Беларусь плануе атрымаць вакцыну "Спутник Лайт" у ліпені – Піневіч
© Sputnik / Виктор ТолочкоМіністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч
© Sputnik / Виктор Толочко
Падпісацца
Кіраўнік беларускага Міністэрства аховы здароўя спрагназаваў развіццё сітуацыі ў сувязі з выяўленнем у краіне індыйскага штаму каронавіруса.
МІНСК, 25 чэр - Sputnik. Беларусь разлічвае атрымаць расійскую вакцыну ад каронавіруса "Спутник Лайт" у ліпені, заявіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.
Расійская аднадозавая вакцына ад COVID-19 "Спутник Лайт" была зарэгістраваная ў Беларусі ў пачатку чэрвеня. Дзяржрэгістрацыя выдадзена на адзін год.
У цяперашні час у рэспубліцы для вакцынацыі ад каронавіруса даступны кітайскі прэпарат "Синофарм" і расійскі "Спутник V".
"Мы зрабілі заяўку на вакцыну "Спутник Лайт". У ліпені плануем яе атрымаць. І да навучальнага года хацелі б ахапіць у тым ліку наша студэнцтва гэтай вакцынай, каб паэтапна вакцынаваць тую катэгорыю насельніцтва, якая пераносіць найбольш лёгка, але можа з'яўляцца крыніцай заражэння для іншых", - сказаў Піневіч.
Па словах кіраўніка Міністэрства аховы здароўя, расійскага прэпарата ў рэгіёне дастаткова. "Ліст чакання і наяўнасць вакцын у запасе фактычна ідэнтычныя", - удакладніў Піневіч.
Ён дадаў, што пасля вакцынацыі найбольш неабароненых катэгорый грамадзян, "мы пяройдзем да вакцынацыі больш шырока". Разам з тым, звярнуў увагу Піневіч, што ў Мінску з сённяшняга дня павялічылася колькасць пунктаў вакцынацыі - атрымаць прышчэпку можна ў буйных ТРЦ.
Пры гэтым, як заявіў Аляксандр Лукашэнка, пакуль у краіне не будуць уводзіць абавязковую вакцынацыю насельніцтва ад каронавіруса.
Індыйскі штам ў Беларусі
На гэтым тыдні, 23 чэрвеня, Міністэрства аховы здароўла заявіў, што ў краіне выяўлены першыя выпадкі заражэння індыйскім штамам каронавіруса - інфіцыраваных зайшлі ў Мінску.
Піневіч у сваю чаргу ўпэўнены, што нічога звышнатуральнага ў гэтым няма. Як і ў тым, што некалькі месяцаў таму ў Беларусь прыйшоў брытанскі штам.
"Мы ў нейкай ступені чакаем магчымы рост захворвання, але не думаю, што ён будзе значным, тым больш што пытанне значнасці росту захворвання заключаецца ў тым, гатова сістэма аховы здароўя або не гатова", - сказаў міністр.
Паводле яго слоў, "мы трымаем у гатоўнасці ложкавы фонд да прыёму пацыентаў".
Чытайце таксама:
- Нават у ГУМе: у Мінску пачынаюць работу дадатковыя пункты вакцынацыі
- Піневіч: індыйскі штам каронавіруса будзе развівацца ў Беларусі
- Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя выказаўся аб "масавых звальненнях лекараў" і вакцынах