскую вайну, жылі тут у спартанскіх умовах і аздараўляліся купаннем, сонечнымі ваннамі, паходамі і размовамі ля вогнішча.У 1928 годзе ў "Артэку" ужо былі драўляныя пабудовы, для сталовай выкарыстоўвалася месца пад тэнтам. Зіновій Салаўёў праводзіў шмат часу з дзецьмі, быў вясёлым, таварыскім педагогам. Адным з яго запаветаў піянерыі было беражліва ставіцца да свайго здароўя і трымаць сувязь з лагерам. Гэта і стала своеасаблівым дэвізам усіх артэкаўцаў.З першых гадоў работы "Артэк" стаў міжнародным: прымаў дзяцей з Іспаніі, Германіі і іншых краін.У 1930-я гады пуцёўка ў "Артэк" стала своеасаблівай прэміяй - сюды адпраўлялі лепшых піянераў краіны. Сюды да піянэраў у госці прыязджалі кіраўнікі савецкай дзяржавы, а пазней героі вайны, заваёўнікі космасу і выбітныя пісьменнікі і спартсмены.У гады Вялікай Айчыннай вайны "Артэк" эвакуіраваўся ў Белакурыху: школьнікі, якія апынуліся ў лагеры 22 чэрвеня, больш за год дабіраліся з Крыма на Алтай. З вызваленнем Крымскага паўвострава ў 1944-м пачалося аднаўленне лагера, і неўзабаве артэкаўцы віталі ўдзельнікаў Ялцінскай канферэнцыі.У 1960-х пачалося будаўніцтва "Вялікага Артэка", з'явіліся комплексы "Марскі", "Прыбярэжны", "Горны". У наступныя дзесяцігоддзі лагер стаў цэнтрам піянерскага і міжнароднага моладзевага руху, тут пабывалі дзеці з 83 краін свету.У госці да артэкаўцаў у пасляваенныя гады прыязджалі Юрый Гагарын, Індзіра Гандзі, Джавахарлал Неру, Хо Шы Мін, Бенджамін Спок, Леў Яшын і іншыя. А ў 1983-м "Артэк" плакаў, растаючыся з амерыканскай дзяўчынкай Самантай Сміт, з якой немагчыма было не пасябраваць.Да 1991 года "Артэк" быў усесаюзным, затым належаў Украіне і называўся "Міжнародны дзіцячы цэнтр "Артэк".31 сакавіка 2015 года, калі Крым увайшоў у склад Расіі, маёмасць, замацаваная за ім, была перададзена ва ўласнасць РФ. Сёння "Артэк" - гэта 208 гектараў паўднёвага ўзбярэжжа Крыма, палова з якіх паркі. Пляжы лагера працягнуліся на сем кіламетраў ад гары Аю-Даг да пасёлка Гурзуф.Чытайце таксама:
Заснаваны ў 1925 годзе выдатным лекарам Зіновіем Салаўёвым дзіцячы аздараўленчы лагер ля падножжа Мядзведзь-гары адзначае дзень нараджэння.
Ва ўтульнай бухце Гурзуфа ўжо ў 1925 годзе ў чатырох палатках "Артэка" пабывалі 320 дзяцей. Хворыя дзеці, якія перажылі Грамадзянскую вайну, жылі тут у спартанскіх умовах і аздараўляліся купаннем, сонечнымі ваннамі, паходамі і размовамі ля вогнішча.
У 1928 годзе ў "Артэку" ужо былі драўляныя пабудовы, для сталовай выкарыстоўвалася месца пад тэнтам. Зіновій Салаўёў праводзіў шмат часу з дзецьмі, быў вясёлым, таварыскім педагогам. Адным з яго запаветаў піянерыі было беражліва ставіцца да свайго здароўя і трымаць сувязь з лагерам. Гэта і стала своеасаблівым дэвізам усіх артэкаўцаў.
З першых гадоў работы "Артэк" стаў міжнародным: прымаў дзяцей з Іспаніі, Германіі і іншых краін.
У 1930-я гады пуцёўка ў "Артэк" стала своеасаблівай прэміяй - сюды адпраўлялі лепшых піянераў краіны. Сюды да піянэраў у госці прыязджалі кіраўнікі савецкай дзяржавы, а пазней героі вайны, заваёўнікі космасу і выбітныя пісьменнікі і спартсмены.
У гады Вялікай Айчыннай вайны "Артэк" эвакуіраваўся ў Белакурыху: школьнікі, якія апынуліся ў лагеры 22 чэрвеня, больш за год дабіраліся з Крыма на Алтай. З вызваленнем Крымскага паўвострава ў 1944-м пачалося аднаўленне лагера, і неўзабаве артэкаўцы віталі ўдзельнікаў Ялцінскай канферэнцыі.
У 1960-х пачалося будаўніцтва "Вялікага Артэка", з'явіліся комплексы "Марскі", "Прыбярэжны", "Горны". У наступныя дзесяцігоддзі лагер стаў цэнтрам піянерскага і міжнароднага моладзевага руху, тут пабывалі дзеці з 83 краін свету.
У госці да артэкаўцаў у пасляваенныя гады прыязджалі Юрый Гагарын, Індзіра Гандзі, Джавахарлал Неру, Хо Шы Мін, Бенджамін Спок, Леў Яшын і іншыя. А ў 1983-м "Артэк" плакаў, растаючыся з амерыканскай дзяўчынкай Самантай Сміт, з якой немагчыма было не пасябраваць.
Да 1991 года "Артэк" быў усесаюзным, затым належаў Украіне і называўся "Міжнародны дзіцячы цэнтр "Артэк".
31 сакавіка 2015 года, калі Крым увайшоў у склад Расіі, маёмасць, замацаваная за ім, была перададзена ва ўласнасць РФ. Сёння "Артэк" - гэта 208 гектараў паўднёвага ўзбярэжжа Крыма, палова з якіх паркі. Пляжы лагера працягнуліся на сем кіламетраў ад гары Аю-Даг да пасёлка Гурзуф.
Дзеці, што адпачываюць у піянерскім лагеры "Артэк", у гасцях у Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Міхаіла Калініна (у цэнтры унізе) і Маршала Савецкага Саюза Сямёна Будзёнага (у цэнтры уверсе). Крымская АССР, 1946 год.
Амерыканская дзяўчынка Саманта Сміт (у цэнтры), якая наведала СССР па запрашэнні Генеральнага сакратара ЦК КПСС Юрыя Андропава, ва Усесаюзным піянерскім лагеры "Артэк", 1983 год.