Пратасевіча і Сапегу перавялі з СІЗА пад хатні арышт

© REUTERS / STRINGERСафія Сапега
Сафія Сапега - Sputnik Беларусь, 1920, 25.06.2021
Падпісацца
У інтэрнэце напярэдадні з'явіліся здымкі Сапегі з Раманам Пратасевічам, калі яны давалі інтэрв'ю беларускім тэлеканалам.
МІНСК, 25 чэр - Sputnik. Расіянку Соф'ю Сапегу, арыштаваную ў Мінску 23 траўня, перавялі праз месяц пасля затрымання пад хатні арышт, пра гэта распавялі бацькі дзяўчыны каналу ВВС.
Па іх словах, зараз Соф'я жыве адна ў здымнай кватэры ў Мінску. Напярэдадні ў сеціве з'явіліся яе здымкі з Раманам Пратасевічам, калі яны давалі інтэрв'ю беларускім тэлеканалам.

Хто такая Соф'я Сапега і ў чым яе абвінавачваюць

Соф'я Сапега была затрыманая ў Мінску 23 траўня.
Борт Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільнюс, экстрана прызямліўся ў нацыянальным аэрапорце Мінск з-за паведамлення аб мініраванні, якое пасля не пацвердзілася. У самалёце былі Раман Пратасевіч - сузаснавальнік і экс-галоўны рэдактар ​​Telegram-канала Nexta, прызнанага беларускім судом экстрэмісцкім, і яго сяброўка, расіянка Соф’я Сапега, студэнтка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.
Пасля пасадкі борта ў аэрапорце Мінска іх затрымалі, у Беларусі Пратасевіч і Сапега сталі фігурантамі крымінальных спраў.
Дзяўчыну абвінавачваюць у распальванні сацыяльнай варожасці і ўдзеле ў масавых беспарадках пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Пад арыштам у СІЗА Сапега знаходзілася з 23 траўня.

Просьба аб памілаванні

Відэафакт: сурыкаты лашчацца на сонцы ў вулічным вальеры заапарка - Sputnik Беларусь, 1920, 20.06.2021
Відэа
Відэафакт: сурыкаты лашчацца на сонцы ў вулічным вальеры заапарка
Тыдзень таму бацька Соф'і Сапегі, Андрэй Сапега, звярнуўся да беларускага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі "як бацька да бацькі" з просьбай памілаваць яго дачку. Афіцыйнага адказу ад адміністрацыі кіраўніка дзяржавы не было, пасол РФ у Беларусі Яўген Лук'янаў запэўніў, што рэакцыя абавязкова рушыць услед.
Акрамя таго, дыпламат расказаў пра магчымасць памілавання расіянкі, а таксама пра тое, што пасольства забяспечвае яе трыма адвакатамі.

Пратасевіч таксама пад хатнім арыштам

Таксама стала вядома, што Раман Пратасевіч знаходзіцца пад хатнім арыштам, пра гэта распавёў яго бацька Дзмітрый у інтэрв'ю тэлеканалу BBC. Афіцыйна інфармацыю пакуль не пацвердзілі.
Пратасевіча абвінавачваюць у арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак і звязаны з яўным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, што пацягнула парушэнне работы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый.
Акрамя гэтага, ён абвінавачваецца ў арганізацыі масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці і ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады.
Таксама яму прад'яўлена абвінавачванне ў тым, што ён здзяйсняў наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненыя групай асоб.
У дачыненні да Пратасевіча ўзбуджана крымінальная справа па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Максімальная санкцыя прадугледжвае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Раней ён цалкам прызнаў віну па некаторых пунктах абвінавачвання.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0