Мінфін РБ заключыць пагадненні з банкамі Расіі аб выпуску дзяржаблігацый

© Sputnik / Михаил Воскресенский / Перайсці ў медыябанкЖанчына атрымлівае расійскія рублі ў банку
Жанчына атрымлівае расійскія рублі ў банку - Sputnik Беларусь, 1920, 27.06.2021
Падпісацца
Пагадненні на эмісію дзяржаўных каштоўных папер будуць заключаны з 10 банкамі, за 3 гады ў Расіі плануецца размясціць каштоўныя паперы на 100 млрд расійскіх рублёў.
МІНСК, 27 чэр – Sputnik. Беларускі ўрад даручыў Мінфіну краіны заключыць з 10 банкамі Расіі пагадненні аб аказанні паслуг па арганізацыі эмісіі дзяржаўных аблігацый, гаворыцца ў пастанове Савета міністраў Беларусі.
"Міністэрству фінансаў - заключыць пагадненне аб аказанні паслуг па арганізацыі эмісіі дзяржаўных аблігацый Рэспублікі Беларусь, намінаваных у валюце Расійскай Федэрацыі і эмітаваных на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі", - сказана ў дакуменце.
У пераліку пазначаны 10 расійскіх банкаў: Газпрамбанк, "БКС Банк", "ВТБ Капитал", "Московский Кредитный Банк", "Российский сельскохозяйственный банк", "Акционерный коммерческий банк содействия коммерции и бизнесу", Саўкамбанк, Прамсувязьбанк, "АК БАРС" і "Универ Капитал".
Саўмін сваёй пастановай даручыў "выдаваць у выпадку неабходнасці названым таварыствам даверанасці і ажыццяўляць iншыя юрыдычна значныя дзеянні, неабходныя для рэалізацыі пагаднення".
Удакладняецца, што пастанова Саўміна прынята для ажыццяўлення дзяржаўных запазычанняў шляхам выпуску на тэрыторыі Расіі дзяржаблігацый у якасці дзяржаўных даўгавых абавязацельстваў.
Нацыянальны банк Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 06.05.2021
Нацбанк выпусціць памятныя манеты ў гонар трох беларускіх пісьменнікаў
Раней стала вядома, што Беларусь за тры гады мае намер размясціць дзяржаблігацыі у РФ на 100 млрд расійскіх рублёў. Адпаведнае даручэнне ў сваім указе ў траўні даў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
У сваю чаргу, міністр фінансаў краіны Юрый Селіверстаў анансаваў, што Беларусь разглядае магчымасць размяшчэння дзяржаблігацый на Маскоўскай біржы ў 2021 годзе. Годам раней Беларусь размясціла на фінансавым рынку РФ дзяржаблігацыі аб'ёмам 10 мільярдаў расійскіх рублёў.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0