https://bel.sputnik.by/20210627/lon-Mask-rasprada-nerukhomasts--peraedze--domk-pameram-z-adnapakaku-1047988459.html
Ілон Маск распрадаў нерухомасць і пераедзе ў домік памерам з "аднапакаёўку"
Ілон Маск распрадаў нерухомасць і пераедзе ў домік памерам з "аднапакаёўку"
Sputnik Беларусь
Плошча дома-канструктара, у якім збіраецца жыць бізнесмен, складае ўсяго 37 "квадратаў", Маск ужо назваў яго "халупай". 27.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-27T12:35+0300
2021-06-27T12:35+0300
2021-06-29T12:08+0300
навіны
стыль жыцця
у свеце
галоўнае
ілон маск
нерухомасць
домік
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/1a/1047988155_0:314:3072:2042_1920x0_80_0_0_0b2a2a1ada5b6881b6c186728daaf9ec.jpg
МІНСК, 27 чэр – Sputnik. Заснавальнік SpaceX і Tesla, мультымільярдэр Ілон Маск распрадаў нерухомасць, якая яму належыла, і мае намер пераехаць у сціплы па яго мерках домік за 50 тысяч долараў, які будзе сабраны на тэрыторыі касмічнай кампаніі SpaceX. Пра гэта сам Маск распавёў падпісчыкам у сваім Twitter.Новы дом бізнесмена плошчай у 37 квадратных метраў складаецца з блокаў жылля хуткага ўзвядзення, Маск назваў гэта памяшканне "сваім асноўным і адзіным домам".Раней заснавальнік і кіраўнік кампаній Tesla, SpaceX, Boring company у сваім Twitter-акаўнце паведаміў аб намеры прадаць апошні дом у ЗША, які належыць яму і які да гэтага часу здаваўся ў арэнду. Бізнесмен узрадаваўся, што дом пяройдзе ў распараджэнне вялікай сям'і. А ў пачатку чэрвеня ён заявіў, што пазбавіўся ад усіх дамоў, за выключэннем аднаго ў раёне заліва Сан-Францыска.Распрадаваць нерухомасць і маёмасць Маск пачаў у траўні 2020 года, збіраючыся пакінуць у актыве толькі акцыі кампаній.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20190906/Akazvaetstsa-lon-Mask-ne-dary-Lukashenku-atamabl-Tesla-1042644342.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/1a/1047988155_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_938f992b822d298609a083a7f1f2bbe9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , стыль жыцця, у свеце, галоўнае, ілон маск, нерухомасць, домік
навіны , стыль жыцця, у свеце, галоўнае, ілон маск, нерухомасць, домік
Ілон Маск распрадаў нерухомасць і пераедзе ў домік памерам з "аднапакаёўку"
12:35 27.06.2021 (абноўлена: 12:08 29.06.2021) Плошча дома-канструктара, у якім збіраецца жыць бізнесмен, складае ўсяго 37 "квадратаў", Маск ужо назваў яго "халупай".
МІНСК, 27 чэр – Sputnik. Заснавальнік SpaceX і Tesla, мультымільярдэр Ілон Маск распрадаў нерухомасць, якая яму належыла, і мае намер пераехаць у сціплы па яго мерках домік за 50 тысяч долараў, які будзе сабраны на тэрыторыі касмічнай кампаніі SpaceX. Пра гэта сам Маск распавёў падпісчыкам у сваім Twitter.
Новы дом бізнесмена плошчай у 37 квадратных метраў складаецца з блокаў жылля хуткага ўзвядзення, Маск назваў гэта памяшканне "сваім асноўным і адзіным домам".
"Мой асноўны дом - гэта літаральна халупа за паўсотні тысяч долараў у Бака-Чыка, на "Зорнай базе", які я арэндую ў SpaceX. Гэта даволі крута", - адзначыў ён Twitter.
Раней заснавальнік і кіраўнік кампаній Tesla, SpaceX, Boring company у сваім Twitter-акаўнце паведаміў аб намеры прадаць апошні дом у ЗША, які належыць яму і які да гэтага часу здаваўся ў арэнду. Бізнесмен узрадаваўся, што дом пяройдзе ў распараджэнне вялікай сям'і. А ў пачатку чэрвеня ён заявіў, што пазбавіўся ад усіх дамоў, за выключэннем аднаго ў раёне заліва Сан-Францыска.
Распрадаваць нерухомасць і маёмасць Маск пачаў у траўні 2020 года, збіраючыся пакінуць у актыве толькі акцыі кампаній.