https://bel.sputnik.by/20210623/Sektaralnyya-sanktsy-suprats-Belarus-pachnuts-dzeynchats-24-chervenya--TB-1047963367.html
Сектаральныя санкцыі супраць Беларусі пачнуць дзейнічаць 24 чэрвеня – ТБ
Сектаральныя санкцыі супраць Беларусі пачнуць дзейнічаць 24 чэрвеня – ТБ
Sputnik Беларусь
Чарговы пакет рэстрыкцыяў ў дачыненні да беларускіх уладаў выкліканы інцыдэнтам з самалётам авіякампаніі Ryanair, які быў вымушаны сесці ў аэрапорце беларускай... 23.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-23T17:31+0300
2021-06-23T17:31+0300
2021-06-23T16:04+0300
навіны
у беларусі
у свеце
палітыка
галоўнае
санкцыі
беларусь
улада
самалёт
ryanair
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/13/1046959511_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_bc3817d067b0bcafacf405287be40a6b.jpg
МІНСК, 23 чэр - Sputnik. Прадстаўнікі Еўрасаюза ў сераду ўзгаднілі эканамічныя санкцыі супраць беларускіх уладаў, паведаміў тэлеканал Euronews."Паслы ЕС толькі што ўхвалілі сектаральныя санкцыі ў дачыненні да фінансавага, нафтавага, тытунёвага і калійнага сектараў Беларусі", - напісала ў Twitter журналіст Euronews Эфі Каўтсакоста.Па словах палітычнага аглядальніка канала, еўрапейскія сектаральныя эканамічныя санкцыі пачнуць дзейнічаць у чацвер 24 чэрвеня.Новыя санкцыі супраць МінскаЕС уводзіць санкцыі супраць цэлых сектараў беларускай эканомікі пасля інцыдэнту з прызямленнем у Мінску самалёта авіякампаніі Ryanair.Пасажырскі лайнер накіроўваўся па маршруце Афіны - Вільнюс, але пасля паведамлення ад беларускіх уладаў аб атрыманні пагрозы выбуху самалёта быў вымушаны здзейсніць пасадку. Пасля праверкі дакументаў у аэрапорце беларускай сталіцы затрымалі беларускага грамадзяніна Рамана Пратасевіча і грамадзянку РФ Сафію Сапегу.У пачатку гэтага тыдня міністры замежных спраў ЕС у Брусэлі ўхвалілі пакет санкцый супраць беларускіх уладаў. У чацвер санкцыі будуць абмяркоўвацца на пасяджэнні Еўрапейскага Савета.Еўрапейскія ўлады на гэтым тыдні ўключылі ў беларускі санкцыйных спіс 78 фізічных асоб і восем арганізацый. Зараз пад абмежавальныя меры ў сукупнасці патрапілі 166 фізічных асоб і 15 арганізацый з Беларусі.У сваю чаргу ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да 16 фізічных і 5 юрыдычных асоб. Санкцыйныя спісы ўслед за ЕС і ЗША пашырылі таксама Вялікабрытанія і Канада.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/13/1046959511_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_49e5afcce6ca9ccacfc7990caa2f25e8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, у свеце, палітыка, галоўнае, санкцыі, беларусь, улада, самалёт, ryanair, аэрапорт, сталіца
навіны , у беларусі, у свеце, палітыка, галоўнае, санкцыі, беларусь, улада, самалёт, ryanair, аэрапорт, сталіца
Сектаральныя санкцыі супраць Беларусі пачнуць дзейнічаць 24 чэрвеня – ТБ
Чарговы пакет рэстрыкцыяў ў дачыненні да беларускіх уладаў выкліканы інцыдэнтам з самалётам авіякампаніі Ryanair, які быў вымушаны сесці ў аэрапорце беларускай сталіцы.
МІНСК, 23 чэр - Sputnik. Прадстаўнікі Еўрасаюза ў сераду ўзгаднілі эканамічныя санкцыі супраць беларускіх уладаў, паведаміў тэлеканал Euronews.
"Паслы ЕС толькі што ўхвалілі сектаральныя санкцыі ў дачыненні да фінансавага, нафтавага, тытунёвага і калійнага сектараў Беларусі", - напісала ў Twitter журналіст Euronews Эфі Каўтсакоста.
Па словах палітычнага аглядальніка канала, еўрапейскія сектаральныя эканамічныя санкцыі пачнуць дзейнічаць у чацвер 24 чэрвеня.
Новыя санкцыі супраць Мінска
ЕС уводзіць санкцыі супраць цэлых сектараў беларускай эканомікі пасля інцыдэнту з прызямленнем у Мінску самалёта авіякампаніі Ryanair.
Пасажырскі лайнер накіроўваўся па маршруце Афіны - Вільнюс, але пасля паведамлення ад беларускіх уладаў аб атрыманні пагрозы выбуху самалёта быў вымушаны здзейсніць пасадку. Пасля праверкі дакументаў у аэрапорце беларускай сталіцы затрымалі беларускага грамадзяніна Рамана Пратасевіча і грамадзянку РФ Сафію Сапегу.
У пачатку гэтага тыдня міністры замежных спраў ЕС у Брусэлі ўхвалілі пакет санкцый супраць беларускіх уладаў. У чацвер санкцыі будуць абмяркоўвацца на пасяджэнні Еўрапейскага Савета.
Еўрапейскія ўлады на гэтым тыдні ўключылі ў беларускі санкцыйных спіс 78 фізічных асоб і восем арганізацый. Зараз пад абмежавальныя меры ў сукупнасці патрапілі 166 фізічных асоб і 15 арганізацый з Беларусі.
У сваю чаргу ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да 16 фізічных і 5 юрыдычных асоб. Санкцыйныя спісы ўслед за ЕС і ЗША пашырылі таксама Вялікабрытанія і Канада.