https://bel.sputnik.by/20210621/Na-MILEX-pradstavyats-zaboytsu-besplotnka-belaruskay-raspratsok---vdea-1047914929.html
На MILEX прадставяць "забойцу" беспілотнікаў беларускай распрацоўкі - відэа
На MILEX прадставяць "забойцу" беспілотнікаў беларускай распрацоўкі - відэа
Sputnik Беларусь
Мабільную сістэму абароны важных аб'ектаў ад беспілотнай авіяцыі размясцілі на базе пікапа высокай праходнасці, таму змагацца з дронамі яна можа на хаду. 21.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-21T11:45+0300
2021-06-21T11:45+0300
2022-06-28T15:44+0300
відэа
мультымедыя
тэхналогіі
аўто
у беларусі
milex
беспілотнікі
абарона
авіяцыя
пікап
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/11/1047909301_0:92:1200:770_1920x0_80_0_0_4ee6e16e17c425347fb0624e21f85e23.jpg
Беларускае канструктарскае бюро распрацавала мабільную сістэму абароны аб'ектаў ад беспілотных лятальных апаратаў "Гроза-Z1". Сістэма аўтаматычна кантралюе частоты, на якіх працуюць беспілотнікі.Сістэма можа ствараць перашкоды для навігацыі беспілотнікаў, у выніку чаго можна стварыць фактычна беспалётную зону для дронаў.Беларуская "Гроза" выяўляе БПЛА на адлегласці да двух кіламетраў, падаўляе каналы кіравання і перадачы даных - не менш за 500 метраў, далёкасць падаўлення навігацыі - не менш за два кіламетры. Пры гэтым сістэма стварае перашкоды для навігацыі на выдаленні да дзесяці кіламетраў.Зараз "Гроза-Z1" устаноўлена на пікап, але ў прынцыпе можа працаваць на любым шасі, што забяспечвае яе мабільнасць. Праца можа весціся як на стаянцы, так і падчас руху, што дазваляе абараняць не толькі стацыянарныя аб'екты, але і забяспечваць бяспеку транспартных калон.У ходзе выставы MILEX-2021, якая пройдзе ў Мінску ў перыяд з 23 па 26 чэрвеня 2021 года, можна будзе азнаёміцца з сістэмай "Гроза-Z1" на стэндзе.Глядзіце ў роліку, як у рэжыме рэальнага часу працуе "забойца" беспілотнікаў беларускай вытворчасці.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210607/Na-MILEX-2021-pakazhuts-madernzavanuyu-RSZA-BelGRAD-1047816459.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/11/1047909301_0:46:1200:800_1920x0_80_0_0_1b05f8df4f98fa25f5ee2be7ae9b2cd0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мультымедыя, тэхналогіі, аўто, у беларусі, milex, беспілотнікі, абарона, авіяцыя, пікап, дрон, бяспека
мультымедыя, тэхналогіі, аўто, у беларусі, milex, беспілотнікі, абарона, авіяцыя, пікап, дрон, бяспека
На MILEX прадставяць "забойцу" беспілотнікаў беларускай распрацоўкі - відэа
11:45 21.06.2021 (абноўлена: 15:44 28.06.2022) Мабільную сістэму абароны важных аб'ектаў ад беспілотнай авіяцыі размясцілі на базе пікапа высокай праходнасці, таму змагацца з дронамі яна можа на хаду.
Беларускае канструктарскае бюро распрацавала мабільную сістэму абароны аб'ектаў ад беспілотных лятальных апаратаў "Гроза-Z1". Сістэма аўтаматычна кантралюе частоты, на якіх працуюць беспілотнікі.
Пасля таго, як БПЛА аказваюцца ў зоне ўздзеяння, яны ці падаюць, або вымушана прызямляюцца, у некаторых выпадках у аўтаматычным рэжыме вяртаюцца ў кропку запуску.
Сістэма можа ствараць перашкоды для навігацыі беспілотнікаў, у выніку чаго можна стварыць фактычна беспалётную зону для дронаў.
Беларуская "Гроза" выяўляе БПЛА на адлегласці да двух кіламетраў, падаўляе каналы кіравання і перадачы даных - не менш за 500 метраў, далёкасць падаўлення навігацыі - не менш за два кіламетры. Пры гэтым сістэма стварае перашкоды для навігацыі на выдаленні да дзесяці кіламетраў.
Зараз "Гроза-Z1" устаноўлена на пікап, але ў прынцыпе можа працаваць на любым шасі, што забяспечвае яе мабільнасць. Праца можа весціся як на стаянцы, так і падчас руху, што дазваляе абараняць не толькі стацыянарныя аб'екты, але і забяспечваць бяспеку транспартных калон.
У ходзе выставы MILEX-2021, якая пройдзе ў Мінску ў перыяд з 23 па 26 чэрвеня 2021 года, можна будзе азнаёміцца з сістэмай "Гроза-Z1" на стэндзе.
Глядзіце ў роліку, як у рэжыме рэальнага часу працуе "забойца" беспілотнікаў беларускай вытворчасці.