Менавіта ў купальскую ноч цвіце папараць-кветка, знайшоўшы якую можна нібыта авалодаць усімі ведамі зямлі. Музей ў Строчыцах зладзіў прыгожае і чароўнае Купалле. І хоць перад самым пачаткам свята неба зацягнулі навальнічныя аблокі і пачаўся ўраган з моцным ліўнем, але хутка навальніца сышла да дробнага дожджыка. Людзі павыходзілі з дамоў, адрыны і царквы на тэрыторыі музея, дзе падчас ліўня прайшлі цікавыя майстар-класы. Як адбывалася Купалле - глядзіце ў фотастужцы.Чытайце таксама:
Старажытнае летняе свята вады і агню адбылося ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту.
Менавіта ў купальскую ноч цвіце папараць-кветка, знайшоўшы якую можна нібыта авалодаць усімі ведамі зямлі.
Музей ў Строчыцах зладзіў прыгожае і чароўнае Купалле. І хоць перад самым пачаткам свята неба зацягнулі навальнічныя аблокі і пачаўся ўраган з моцным ліўнем, але хутка навальніца сышла да дробнага дожджыка. Людзі павыходзілі з дамоў, адрыны і царквы на тэрыторыі музея, дзе падчас ліўня прайшлі цікавыя майстар-класы.
У гэты дзень звычайна збіраюць лекавыя зёлкі, дзяўчаты плятуць вянкі, спяваюць купальскія песні, вакол купальскага вогнішча водзяць карагоды, ладзяць гульні, на ім спальваюць старыя рэчы.
Уся вясковая грамада збіралася ля агню. Прапусціць і не прыйсці на свята лічылася вялікай небяспекай, толькі вядзьмаркі баяліся святочнага купальскага вогнішча.