https://bel.sputnik.by/20210625/SK-patlumachy-chamu-Sapegu--Pratasevcha-adpravl-pad-khatn-arysht-1047983885.html
СК патлумачыў, чаму Сапегу і Пратасевіча адправілі пад хатні арышт
СК патлумачыў, чаму Сапегу і Пратасевіча адправілі пад хатні арышт
Sputnik Беларусь
Сапега і Пратасевіч, як заявілі ў СК, звярнуліся з хадайніцтвам аб заключэнні дасудовага пагаднення аб супрацоўніцтве са следствам. 25.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-25T17:08+0300
2021-06-25T17:08+0300
2021-06-25T15:38+0300
навіны
у беларусі
галоўнае
здарэнні
ск рб
сафія сапега
раман пратасевіч
пратэсты пасля выбараў у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101348/00/1013480093_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_dadf8844aef7b3c556e1fb1a1d9aa2cc.jpg
МІНСК, 25 чэр - Sputnik. Следчы камітэт Беларусі працягвае расследаванне крымінальных спраў у дачыненні да Сафіі Сапегі і Рамана Пратасевіча, паведамілі ў СК рэспублікі.Сёння стала вядома, што Сапеге і Пратасевічу была зменена мера ўтрымання, і цяпер пара знаходзіцца пад хатнім арыштам.Суразмоўцы агенцтва дадалі, што затрыманыя "абавязаліся аказваць садзейнічанне папярэдняму следству ў расследаванні злачынстваў, выкрыцці саўдзельнікаў, ажыццяўляць усё магчымае для загладжвання шкоды, прычыненай злачынствамі"."Зыходзячы з гэтага, і пасля разгляду звароту абвінавачаных аб змене меры стрымання следства палічыла магчымым змяніць яе на хатні арышт", - паведамілі ў СК.У ведамстве адзначылі, што расследаванне крымінальных спраў у дачыненні да Сапегі і Пратасевіча працягваецца.Нагадаем, Сапега (грамадзянка РФ) і Пратасевіч былі затрыманы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск 23 траўня.Супраць блогера і заснавальніка прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім Telegram-канала Nexta ўзбуджана крымінальная справа па некалькіх артыкулах, уключаючы артыкул "арганізацыя масавых беспарадкаў", яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.Сапега абвінавачваецца ў распальванні сацыяльнай варожасці, а таксама падазраецца па артыкуле аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101348/00/1013480093_268:0:2765:1873_1920x0_80_0_0_4eb73b3aaf1cccf38d5cc599e51c5c7d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, галоўнае, здарэнні, ск рб, сафія сапега, раман пратасевіч, пратэсты пасля выбараў у беларусі
навіны , у беларусі, галоўнае, здарэнні, ск рб, сафія сапега, раман пратасевіч, пратэсты пасля выбараў у беларусі
СК патлумачыў, чаму Сапегу і Пратасевіча адправілі пад хатні арышт
Сапега і Пратасевіч, як заявілі ў СК, звярнуліся з хадайніцтвам аб заключэнні дасудовага пагаднення аб супрацоўніцтве са следствам.
МІНСК, 25 чэр - Sputnik. Следчы камітэт Беларусі працягвае расследаванне крымінальных спраў у дачыненні да Сафіі Сапегі і Рамана Пратасевіча, паведамілі ў СК рэспублікі.
Сёння стала вядома, што Сапеге і Пратасевічу была зменена мера ўтрымання, і цяпер пара знаходзіцца пад хатнім арыштам.
"Абвінавачаныя даюць паслядоўныя прызнальныя паказанні і ў адпаведнасці з заканадаўствам яны раней звярнуліся з хадайніцтвам аб заключэнні дасудовага пагаднення аб супрацоўніцтве са следствам", - праінфармавалі ў СК.
Суразмоўцы агенцтва дадалі, што затрыманыя "абавязаліся аказваць садзейнічанне папярэдняму следству ў расследаванні злачынстваў, выкрыцці саўдзельнікаў, ажыццяўляць усё магчымае для загладжвання шкоды, прычыненай злачынствамі".
"Зыходзячы з гэтага, і пасля разгляду звароту абвінавачаных аб змене меры стрымання следства палічыла магчымым змяніць яе на хатні арышт", - паведамілі ў СК.
У ведамстве адзначылі, што расследаванне крымінальных спраў у дачыненні да Сапегі і Пратасевіча працягваецца.
Нагадаем, Сапега (грамадзянка РФ) і Пратасевіч былі затрыманы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск 23 траўня.
Супраць блогера і заснавальніка прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім Telegram-канала Nexta ўзбуджана крымінальная справа па некалькіх артыкулах, уключаючы артыкул "арганізацыя масавых беспарадкаў", яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Сапега абвінавачваецца ў распальванні сацыяльнай варожасці, а таксама падазраецца па артыкуле аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.
- Пратасевіча і Сапегу перавялі з СІЗА пад хатні арышт
- Тры адвакаты і магчымасць памілавання: пасол РФ распавёў пра справу Сапегі
- Раман Пратасевіч прыйшоў на прэс-канферэнцыю ў Нацыянальны прэс-цэнтр