Тэмпературны рэкорд самага гарачага чэрвеня зноў пабіты ў Беларусі

© Sputnik / Виктор ДрачевЛета ў Мінску
Лета ў Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 24.06.2021
Падпісацца
У аўторак у Беларусі быў зафіксаваны тэмпературны рэкорд 35,9 градусы, але і ён доўга не пратрымаўся і зноў абноўлены.
МІНСК, 24 чэр - Sputnik. Тэмпературны рэкорд чэрвеня зноў быў пабіты ў сераду на метэастанцыі "Кастрычнік" у Гомельскай вобласці, паведаміла намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Таццяна Чатырка.
Слупок тэрмометра ў сераду падняўся да 37,1 градусы. Гэта з'яўляецца абсалютным рэкордам чэрвеня ў Беларусі. Акрамя таго, пабіты шэраг дасягненняў у Брэсцкай, Магілёўскай, Гомельскай, Мінскай і Віцебскай абласцях, а таксама - у Мінску.
Па стане на 15:00 чацвярга, у беларускай сталіцы тэрмометр паказваў плюс 35,4 цяпла, што з'яўляецца рэкордам.
"Цікавы факт, на метэастанцыі "Васілевічы" (Гомельская вобласць) папярэдні рэкорд месяца трымаўся роўна 120 гадоў - 35,3 градуса, але ўчора ён быў пабіты - плюс 36,6", - сказала Sputnik Чатырка.
Як паведамлялася, да гэтага рэспубліканскі рэкорд першага месяца лета сіноптыкі зафіксавалі ў аўторак на метэастанцыі "Кастрычнік" - 35,9 градусаў.
У Белгідрамеце тлумачылі, што гаворка ідзе пра самы гарачы чэрвень, абсалютныя гадавыя рэкорды не перавышаны, так як яны значна вышэй. Максімумы характэрныя звычайна для ліпеня і жніўня, усе рэкорды звычайна прыпадаюць на гэтыя перыяды.
У Беларусі да 25 чэрвеня з-за спёкі сіноптыкі ўсталявалі чырвоны ўзровень небяспекі. У большасці рэгіёнаў слупок тэрмометра падбіраецца да адзнакі +34 градусы.
Белгідрамет прагназуе, што спёка ў Беларусі захаваецца да канца тыдня, але дададуцца дажджы з навальніцамі. У апошнія выхадныя чэрвеня тэмпература пачне зніжацца.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0