Як выпякаюць Жораўскі хлеб: унiкальныя традыцыi Любаншчыны
Як выпякаюць Жораўскі хлеб: унiкальныя традыцыi Любаншчыны
Sputnik Беларусь
Традыцыi выпякання хлеба, якую дагэтуль захоўваюць гаспадыні ў вёсках Жораўка і Кузьмічы Любанскага раёна Мінскай вобласці, больш 200 гадоў. 25.06.2021, Sputnik Беларусь
Сям’я Ірыны Міхайлаўны Жудрык, Таццяны Фёдараўны Пузевіч, Таццяны Міхайлаўны Хоцька і іншых пякуць гэты хлеб спрадвеку і па сёння."Няма хаты без гаспадыні, гаспадыні без печы, а печы без хлеба", – гэтак казалі у Кузьмічах.Рэцэптура перадаецца ад пакалення ў пакаленне нязменнай. Кузьмічанка Ірына Міхайлаўна Жудрык, у дзявоцтве Нагорная, перавезла яе з сабой у вёску Жораўка, куды "пайшла замуж".Кузьміцкі і яго прадаўжальнік Жораўскі хлеб уяўляе сабой круглы бохан, па мясцоваму "кулітка", шэраватага колеру. Чым болей няроўнасцей мае форма куліткі, тым больш якасным лічыцца хлеб.Рэцэптура хлеба даволі простая: мука двух гатункаў жытняяя і пшанічная, малочная сыроватка, або простая вада ў пост, соль, прыправы і дадаткі. Прыправамі да хлеба можа быць насенне: чарнушкі, кмен, каляндра, укроп. У якасці дадаткаў выкарыстоўваюцца: сушаныя чарніцы, сушаныя яблыкі, сушаныя ігрушы, "гарбузікі" – насенне гарбузоў, сырая надраная ці вараная тоўчаная бульба.У 2020 годзе Жораўскі хлеб быў уключаны у спiс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусi. Традыцыю захоўваюць пры удзеле клуба аматараў народнага хлебапекарства "Кулітка" Жораўскага Дома народнай творчасці ды клуба сучаснай вясковай кулінарыі "Кузьміцкія прысмакі" Кузьміцкага сельскага Дома культуры.
Традыцыi выпякання хлеба, якую дагэтуль захоўваюць гаспадыні ў вёсках Жораўка і Кузьмічы Любанскага раёна Мінскай вобласці, больш 200 гадоў.
Сям’я Ірыны Міхайлаўны Жудрык, Таццяны Фёдараўны Пузевіч, Таццяны Міхайлаўны Хоцька і іншых пякуць гэты хлеб спрадвеку і па сёння.
"Няма хаты без гаспадыні, гаспадыні без печы, а печы без хлеба", – гэтак казалі у Кузьмічах.
Рэцэптура перадаецца ад пакалення ў пакаленне нязменнай. Кузьмічанка Ірына Міхайлаўна Жудрык, у дзявоцтве Нагорная, перавезла яе з сабой у вёску Жораўка, куды "пайшла замуж".
Кузьміцкі і яго прадаўжальнік Жораўскі хлеб уяўляе сабой круглы бохан, па мясцоваму "кулітка", шэраватага колеру. Чым болей няроўнасцей мае форма куліткі, тым больш якасным лічыцца хлеб.
Рэцэптура хлеба даволі простая: мука двух гатункаў жытняяя і пшанічная, малочная сыроватка, або простая вада ў пост, соль, прыправы і дадаткі. Прыправамі да хлеба можа быць насенне: чарнушкі, кмен, каляндра, укроп. У якасці дадаткаў выкарыстоўваюцца: сушаныя чарніцы, сушаныя яблыкі, сушаныя ігрушы, "гарбузікі" – насенне гарбузоў, сырая надраная ці вараная тоўчаная бульба.
У 2020 годзе Жораўскі хлеб быў уключаны у спiс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусi. Традыцыю захоўваюць пры удзеле клуба аматараў народнага хлебапекарства "Кулітка" Жораўскага Дома народнай творчасці ды клуба сучаснай вясковай кулінарыі "Кузьміцкія прысмакі" Кузьміцкага сельскага Дома культуры.
Сітны хлеб - штодзённы, пшанічны - святочны, хлеб з прысмакамі, хлеб партызанскі, які ўтрымлівае інгрыдзіенты, якія выкарыстоўваліся ў ваенны час, - размоланыя жалуды, саламяная церуха, кара дрэў, што надае хлебу не толькі незвычайны смак, але і пэўныя сэнсы, звязаныя з гісторыяй, мясцовай культурнай спадчынай.
Роды каранных кузьмічанцаў - Міхаленя, Пузевіч, Нагорныя - выпякаюць хлеб для свайго харчавання, на вялікія святы для гасцей, на вяселлі, па замовах, у якасці гасцінцаў сваякам і знаёмым, на святы вёскі. Перыядычнасць выпякання розная залежыць ад колькасці членаў сям’і і патрэб, але не радзей аднаго разу на тыдзень.
Рэцэптура перадаецца ад пакалення ў пакаленне нязменнай. Кузьмічанка Ірына Міхайлаўна Жудрык, у дзявоцтве Нагорная, перавезла яе з сабой у вёску Жораўка, куды "пайшла замуж".
Рэцэптам, якімі зараз карыстаюцца гаспадыні, больш 200 гадоў, бо Нагорная Параска Рыгораўна, 1908 г.н, казала сваёй унучцы Жудрык Ірыне Міхайлаўне, 1962 г. н., што "ў гэткі спосаб" пякла хлеб яшчэ яе прабабуля.
Прыправамі да хлеба можа быць насенне: чарнушкі, кмен, каляндра, укроп. У якасці дадаткаў могуць выкарыстоўвацца: сушаныя чарніцы, сушаныя яблыкі, сушаныя ігрушы, "гарбузікі" – насенне гарбузоў, сырая надраная ці вараная тоўчаная бульба.
Затым цеста дзеліцца на кавалкі, з якіх фарміруюцца боханы, яны садзяцца на патэльнях, у некаторых сем’ях выкарыстоўваюцца драўляныя кружочкі аббітыя бляшанкай.
Жораўскі хлеб стаў візітоўкай Любаншчыны, дзякуючы дзейнасці Ірыны Жудрык і створанаму ёю аматарскаму аб’яднанню "Клуб традыцыйнага хлебапекарства “Кулітка”" пры Жораўскім Доме народных традыцый.