https://bel.sputnik.by/20210624/Putsn-pavnshava-MA-Rasya-snnya-z-80-goddzem-1047970466.html
Пуцін павіншаваў МІА "Расія сёння" з 80-годдзем
Пуцін павіншаваў МІА "Расія сёння" з 80-годдзем
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Расіі пажадаў агенцтву не спыняцца на дасягнутым і выхоўваць таленавітую змену. 24.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-24T11:46+0300
2021-06-24T11:46+0300
2021-06-24T11:20+0300
навіны
у беларусі
грамадства
галоўнае
уладзімір пуцін
расія
прэзідэнт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/10/1047901596_0:0:2928:1648_1920x0_80_0_0_03daa675bb9091f46327325c2559b7c4.jpg
МІНСК, 24 чэр - Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін павіншаваў калектыў МІА "Расія сёння" з 80-годдзем агенцтва.Расійскі лідэр пажадаў не спыняцца на дасягнутым і актыўна развівацца.Таксама Пуцін дадаў, што калектыў агенцтва працягвае "традыцыі сумленнага, падзвіжніцкага служэння абранай справе". І падкрэсліў: "Расія сёння" актыўна ўдзельнічае ў жыцці краіны і ўтрымлівае пазіцыі аднаго з лідэраў міжнароднай інфармацыйнай прасторы.Мішусцін: кантэнт МІА "Расія сёння" адрозніваецца аб'ектыўнасцюУ віншавальнай тэлеграме прэм'ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін нагадаў, што 80 гадоў таму ўпершыню прагучаў у прамым эфіры голас легендарнага дыктара Юрыя Левітана. Менавіта так пачынаўся вялікі прафесійны шлях - ад "Саўінфармбюро" да МІА "Расія сёння".Па словах Мішусціна, у розныя гады гісторыю агенцтва стваралі яркія таленавітыя пісьменнікі, паэты і публіцысты - Канстанцін Сіманаў, Міхаіл Шолахаў, Валянцін Фалін, Генрых Баравік, Уладзімір Познер і многія іншыя.Кіраўнік урада таксама дадаў, што МІА "Расія сёння" - найбуйнейшая міжнародная медыягрупа, дзе штодня ствараюцца сучасны інфармацыйны прадукт і паслугі.Паводле яго слоў, усё гэта вызначыла лідзіруючыя пазіцыі МІА "Расія сёння" і ў расійскіх, і ў замежных СМІ, а таксама ў сацыяльных сетках і блогасферы.Што такое СаўінфармбюроРоўна 80 гадоў таму было створана Савецкае інфармацыйнае бюро. Яго галоўнай задачай стала складанне зводак для радыё, газет і часопісаў аб становішчы на франтах, працы тылу, пра партызанскі рух падчас Вялікай Айчыннай вайны.Саўінфармбюро праіснавала да 1961 года. На яго базе створана Агенцтва друку "Навіны" (АДН), якое яшчэ праз некалькі пераўтварэнняў стала МІА "Расія сёння".Sputnik Беларусь далучаецца да віншаванняў!
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/10/1047901596_197:0:2928:2048_1920x0_80_0_0_38c2ad12068e04a22a16e21ffee43dbf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, грамадства, галоўнае, уладзімір пуцін, расія, прэзідэнт
навіны , у беларусі, грамадства, галоўнае, уладзімір пуцін, расія, прэзідэнт
Пуцін павіншаваў МІА "Расія сёння" з 80-годдзем
Прэзідэнт Расіі пажадаў агенцтву не спыняцца на дасягнутым і выхоўваць таленавітую змену.
МІНСК, 24 чэр - Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін павіншаваў калектыў МІА "Расія сёння" з 80-годдзем агенцтва.
Расійскі лідэр пажадаў не спыняцца на дасягнутым і актыўна развівацца.
"Віншую вас са знамянальнай датай - 80-годдзем Міжнароднага інфармацыйнага агенцтва" Расія сёння"... Жадаю вам не спыняцца на дасягнутым, актыўна развівацца, выхоўваць таленавітую змену. Усяго самага добрага", - гаворыцца ў тэлеграме.
Таксама Пуцін дадаў, што калектыў агенцтва працягвае "традыцыі сумленнага, падзвіжніцкага служэння абранай справе". І падкрэсліў: "Расія сёння" актыўна ўдзельнічае ў жыцці краіны і ўтрымлівае пазіцыі аднаго з лідэраў міжнароднай інфармацыйнай прасторы.
Мішусцін: кантэнт МІА "Расія сёння" адрозніваецца аб'ектыўнасцю
У віншавальнай тэлеграме прэм'ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін нагадаў, што 80 гадоў таму ўпершыню прагучаў у прамым эфіры голас легендарнага дыктара Юрыя Левітана. Менавіта так пачынаўся вялікі прафесійны шлях - ад "Саўінфармбюро" да МІА "Расія сёння".
Па словах Мішусціна, у розныя гады гісторыю агенцтва стваралі яркія таленавітыя пісьменнікі, паэты і публіцысты - Канстанцін Сіманаў, Міхаіл Шолахаў, Валянцін Фалін, Генрых Баравік, Уладзімір Познер і многія іншыя.
Кіраўнік урада таксама дадаў, што МІА "Расія сёння" - найбуйнейшая міжнародная медыягрупа, дзе штодня ствараюцца сучасны інфармацыйны прадукт і паслугі.
"Ваш кантэнт адрозніваецца незалежнасцю, аб'ектыўнасцю, дакладнасцю, аператыўным і ўзважаным асвятленнем падзей", - гаворыцца ў паведамленні.
Паводле яго слоў, усё гэта вызначыла лідзіруючыя пазіцыі МІА "Расія сёння" і ў расійскіх, і ў замежных СМІ, а таксама ў сацыяльных сетках і блогасферы.
Роўна 80 гадоў таму было створана Савецкае інфармацыйнае бюро. Яго галоўнай задачай стала складанне зводак для радыё, газет і часопісаў аб становішчы на франтах, працы тылу, пра партызанскі рух падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Саўінфармбюро праіснавала да 1961 года. На яго базе створана Агенцтва друку "Навіны" (АДН), якое яшчэ праз некалькі пераўтварэнняў стала МІА "Расія сёння".
Sputnik Беларусь далучаецца да віншаванняў!