https://bel.sputnik.by/20210618/Pasol-rana--Belarus-nasha-volya-vyrashae-ls-krany-1047919172.html
Пасол Ірана ў Беларусі: наша воля вырашае лёс краіны
Пасол Ірана ў Беларусі: наша воля вырашае лёс краіны
Sputnik Беларусь
У пятніцу ў Іране праходзяць 13-я выбары прэзідэнта краіны, у іх удзельнічаюць чатыры кандыдаты - каб перамагчы, кандыдат павінен набраць больш за 50% галасоў. 18.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-18T14:08+0300
2021-06-18T14:08+0300
2021-06-18T13:17+0300
навіны
у свеце
палітыка
грамадства
галоўнае
пасол
іран
беларусь
воля
выбары
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/12/1047918634_0:0:1200:680_1920x0_80_0_0_3472defdcf4eeab87d92f8f798f9d3af.jpg
МІНСК, 18 чэр – Sputnik. Сёння наша воля вырашае лёс Ірана, заявіў іранскі пасол у Беларусі Саід Яры на ўчастку па галасаванні на выбарах прэзідэнта.Паводле яго слоў, за апошнія 42 гады ўсе выбары ў Іране праводзіліся ў тэрмін.Ён падкрэсліў, што выбары прэзідэнта Ірана - народнае свята. Закрануў пасол і тэму ўзаемаадносін Мінска і Тэгерана, назваўшы іх "вельмі добрымі"."Яны развіваюцца ў розных напрамках, у тым ліку і ў культурнай, палітычнай, эканамічнай сферах. Я думаю, ёсць патэнцыял для далейшага развіцця", - дадаў Яры.За апошнія 42 гады ўсе выбары ў Іране праводзіліся ў тэрмін
13-е выбары прэзідэнта ў гісторыі Ірана праходзяць у пятніцу. Усяго за высокую пасаду змагаюцца чатыры чалавекі. Кандыдатамі сталі сакратар Савета па мэтазгоднасці прымаемых рашэнняў Махсен Рэзаі, старшыня Вярхоўнага суда Эбрахім Раісі, намеснік старшыні Мэджліса Амір Хасэйн Казізаде Хашэмі, былы кіраўнік Цэнтрабанка Абдальнасер Хемаці.Для таго, каб атрымаць перамогу ў першым туры, за аднаго з кандыдатаў выбаршчыкі павінны аддаць больш за 50% галасоў. Калі ж гэтага не здарыцца, то можа быць арганізаваны другі тур.У Мінску працуюць два ўчасткі для галасавання
Выбарчыя ўчасткі ў Іране адкрыліся ў 7:00 (05:30 па мінскім часе). Плануецца, што яны будуць працаваць да 00:00. Калі спатрэбіцца, іх працу падоўжаць да 2:00.Таксама грамадзяне Ірана змогуць аддаць свой голас у 133 краінах свету, дзе будуць працаваць 234 выбарчыя ўчасткі. Выбарчыя ўчасткі адкрыты і ў Мінску: прагаласаваць на выбарах грамадзяне краіны змогуць у пасольстве і ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.Чытайце таксама:
іран
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/12/1047918634_0:0:1200:756_1920x0_80_0_0_da9234a2278ac61a336b7d652046e3c7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у свеце, палітыка, грамадства, галоўнае, пасол, іран, беларусь, воля, выбары, прэзідэнт, кандыдаты, саід яры
навіны , у свеце, палітыка, грамадства, галоўнае, пасол, іран, беларусь, воля, выбары, прэзідэнт, кандыдаты, саід яры
Пасол Ірана ў Беларусі: наша воля вырашае лёс краіны
У пятніцу ў Іране праходзяць 13-я выбары прэзідэнта краіны, у іх удзельнічаюць чатыры кандыдаты - каб перамагчы, кандыдат павінен набраць больш за 50% галасоў.
МІНСК, 18 чэр – Sputnik. Сёння наша воля вырашае лёс Ірана, заявіў іранскі пасол у Беларусі Саід Яры на ўчастку па галасаванні на выбарах прэзідэнта.
Паводле яго слоў, за апошнія 42 гады ўсе выбары ў Іране праводзіліся ў тэрмін.
"Нягледзячы на пандэмію, мы ўсё роўна імкнемся ўсё зрабіць своечасова, будучы ў Мінску. Бо сёння наша воля вырашае лёс краіны. Я думаю, большасць іранцаў, якія жывуць у беларускай сталіцы, будуць сёння галасаваць, у тым ліку, нашы студэнты", - адзначыў Яры.
Ён падкрэсліў, што выбары прэзідэнта Ірана - народнае свята. Закрануў пасол і тэму ўзаемаадносін Мінска і Тэгерана, назваўшы іх "вельмі добрымі".
"Яны развіваюцца ў розных напрамках, у тым ліку і ў культурнай, палітычнай, эканамічнай сферах. Я думаю, ёсць патэнцыял для далейшага развіцця", - дадаў Яры.
За апошнія 42 гады ўсе выбары ў Іране праводзіліся ў тэрмін
13-е выбары прэзідэнта ў гісторыі Ірана праходзяць у пятніцу. Усяго за высокую пасаду змагаюцца чатыры чалавекі. Кандыдатамі сталі сакратар Савета па мэтазгоднасці прымаемых рашэнняў Махсен Рэзаі, старшыня Вярхоўнага суда Эбрахім Раісі, намеснік старшыні Мэджліса Амір Хасэйн Казізаде Хашэмі, былы кіраўнік Цэнтрабанка Абдальнасер Хемаці.
Для таго, каб атрымаць перамогу ў першым туры, за аднаго з кандыдатаў выбаршчыкі павінны аддаць больш за 50% галасоў. Калі ж гэтага не здарыцца, то можа быць арганізаваны другі тур.
У Мінску працуюць два ўчасткі для галасавання
Выбарчыя ўчасткі ў Іране адкрыліся ў 7:00 (05:30 па мінскім часе). Плануецца, што яны будуць працаваць да 00:00. Калі спатрэбіцца, іх працу падоўжаць да 2:00.
Таксама грамадзяне Ірана змогуць аддаць свой голас у 133 краінах свету, дзе будуць працаваць 234 выбарчыя ўчасткі. Выбарчыя ўчасткі адкрыты і ў Мінску: прагаласаваць на выбарах грамадзяне краіны змогуць у пасольстве і ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.