https://bel.sputnik.by/20210624/Belarus-mozha-nabyts-u-Ras-tsyazhkya-besplotnk-Aryn-1047963150.html
Беларусь можа набыць у Расіі цяжкія беспілотнікі "Арыён"
Беларусь можа набыць у Расіі цяжкія беспілотнікі "Арыён"
Sputnik Беларусь
Разведвальна-ўдарны апарат упершыню дэманструецца ў Беларусі на зброевай выставе MILEX-2021, дрон здольны выконваць не толькі здымку мясцовасці, але і баявыя... 24.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-24T11:25+0300
2021-06-24T11:25+0300
2022-06-28T15:44+0300
навіны
у беларусі
у свеце
палітыка
галоўнае
беларусь
расія
беспілотнікі
выстава
дрон
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/17/1047961543_0:0:3160:1786_1920x0_80_0_0_48bf0d2580d92ce86bb1634ef38d63da.jpg
МІНСК, 24 чэр – Sputnik. Беларусь зацікаўлена ў набыцці расійскіх цяжкіх ударных беспілотнікаў, у тым ліку комплексаў "Арыён", сказаў напярэдадні падчас збройнага салона MILEX-2021 дзяржсакратар Савета бяспекі рэспублікі Аляксандр Вальфовіч.Ён падкрэсліў, што цяжкі беспілотнік - гэта ўсё ж такі сродак наступальнага характару. Паводле яго слоў, Беларусь вядзе хутчэй абаронную палітыку, таму акцэнт робіцца на малых лятальных апаратах, якія вядуць разведку і радыёэлектронную барацьбу.У сваю чаргу прэм'ер краіны Раман Галоўчанка сказаў, што беларуская абаронная прамысловасць зрабіла стаўку на распрацоўку тактычных беспілотнікаў з далёкасцю палёту да 80 кіламетраў. Ён дадаў, што не мае такой авіяцыйнай прамысловасці, як у РФ, каб вырабляць цяжкія беспілотнікі."Тактычныя беспілотнікі з далёкасцю палёту да 70-80 кіламетраў падыходзяць для нашага тэатра ваенных дзеянняў", - адзначыў кіраўнік беларускага ўрада.Беспілотнікі "Арыён" - першы ў Расіі комплекс паветранай разведкі з беспілотным лятальным апаратам вялікай працягласці палёту. Ён выконвае паветраную разведку і патруляванне, вызначае каардынаты наземных і надводных аб'ектаў, вядзе тапаграфічную здымку мясцовасці. Дрон можа таксама выконваць баявыя задачы.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210608/Lukashenka-vostra-stats-pytanne-zabespyachennya-arm-suchasnay-zbroyay-1047829122.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/17/1047961543_0:0:3160:1986_1920x0_80_0_0_f603782bf4036b977b6d713bbe0938ed.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, у свеце, палітыка, галоўнае, беларусь, расія, беспілотнікі, выстава, дрон, milex, бяспека
навіны , у беларусі, у свеце, палітыка, галоўнае, беларусь, расія, беспілотнікі, выстава, дрон, milex, бяспека
Беларусь можа набыць у Расіі цяжкія беспілотнікі "Арыён"
11:25 24.06.2021 (абноўлена: 15:44 28.06.2022) Разведвальна-ўдарны апарат упершыню дэманструецца ў Беларусі на зброевай выставе MILEX-2021, дрон здольны выконваць не толькі здымку мясцовасці, але і баявыя задачы.
МІНСК, 24 чэр – Sputnik. Беларусь зацікаўлена ў набыцці расійскіх цяжкіх ударных беспілотнікаў, у тым ліку комплексаў "Арыён", сказаў напярэдадні падчас збройнага салона MILEX-2021 дзяржсакратар Савета бяспекі рэспублікі Аляксандр Вальфовіч.
Ён падкрэсліў, што цяжкі беспілотнік - гэта ўсё ж такі сродак наступальнага характару. Паводле яго слоў, Беларусь вядзе хутчэй абаронную палітыку, таму акцэнт робіцца на малых лятальных апаратах, якія вядуць разведку і радыёэлектронную барацьбу.
"Тым не менш, натуральна, мы разглядаем і цяжкія ўдарныя беспілотнікі Кітайскай Народнай Рэспублікі, Расійскай Федэрацыі. Да прыкладу, беспілотнікі лінейкі "Арыён" вельмі добра сябе паказваюць, таму праца ў гэтым плане таксама вядзецца", - растлумачыў Вальфовіч.
У сваю чаргу прэм'ер краіны Раман Галоўчанка сказаў, што беларуская абаронная прамысловасць зрабіла стаўку на распрацоўку тактычных беспілотнікаў з далёкасцю палёту да 80 кіламетраў. Ён дадаў, што не мае такой авіяцыйнай прамысловасці, як у РФ, каб вырабляць цяжкія беспілотнікі.
"Тактычныя беспілотнікі з далёкасцю палёту да 70-80 кіламетраў падыходзяць для нашага тэатра ваенных дзеянняў", - адзначыў кіраўнік беларускага ўрада.
Беспілотнікі "Арыён" - першы ў Расіі комплекс паветранай разведкі з беспілотным лятальным апаратам вялікай працягласці палёту. Ён выконвае паветраную разведку і патруляванне, вызначае каардынаты наземных і надводных аб'ектаў, вядзе тапаграфічную здымку мясцовасці. Дрон можа таксама выконваць баявыя задачы.