Лукашэнка паставіў планку па заробках беларусаў да канца пяцігодкі

© Sputnik / Виктор ТолочкоТысяча беларускіх рублёў
Тысяча беларускіх рублёў
 - Sputnik Беларусь, 1920, 24.06.2021
Падпісацца
Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, неабходна падцягнуць заработную плату тым, хто атрымлівае менш за сярэдні заробак па краіне.
МІНСК, 24 чэр - Sputnik. Заробак беларусаў да канца пяцігодкі павінен складаць 700-800 долараў, пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка ў чацвер падчас рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць.
"Калі мы за пяцігодку па 700-800 долараў за сярэдні заробак па краіне будзем мець - гэта будзе нядрэнна, а тысячу - выдатна", - адзначыў прэзідэнт.
Ён падкрэсліў, што асабліва трэба падцягнуць заробак тым, чый узровень даходаў не дацягвае да сярэдняй зарплаты па краіне.
Нагадаем, што ўпершыню Лукашэнка пра сярэдні заробак у 500 долараў казаў у 2006 годзе. Праз пяць гадоў ставіў задачу дасягнуць зарплаты ў 1000 долараў за пяцігодку.
Цяпер сярэдні заробак у Беларусі вагаецца ў межах 500 долараў. У красавіку гэтага года намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў склала 1398,2 беларускіх рублёў (551 долараў па сённяшнім курсе Нацбанка - Sputnik).
Беларускі лідэр 24 чэрвеня з рабочым візітам знаходзіцца ў Гродзенскай вобласці, у прыватнасці, ён наведаў шэраг прадпрыемстваў у Свіслацкім раёне.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0