https://bel.sputnik.by/20210625/Kartsny-z-kalektsy-Belgazprambanka-vyarnulsya--galereyu--vdea-1047981160.html
Карціны з калекцыі "Белгазпрамбанка" вярнуліся ў галерэю – відэа
Карціны з калекцыі "Белгазпрамбанка" вярнуліся ў галерэю – відэа
Sputnik Беларусь
Галерэя "Арт-Беларусь" прапануе паглядзець на працы Суціна, Шагала і Цадкіна зноў і прэзентуе навінкі - унікальныя работы «УНОВИС». Глядзіце на відэа, як сёння... 25.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-25T13:25+0300
2021-06-25T13:25+0300
2021-06-25T12:10+0300
відэа
мультымедыя
у беларусі
у свеце
культура
карціны
калекцыя
"белгазпромбанк"
галерэя "арт-беларусь"
галерэя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/17/1047966284_0:0:1280:720_1920x0_80_0_0_c655e24ca796dafed4ae8b844d729666.jpg
У галерэю "Арт-Беларусь" вярнулася "Ева" Хаіма Суціна. Гэта самы дорага ацэнены твор выяўленчага мастацтва ў Беларусі."Выдатна, што ўсё на сваіх месцах. Напэўна і веры не было на вяртанне, але сёння такая навіна з раніцы і мы адразу прыбеглі глядзець. Мы паверыць не маглі да апошняга, пакуль не прыйшлі" - адзначыла наведвальніца галерэі Дзіна Юркевіч.Па словах куратара карпаратыўнай калекцыі банка Аляксандра Зіменкі, работнікі галерэі пастараліся максімальна ўзнавіць класічную экспазіцыю."І можам паказаць шэсць работ аўтараў аб'яднання "УНОВИС", якія планавалася паказаць яшчэ ў 2020-ым годзе ў Віцебску, але на жаль пандэмія гэтаму перашкодзіла", - дадаў ён. Сярод навінак - шэсць унікальных прац Яўгеніі Магар, Дзмітрыя Саннікава, Яўхіма Рояка, Льва Юдзіна.УНОВИС ("Сцвярджальнікі новага мастацтва") - творчае аб'яднанне, якое развівала ідэі супрэматызму, было створана ў 1920-1923 гадах у Віцебскім Народным мастацкім вучылішчы пад кіраўніцтвам Казіміра Малевіча."Гэтыя працы да гэтага часу, нават праз 100 гадоў, працягваюць выклікаць пытанні, таму што хтосьці па-ранейшаму не можа зразумець, мастацтва гэта наогул ці не. Гэта тая выдатная з'ява, якая аказала вельмі моцны эфект на развіццё выяўленчага мастацтва ва ўсім свеце ў 20 стагоддзі", - дадаў Аляксандр Зіменка.Працы Марка Шагала, Хаіма Суціна, Восіпа Цадкін і іншых сусветна вядомых выхадцаў з беларускіх земляў былі вернуты на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь намаганнямі ААТ "Белгазпрамбанк". Сёння ў галерэі "Арт-Беларусь" больш за 50 арт-аб'ектаў.У чэрвені 2020 года каля 150 твораў мастацтва далучылі да "справы Белгазпрамбанка". ДзяржСМІ паведамлялі, што карціны агульным коштам каля $20 млн "рыхтавалі да тэрміновага вывазу з краіны". Творы мастацтва канфіскавалі, з тых часоў яны не выстаўляліся.Глядзіце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210608/Kalyarovyya-sny---yak-praysho-pakaz-modnay-vopratk-dlya-asablvykh-dzyatsey-1047820045.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Картины из коллекции "Белгазпромбанка" вернулись в галерею – видео
Sputnik Беларусь
Картины из коллекции "Белгазпромбанка" вернулись в галерею – видео
2021-06-25T13:25+0300
true
PT5M18S
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/17/1047966284_160:0:1120:720_1920x0_80_0_0_270c8a50d32d5b8a86e94a233b15a076.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мультымедыя, у беларусі, у свеце, культура, карціны, калекцыя, "белгазпромбанк", галерэя "арт-беларусь", галерэя, марк шагал, хаім суцін
мультымедыя, у беларусі, у свеце, культура, карціны, калекцыя, "белгазпромбанк", галерэя "арт-беларусь", галерэя, марк шагал, хаім суцін
Карціны з калекцыі "Белгазпрамбанка" вярнуліся ў галерэю – відэа
Галерэя "Арт-Беларусь" прапануе паглядзець на працы Суціна, Шагала і Цадкіна зноў і прэзентуе навінкі - унікальныя работы «УНОВИС». Глядзіце на відэа, як сёння выглядае класічная экспазіцыя карпаратыўнай калекцыі ААТ "Белгазпрамбанк".
У галерэю "Арт-Беларусь" вярнулася "Ева" Хаіма Суціна. Гэта самы дорага ацэнены твор выяўленчага мастацтва ў Беларусі.
"Выдатна, што ўсё на сваіх месцах. Напэўна і веры не было на вяртанне, але сёння такая навіна з раніцы і мы адразу прыбеглі глядзець. Мы паверыць не маглі да апошняга, пакуль не прыйшлі" - адзначыла наведвальніца галерэі Дзіна Юркевіч.
Па словах куратара карпаратыўнай калекцыі банка Аляксандра Зіменкі, работнікі галерэі пастараліся максімальна ўзнавіць класічную экспазіцыю.
"І можам паказаць шэсць работ аўтараў аб'яднання "УНОВИС", якія планавалася паказаць яшчэ ў 2020-ым годзе ў Віцебску, але на жаль пандэмія гэтаму перашкодзіла", - дадаў ён. Сярод навінак - шэсць унікальных прац Яўгеніі Магар, Дзмітрыя Саннікава, Яўхіма Рояка, Льва Юдзіна.
УНОВИС ("Сцвярджальнікі новага мастацтва") - творчае аб'яднанне, якое развівала ідэі супрэматызму, было створана ў 1920-1923 гадах у Віцебскім Народным мастацкім вучылішчы пад кіраўніцтвам Казіміра Малевіча.
"Гэтыя працы да гэтага часу, нават праз 100 гадоў, працягваюць выклікаць пытанні, таму што хтосьці па-ранейшаму не можа зразумець, мастацтва гэта наогул ці не. Гэта тая выдатная з'ява, якая аказала вельмі моцны эфект на развіццё выяўленчага мастацтва ва ўсім свеце ў 20 стагоддзі", - дадаў Аляксандр Зіменка.
Працы Марка Шагала, Хаіма Суціна, Восіпа Цадкін і іншых сусветна вядомых выхадцаў з беларускіх земляў былі вернуты на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь намаганнямі ААТ "Белгазпрамбанк". Сёння ў галерэі "Арт-Беларусь" больш за 50 арт-аб'ектаў.
У чэрвені 2020 года каля 150 твораў мастацтва далучылі да "справы Белгазпрамбанка". ДзяржСМІ паведамлялі, што карціны агульным коштам каля $20 млн "рыхтавалі да тэрміновага вывазу з краіны". Творы мастацтва канфіскавалі, з тых часоў яны не выстаўляліся.