https://bel.sputnik.by/20210628/Belarusy-zgulyal--futbol-na-balotse-bylo-brudna--vdovshchna--vdea-1047998188.html
Беларусы згулялі ў футбол на балоце, было брудна і відовішчна – відэа
Беларусы згулялі ў футбол на балоце, было брудна і відовішчна – відэа
Sputnik Беларусь
У Пухавіцкім раёне адбыўся рэспубліканскі турнір па тарфяным футболе. Матч прайшоў на ўчастку тарфянога радовішча Гала-Кавалеўскае. У ім бралі ўдзел 19 каманд... 28.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-28T16:55+0300
2021-06-28T16:55+0300
2021-07-05T11:38+0300
відэа
мультымедыя
стыль жыцця
у беларусі
спорт
футбол
турнір
пухавіцкі раён
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/1a/1047990454_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_7ae599bee9258b33a47e8bf87791acb9.jpg
III Рэспубліканскі турнір па тарфяным футболе прайшоў у пасёлку Праўдзінскі на ўчастку тарфянога радовішча Гала-Кавалеўскае. У турніры ўдзельнічалі 19 каманд, у складзе якіх былі нават жанчыны. Матч прымеркаваны да 90-годдзя беларускай энергасістэмы.Тарфяны футбол адрозніваецца відовішчнасцю, бо замест травянога газона гульня праходзіць на балоце. Спаборніцтвы патрабуюць шмат сіл і цягавітасці, бо рухі гульцоў абцяжараныя. У барацьбе за мяч гульцы штурхаліся, падалі і валяліся ў брудзе.Родапачынальнікам тарфянога футбола лічыцца фінскі лыжнік Эса Рампайнен. У сярэдзіне 90-х ён выкарыстаў балота для трэніровак і прыдумаў гэтую гульню для падтрымання добрай фізічнай формы. Пазней яго методыка трансфармавалася ў асобную разнавіднасць футбола, які ўспрымаецца як экстрэмальны від спаборніцтваў.Глядзіце таксама:
пухавіцкі раён
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/1a/1047990454_240:0:1680:1080_1920x0_80_0_0_9db2d18ad1504518e6a3b5f2e4efb48a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мультымедыя, стыль жыцця, у беларусі, спорт, футбол, турнір, пухавіцкі раён, видео
мультымедыя, стыль жыцця, у беларусі, спорт, футбол, турнір, пухавіцкі раён, видео
Беларусы згулялі ў футбол на балоце, было брудна і відовішчна – відэа
16:55 28.06.2021 (абноўлена: 11:38 05.07.2021) У Пухавіцкім раёне адбыўся рэспубліканскі турнір па тарфяным футболе. Матч прайшоў на ўчастку тарфянога радовішча Гала-Кавалеўскае. У ім бралі ўдзел 19 каманд. Глядзіце на відэа, як гульцы штурхаліся, падалі і валяліся ў гразі ў барацьбе за мяч.
III Рэспубліканскі турнір па тарфяным футболе прайшоў у пасёлку Праўдзінскі на ўчастку тарфянога радовішча Гала-Кавалеўскае. У турніры ўдзельнічалі 19 каманд, у складзе якіх былі нават жанчыны. Матч прымеркаваны да 90-годдзя беларускай энергасістэмы.
Тарфяны футбол адрозніваецца відовішчнасцю, бо замест травянога газона гульня праходзіць на балоце. Спаборніцтвы патрабуюць шмат сіл і цягавітасці, бо рухі гульцоў абцяжараныя. У барацьбе за мяч гульцы штурхаліся, падалі і валяліся ў брудзе.
Родапачынальнікам тарфянога футбола лічыцца фінскі лыжнік Эса Рампайнен. У сярэдзіне 90-х ён выкарыстаў балота для трэніровак і прыдумаў гэтую гульню для падтрымання добрай фізічнай формы. Пазней яго методыка трансфармавалася ў асобную разнавіднасць футбола, які ўспрымаецца як экстрэмальны від спаборніцтваў.