https://bel.sputnik.by/20210625/Lukashenka-zbraetstsa-zrabts-z-Zhyrovcha-zhamchuzhynu-1047980936.html
Лукашэнка збіраецца зрабіць з Жыровічаў жамчужыну
Лукашэнка збіраецца зрабіць з Жыровічаў жамчужыну
Sputnik Беларусь
Гаворка ідзе пра аграгарадок і, у тым ліку, манастыр і храм, якія з'яўляюцца яго часткай - у бліжэйшы час Жыровічы збіраюцца мадэрнізаваць. 25.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-25T12:22+0300
2021-06-25T12:22+0300
2021-06-25T11:46+0300
навіны
у беларусі
рэлігія
галоўнае
грамадства
аляксандр лукашэнка
жыровіцкі манастыр
манастыр
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/19/1047980753_48:0:1152:621_1920x0_80_0_0_0a8d851a63e2f0b67cc89819627fc027.jpg
МІНСК, 25 чэр - Sputnik. Жыровічы павінны стаць жамчужынай, пра гэта заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.У чацвер беларускі лідэр наведвае Свята-Успенскі Жыровіцкі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр.Ён запатрабаваў на працягу гэтага года прадставіць план мадэрнізацыі Жыровічаў цалкам - ад цэнтра да ўскраін "па прынцыпе Копысі".Прэзідэнт заявіў, што Жыровічы - святыня праваслаўнага свету, беларускіх вернікаў і не толькі, куды заўсёды будуць прыязджаць людзі з усяго свету. Паводле яго слоў, неабходна зрабіць усё, каб захаваць у Беларусі міжканфесійны мір.Таксама Лукашэнка абмеркаваў з мітрапалітам Веніямінам магчымае будаўніцтва новай мясціны на тэрыторыі манастыра.У сваю чаргу, Веніямін адзначыў, што таксама ёсць планы аб пераносе Мінскай духоўнай акадэміі ў Жыровічы. Тым не менш, на яго думку, яе размяшчэнне ў Мінску мае шэраг пераваг."Гэта магчымасць узаемадзеяння са свецкімі ўніверсітэтамі, бібліятэкамі. І там выкладчыкам лягчэй дабірацца на заняткі. Але семінарыя будзе тут адназначна. Мы зараз арыентуемся на тое, што ўзровень адукацыі трэба падняць на новы ўзровень" - адзначыў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.Лукашэнка таксама ў пятніцу наведаў магілу Філарэта, на якую прынёс кошык белых руж.Нагадаем, што ганаровы Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт (Вахрамееў) памёр на 86-м годзе жыцці 12 студзеня 2021 года. Па завяшчанні Філарэта яго пахавалі ў Жыровіцкім манастыры, за алтаром Крыжаўзвіжанскага храма побач з магілай старца схіархімандрыта Мітрафана (Ілліна).Чытайце таксама:
жыровіцкі манастыр
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/19/1047980753_186:0:1014:621_1920x0_80_0_0_add53cacd8e840c6f1008240ba2801e6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, рэлігія, галоўнае, грамадства, аляксандр лукашэнка, жыровіцкі манастыр, манастыр
навіны , у беларусі, рэлігія, галоўнае, грамадства, аляксандр лукашэнка, жыровіцкі манастыр, манастыр
Лукашэнка збіраецца зрабіць з Жыровічаў жамчужыну
Гаворка ідзе пра аграгарадок і, у тым ліку, манастыр і храм, якія з'яўляюцца яго часткай - у бліжэйшы час Жыровічы збіраюцца мадэрнізаваць.
МІНСК, 25 чэр - Sputnik. Жыровічы павінны стаць жамчужынай, пра гэта заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
У чацвер беларускі лідэр наведвае Свята-Успенскі Жыровіцкі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр.
Ён запатрабаваў на працягу гэтага года прадставіць план мадэрнізацыі Жыровічаў цалкам - ад цэнтра да ўскраін "па прынцыпе Копысі".
"Тое, што я бачыў, гэта нядобра. Трэба прывесці ў ідэальны стан. Гэта павінна быць жамчужына. Я вам абяцаю, што грошы мы цалкам пад патрэбы вылучым. Але па-гаспадарску", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт заявіў, што Жыровічы - святыня праваслаўнага свету, беларускіх вернікаў і не толькі, куды заўсёды будуць прыязджаць людзі з усяго свету. Паводле яго слоў, неабходна зрабіць усё, каб захаваць у Беларусі міжканфесійны мір.
Таксама Лукашэнка абмеркаваў з мітрапалітам Веніямінам магчымае будаўніцтва новай мясціны на тэрыторыі манастыра.
У сваю чаргу, Веніямін адзначыў, што таксама ёсць планы аб пераносе Мінскай духоўнай акадэміі ў Жыровічы. Тым не менш, на яго думку, яе размяшчэнне ў Мінску мае шэраг пераваг.
"Гэта магчымасць узаемадзеяння са свецкімі ўніверсітэтамі, бібліятэкамі. І там выкладчыкам лягчэй дабірацца на заняткі. Але семінарыя будзе тут адназначна. Мы зараз арыентуемся на тое, што ўзровень адукацыі трэба падняць на новы ўзровень" - адзначыў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Лукашэнка таксама ў пятніцу наведаў магілу Філарэта, на якую прынёс кошык белых руж.
Нагадаем, што ганаровы Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт (Вахрамееў) памёр на 86-м годзе жыцці 12 студзеня 2021 года. Па завяшчанні Філарэта яго пахавалі ў Жыровіцкім манастыры, за алтаром Крыжаўзвіжанскага храма побач з магілай старца схіархімандрыта Мітрафана (Ілліна).