З 1 ліпеня ўезд у Расію з Беларусі будзе магчымы па мабільнай праграме

© Sputnik / Алексей Куденко / Перайсці ў медыябанкПраграма "Падарожнічаю без COVID-19"
Праграма Падарожнічаю без COVID-19 - Sputnik Беларусь, 1920, 19.06.2021
Падпісацца
Праграма "Падарожнічаю без COVID" можа стаць абавязковай для прыезджых у Расію з краін ЕАЭС, у тым ліку з Беларусі.
МІНСК, 19 чэр – Sputnik. На пасяджэнні Эканамічнага савета Садружнасці Незалежных Дзяржаў напярэдадні было ўзнята пытанне аб тым, каб урэгуляваць усе перамяшчэнні ў перыяд пандэміі.
З 1 ліпеня выкарыстанне мабільнай праграмы "Падарожнічаю без COVID-19" стане абавязковым для людзей, якія прыязджаюць у Расію з краін-членаў ЕАЭС. З 1 верасня такім будзе патрабаванне для грамадзян СНД.
"Усім краінам настойліва рэкамендавалі далучыцца", - заявіў на пасяджэнні віцэ-прэм'ер Расіі Аляксей Авярчук.

Навошта гэта трэба

Выступаючы раней на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме, Авярчук падкрэсліў, што амаль усе ўрады ў свеце такія абмежаванні на перамяшчэнні людзей для сябе ўвялі, за вельмі рэдкім выключэннем.
"Нас гэта прывяло да таго, што мы таксама пачалі знаходзіць тэхналагічныя рашэнні, каб зняць гэтыя абмежаванні. Нарадзілася праграма "Падарожнічаю без COVID", якую мы плануем з пачатку ліпеня зрабіць абавязковай для дзяржаў-членаў ЕАЭС, па меншай меры, для ўезду ў Расійскую Федэрацыю", - цытуе Авярчука РІА Навіны.
Работа лабараторыі - Sputnik Беларусь, 1920, 08.06.2021
На чыгуначным вакзале Мінска адкрыецца лабараторыя ПЦР-тэсціравання на COVID-19
У красавіку гэтага года на пасяджэнні міжурадкамісіі з удзелам кіраўнікоў урадаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў Казані прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін заявіў, што развіццё мабільнай праграмы "Падарожнічаю без COVID" дазволіць хутчэй аднавіць бяспечныя пасажырскія зносіны.
Зараз у праграме ў акне "краіна адпраўлення" можна выбраць шэсць дзяржаў: Арменію, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расію і Таджыкістан. Іх жа можна паказаць у акне "краіна прыбыцця".
Беларусь далучылася да праекта ЕАЭС "Падарожнічаю без COVID-19" у сакавіку 2021 года. Перадаваць дадзеныя ў сістэму будзе Нацыянальны цэнтр электронных паслуг ва ўзаемадзеянні з беларускім Міністэрствам аховы здароўя.

Праграма "Падарожнічаю без COVID-19"


Праца лабараторыі, архіўнае фота
 - Sputnik Беларусь, 1920, 01.06.2021
Хуткі ПЦР-тэст пачалі рабіць у Нацыянальным аэрапорце Мінска

Гэтая мабільная платформа была створана Еўразійскім банкам развіцця, яна дазваляе хутка знайсці пералік верыфікаваных лабараторый, здаць тэст на каронавірус, вынікі якога патрапяць у агульную з ЕАЭС сістэму. Пасля гэтага грамадзянін, які атрымаў адмоўны тэст, зможа бесперашкодна перамяшчацца паветраным транспартам у межах ЕАЭС без лішняй папяровай цяганіны. Спампаваць праграму можна бясплатна на Google Play і App Store.

У красавіку ўрад Расійскай Федэрацыі зрабіў тэрмін уезду па праграме бестэрміновым.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0