https://bel.sputnik.by/20210629/Msya-MAGATE-navedae-BelAES-z-30-chervenya-da-1-lpenya-1047999274.html
Місія МАГАТЭ наведае БелАЭС з 30 чэрвеня да 1 ліпеня
Місія МАГАТЭ наведае БелАЭС з 30 чэрвеня да 1 ліпеня
Sputnik Беларусь
У экспертную групу, якая адправіцца ў Беларусь, уключаны спецыялісты з Расіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Швейцарыі, ЗША. 29.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-29T08:55+0300
2021-06-29T08:55+0300
2021-06-29T11:40+0300
навіны
у беларусі
у свеце
эканоміка
галоўнае
белаэс у астраўцы
місія
магатэ
белаэс
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/03/1047538586_0:205:3276:2048_1920x0_80_0_0_516ce9de94adfd10840155023207856e.jpg
МІНСК, 28 чэр - Sputnik. Місія МАГАТЭ па пытаннях фізічнай абароны наведае Беларускую АЭС 30 чэрвеня - 1 ліпеня, пра гэта распавяла прэс-служба Мінэнерга Беларусі.У экспертную групу, якая адправіцца ў Беларусь, уключаны спецыялісты з Расіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Швейцарыі, ЗША. Ім пададуць матэрыялы па пытаннях функцыянавання сістэмы фізічнай абароны БелАЭС, а таксама доступ на аб'екты станцыі: блочны пункт кіравання, сховішча свежага ядзернага паліва, перагрузачны вузел і іншыя.Місія IPPAS - гэта кансультатыўная місія МАГАТЭ па пытаннях фізічнай абароны аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі. Мэта візіту - прааналізаваць бягучы стан нацыянальнага рэжыму фізічнай ядзернай бяспекі Беларусі і яго адпаведнасць міжнародным дакументам і кіруючым дакументам МАГАТЭ па фізічнай ядзернай бяспецы", - тлумачыцца ў паведамленні.Беларуская АЭСАтамную электрастанцыю ў Астраўцы будуюць па расійскім праекце "ВВЭР-1200", які адпавядае ўсім нормам бяспекі МАГАТЭ.БелАЭС складаецца з двух энергаблокаў, магутнасць кожнага будзе складаць 1200 МВт.Фізічны пуск першага энергаблока адбыўся ў жніўні 2020-га, у агульную энергасістэму краіны яго ўключылі ў лістападзе. У снежні першы рэактар пачаў працу на палову сваёй магутнасці, на поўную ён зарабіў 12 студзеня 2021-га.Працы па ўзвядзенню другога энергаблока знаходзяцца на завяршальнай стадыі, яго агульная гатоўнасць - 85%. Увод у эксплуатацыю другога блока чакаецца ў першым паўгоддзі 2022 года.У красавіку бягучага года на БелАЭС былі дастаўлены цеплавыдзяляльныя зборкі з ядзерным палівам, якое будзе загружана ў другі рэактар. Яго фізічны пуск запланаваны на восень.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210628/Druzhba-syarod-zorak-Bred--Dzhordzh-Lea--Keyt-Salma--Penelopa-1047897480.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/03/1047538586_497:0:3228:2048_1920x0_80_0_0_8621b3e7e8ad10863541d3b52dd89d2c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, у свеце, эканоміка, галоўнае, белаэс у астраўцы, місія, магатэ, беларусь
навіны , у беларусі, у свеце, эканоміка, галоўнае, белаэс у астраўцы, місія, магатэ, беларусь
Місія МАГАТЭ наведае БелАЭС з 30 чэрвеня да 1 ліпеня
08:55 29.06.2021 (абноўлена: 11:40 29.06.2021) У экспертную групу, якая адправіцца ў Беларусь, уключаны спецыялісты з Расіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Швейцарыі, ЗША.
МІНСК, 28 чэр - Sputnik. Місія МАГАТЭ па пытаннях фізічнай абароны наведае Беларускую АЭС 30 чэрвеня - 1 ліпеня, пра гэта распавяла прэс-служба Мінэнерга Беларусі.
"Эксперты кансультатыўнай місіі МАГАТЭ па пытаннях фізічнай абароны аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі (місія IPPAS) будуць працаваць на пляцоўцы БелАЭС 30 чэрвеня - 1 ліпеня», - гаворыцца ў паведамленні.
У экспертную групу, якая адправіцца ў Беларусь, уключаны спецыялісты з Расіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Швейцарыі, ЗША. Ім пададуць матэрыялы па пытаннях функцыянавання сістэмы фізічнай абароны БелАЭС, а таксама доступ на аб'екты станцыі: блочны пункт кіравання, сховішча свежага ядзернага паліва, перагрузачны вузел і іншыя.
Місія IPPAS - гэта кансультатыўная місія МАГАТЭ па пытаннях фізічнай абароны аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі. Мэта візіту - прааналізаваць бягучы стан нацыянальнага рэжыму фізічнай ядзернай бяспекі Беларусі і яго адпаведнасць міжнародным дакументам і кіруючым дакументам МАГАТЭ па фізічнай ядзернай бяспецы", - тлумачыцца ў паведамленні.
Атамную электрастанцыю ў Астраўцы будуюць па расійскім праекце "ВВЭР-1200", які адпавядае ўсім нормам бяспекі МАГАТЭ.
БелАЭС складаецца з двух энергаблокаў, магутнасць кожнага будзе складаць 1200 МВт.
Фізічны пуск першага энергаблока адбыўся ў жніўні 2020-га, у агульную энергасістэму краіны яго ўключылі ў лістападзе. У снежні першы рэактар пачаў працу на палову сваёй магутнасці, на поўную ён зарабіў 12 студзеня 2021-га.
Працы па ўзвядзенню другога энергаблока знаходзяцца на завяршальнай стадыі, яго агульная гатоўнасць - 85%. Увод у эксплуатацыю другога блока чакаецца ў першым паўгоддзі 2022 года.
У красавіку бягучага года на БелАЭС былі дастаўлены цеплавыдзяляльныя зборкі з ядзерным палівам, якое будзе загружана ў другі рэактар. Яго фізічны пуск запланаваны на восень.