https://bel.sputnik.by/20210625/Navedvanne-lyaso-abmezhavana-abo-zabaronena-amal-va-sy-Belarus-1047976178.html
Наведванне лясоў абмежавана або забаронена амаль ва ўсёй Беларусі
Наведванне лясоў абмежавана або забаронена амаль ва ўсёй Беларусі
Sputnik Беларусь
Прычына такіх абмежаванняў - вельмі гарачае надвор'е, якое ўсталявалася ў краіне ў апошнія дні, сіноптыкі фіксуюць шэраг тэмпературных рэкордаў. 25.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-25T09:25+0300
2021-06-25T09:25+0300
2021-06-24T16:55+0300
навіны
прырода
у беларусі
галоўнае
лес
наведванне
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/18/1047975444_0:15:3007:1706_1920x0_80_0_0_d5be3402737df6adcfd1a95005abe145.jpg
МІНСК, 24 чэр - Sputnik. Наведванне лясоў абмежавана або забаронена ў 111 раёнах Беларусі з-за спякоты, якая можа пагражаць пажарамі, сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі.Пакуль хадзіць у лясы можна толькі ў сямі раёнах Беларусі: Браслаўскім, Гарадзенскім, Віцебскім, Лепельскім, Мядзельскім, Лагойскім і Капыльскім. Лясы Брэсцкай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей цалкам закрыты для наведванняў.У Мінлясгасе адзначылі, што за мінулыя суткі ў Беларусі зафіксавана пяць выпадкаў узгаранняў (па два ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях, адзін - у Мінскай).У ведамстве заклікалі грамадзян часова адмовіцца ад наведвання ляснога фонду, так як пажаранебяспечная абстаноўка з-за анамальнай спякоты застаецца складанай.Нагадаем, за парушэнне забароны можна атрымаць штраф да 25 базавых велічынь (да 675 рублёў). Калі па віне чалавека загарэўся лес, парушальніку пагражае ад 25 да 50 базавых велічынь (да 1350 рублёў).Актуальную інфармацыю пра забароны можна адсочваць па спецыяльнай інтэрактыўнай карце, размешчанай на сайце Мінлясгаса.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/18/1047975444_0:0:2729:2047_1920x0_80_0_0_7e674aa82b3ddff7a76e69c3eec65cc1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , прырода, у беларусі, галоўнае, лес, наведванне, беларусь
навіны , прырода, у беларусі, галоўнае, лес, наведванне, беларусь
Наведванне лясоў абмежавана або забаронена амаль ва ўсёй Беларусі
Прычына такіх абмежаванняў - вельмі гарачае надвор'е, якое ўсталявалася ў краіне ў апошнія дні, сіноптыкі фіксуюць шэраг тэмпературных рэкордаў.
МІНСК, 24 чэр - Sputnik. Наведванне лясоў абмежавана або забаронена ў 111 раёнах Беларусі з-за спякоты, якая можа пагражаць пажарамі, сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі.
Пакуль хадзіць у лясы можна толькі ў сямі раёнах Беларусі: Браслаўскім, Гарадзенскім, Віцебскім, Лепельскім, Мядзельскім, Лагойскім і Капыльскім. Лясы Брэсцкай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей цалкам закрыты для наведванняў.
У Мінлясгасе адзначылі, што за мінулыя суткі ў Беларусі зафіксавана пяць выпадкаў узгаранняў (па два ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях, адзін - у Мінскай).
"Усе ачагі былі ліквідаваны дзяржлесаховай на ранняй стадыі", - гаворыцца ў паведамленні.
У ведамстве заклікалі грамадзян часова адмовіцца ад наведвання ляснога фонду, так як пажаранебяспечная абстаноўка з-за анамальнай спякоты застаецца складанай.
Нагадаем, за парушэнне забароны можна атрымаць штраф да 25 базавых велічынь (да 675 рублёў). Калі па віне чалавека загарэўся лес, парушальніку пагражае ад 25 да 50 базавых велічынь (да 1350 рублёў).
Актуальную інфармацыю пра забароны можна адсочваць па спецыяльнай інтэрактыўнай карце, размешчанай на сайце Мінлясгаса.