Абноўлена: актуальна з 16 чэрвеня 2021 года.
25 сакавіка 2020 года Саўмін прыняў пастанову №171, паводле якой асобы, якія прыбылі з краін з зарэгістраванымі выпадкамі COVID-19, павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі 14 каляндарных дзён (з кастрычніка - 10 дзён). Спіс перыядычна абнаўляецца: беларускае Міністэрства аховы здароўя альбо выключае пэўныя краіны з абмежавальнага спісу, альбо дадае іх зноў.
З 16 чэрвеня 2021 года з пераліку выключаны дзевяць краін:
- Арменія,
- Балгарыя,
- Боснія і Герцагавіна,
- Малдова,
- Сан Марына,
- Паўночная Македонія,
- Сербія,
- Славакія,
- Манака.
У "чырвонай зоне" застаюцца 132 дзяржавы.
У інфаграфіцы Sputnik - карта і спіс краін, па прыездзе з якіх у Беларусь неабходна знаходзіцца ў самаізаляцыі 10 дзён, а таксама краін, па прыбыцці з якіх гэтыя абмежаванні не дзейнічаюць.