Пагадненне аб агульным рынку нафты могуць падпісаць у ЕАЭС да 2023 года

© Sputnik / Виталий Аньков / Перайсці ў медыябанкПраца базы нафтапрадуктаў
Праца базы нафтапрадуктаў - Sputnik Беларусь, 1920, 22.06.2021
Падпісацца
Агульны рынак краін ЕАЭС па нафце і нафтапрадуктах дазволіць стварыць роўныя ўмовы для ўсіх суб'ектаў гаспадарання і носіць стратэгічны характар, як і пагадненне па газе.
БРЭСТ, 21 чэр - Sputnik. Да 2025 года ў ЕАЭС будуць прыняты асноўныя стратэгічныя дакументы, сказаў старшыня калегіі ЕЭК Міхаіл Мясніковіч на брыфінгу, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, калегія таксама прыняла рашэнне падрыхтаваць яшчэ адзін дагавор па агульным рынку нафты і нафтапрадуктаў, стаіць задача падпісаць гэты дакумент да 1 студзеня 2023 года.
"Гэта агульны рынак нафты. На жаль, многія дакументы, якія мы павінны былі прыняць раней, не былі прыняты", - канстатаваў старшыня калегіі ЕЭК.
На яго думку, гэтаму перашкаджалі розныя прычыны. Зараз у рамках кадэнцыі дзеючай калегіі да 2025 года асноўныя стратэгічныя дакументы трэба прыняць па нафце і газу і прамкааперацыі.
У пачатку года віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Петрышэнка паведамляў, што да канца 2021-га запланавана падрыхтоўка дакументаў аб фарміраванні агульных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў у рамках ЕАЭС. Паводле слоў беларускага віцэ-прэм'ера, існуюць "рабочыя моманты", калі па асобных пытаннях эксперты разыходзяцца ў меркаваннях.
Таксама Петрышэнка адзначыў, што дамовай аб ЕАЭС ставіцца задача па фарміраванні агульных рынкаў не толькі нафты, але і электраэнергіі, і прыроднага газу.
Нагадаем, Беларусь дамовілася з Расіяй аб пастаўках энергарэсурсаў на 2021 год на выгадных умовах. Як заяўляў у траўні прэм'ер-міністр краіны Раман Галоўчанка, на дадзены момант расійская нафта пастаўляецца ў Беларусь у штатным рэжыме і ніякіх перадумоў зніжэння адгрузак у будучыні няма.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0