Спецыяльная камісія будзе караць "шкодныя" СМІ ў Беларусі

© AFP 2024 / STEPHANE DE SAKUTINКамеры і журналісты
Камеры і журналісты - Sputnik Беларусь, 1920, 30.06.2021
Падпісацца
Норма замацавана ва ўказе кіраўніка дзяржавы, апублікаваным у сераду на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
МІНСК, 30 чэр - Sputnik. Міжведамасная камісія па бяспецы ў інфармацыйнай сферы ў Беларусі можа прымаць меры ў адносінах да СМІ за распаўсюджванне інфармацыі, здольнай нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам.
Паўнамоцтвы замацаваны ўказам прэзідэнта, апублікаваным у сераду на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Камісія мае права прымаць рашэнні "пра наяўнасць у прадукцыi сродку масавай інфармацыі, у тым ліку замежнага, на інтэрнэт-рэсурсе, у сеткавым выданні інфармацыйных паведамленняў і (або) матэрыялаў, распаўсюджванне якіх здольна нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь".
Міжведамасная камісія па бяспецы ў інфармацыйнай сферы - пастаянна дзеючая калегіяльная структура. Яе сфарміравалі ў лістападзе 2017 года пры Савеце Бяспекі для каардынацыі дзейнасці па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі рэспублікі ў інфармацыйнай сферы.

Абноўлены закон аб СМІ

У траўні Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, які скарэктаваў заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі.
Быў пашыраны пералік інфармацыі, распаўсюджванне якой у СМІ і на інтэрнэт-рэсурсах забаронена. У прыватнасці, гэта вынікі апытанняў грамадскай думкі з нагоды грамадска-палітычнай сітуацыі, праведзеных без акрэдытацыі, і таксама размяшчэнне гіперспасылак на матэрыялы, якія змяшчаюць інфармацыю, якую нельга распаўсюджваць.
Адно са змяненняў тычылася і Міжведамаснай камісіі па бяспецы ў інфармацыйнай сферы. Яе рашэнне аб інфармацыі, распаўсюджванне якой здольна нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам, стала падставай для абмежавання доступу да інтэрнэт-рэсурсаў і спынення выпуску СМІ.
Таксама было ўстаноўлена, што разам з рашэннем суда выпуск СМІ можа быць спынены рашэннем Мінінфарма (напрыклад, пры вынясенні двух і больш пісьмовых папярэджанняў).
Уведзена і магчымасць пазбаўлення акрэдытацыі журналіста, калі ім або юрыдычнай асобай, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі СМІ, парушаны ўстаноўлены парадак акрэдытацыі, альбо распаўсюджаны звесткі, якія не адпавядаюць рэчаіснасці і ганяць дзелавую рэпутацыю арганізацыі, што акрэдытавала журналіста, альбо здзейснена наўмыснае супрацьпраўнае дзеянне ў працэсе прафесійнай дзейнасці.
Чытайце таксама:
Міністр інфармацыі Беларусі распавёў, якая журналістыка патрэбна краіне
Еўрапейскі вяшчальны саюз прыпыніў членства Беларусі ў арганізацыі
Змяненні ў закон аб СМІ: што ўвайшло ў новы дакумент
Стужка навiн
0