https://bel.sputnik.by/20210701/1941-pershyya-dn-vayny-vystava-sputnik-peraekhala-va-uskhodn-fort-1053069249.html
"1941. Першыя дні вайны": выстава Sputnik пераехала ва Усходні форт
"1941. Першыя дні вайны": выстава Sputnik пераехала ва Усходні форт
Sputnik Беларусь
У бліжэйшыя месяцы лепшыя фотаздымкі з архіваў Саўінфармбюро, датаваныя першымі днямі Вялікай Айчыннай, будуць даступны ва Усходнім форце Брэсцкай крэпасці. 01.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-01T16:26+0300
2021-07-01T16:26+0300
2021-07-01T16:26+0300
sputnik
брэсцкая крэпасць
выстава
вялікая айчынная вайна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/01/1053054184_0:120:1280:840_1920x0_80_0_0_1b52a208e556956e0d725bff08833472.jpg
МІНСК, 1 ліп – Sputnik. Фотавыстава Sputnik была адкрыта для наведвальнікаў з 7 траўня і да канца чэрвеня ў руінах Белага палаца на тэрыторыі Мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой". За час працы выставы крэпасць паспелі наведаць некалькі соцень тысяч чалавек.Праект так спадабаўся супрацоўнікам крэпасці, што яны прапанавалі падоўжыць экспазіцыю ў новай лакацыі - Усходнім форце. Фотавыстава размяшчаецца ў шасці залах казематаў унутранага вала казармы.Усходні форт быў пабудаваны ў сярэдзіне XIX стагоддзя па праекце знакамітага расійскага ваеннага інжынера Эдуарда Татлебена. У пачатку Вялікай Айчыннай байцы гэтага форта да апошняга змагаліся з гітлераўцамі, канчаткова зачысціць яго праціўніку атрымалася толькі 30 чэрвеня.Вестка аб пачатку вайны, першыя баі, мабілізацыя, адпраўка на фронт, зараджэнне партызанскага руху і многае іншае: для гэтай выставы мы выбралі лепшыя фотаздымкі з архіваў агенцтва, датаваныя першымі днямі Вялікай Айчыннай.Аўтары фотаэкспазіцыі падрабязна і максімальна шырока распавядаюць пра першыя баі, як змагаліся за родныя горада, у тым ліку і Брэст.Геаграфія - ад Балтыйскага да Чорнага мора. Стаўка - на надзвычайныя і кранальныя кадры. Вайна ў асобах, заціхлых рухах, разбураных будынках. Адпраўка на фронт першых салдат, зараджэнне партызанскага руху, трагедыі мірнага насельніцтва.Што казалі наведвальнікі выставы SputnikВыставу наведалі не толькі тысячы гараджан і турыстаў, але і ганаровыя госці, сярод якіх быў і пасол РФ у Беларусі Яўген Лук'янаў.Былі сярод наведвальнікаў выставы і тыя, хто пераадолеў дзеля паездкі ў Брэст больш за тысячу кіламетраў."Пакуль ёсць такія праекты - мы памятаем пра мінулае. І гэта самае галоўнае. Мой дзед быў на фронце, вызваляў Беларусь. І я цяпер у Брэсце, можна сказаць, таксама на яго радзіме. Гэта родныя мясціны. Для мяне ў тым ліку. І мне хочацца, каб мы часам хоць бы ўспаміналі той няпросты час. Дзеля павагі загінулых", - адзначыў Аляксандр Кірыніченка, які прыязджаў у Брэст з Масквы на доўгія травеньскія выхадныя."Гэты праект асаблівы, добры, для ўсіх тых, хто цяпер будзе наведваць Брэсцкую крэпасць, ён будзе вельмі запатрабаваны. Асабліва ў Дзень Перамогі, напярэдадні гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці. Гэта на самай справе дастойны праект "Sputnik", які паслужыць справе міра. Ён прысвечаны галоўнаму - адстойванню гістарычнай праўды", - пракаменціраваў выставу генеральны консул Расійскай Федэрацыі ў Брэсце Ігар Канякін.Фотаэкспазіцыя "1941. Першыя дні вайны" ва Усходнім форце Брэсцкай крэпасці-героя будзе даступна наведвальнікам да траўня 2022 года. І да наступнага Дня Перамогі Sputnik Беларусь рыхтуе новы праект для Мемарыяльнага комплексу - дамоўленасць аб гэтым ужо дасягнута.Глядзіце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/01/1053054184_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_09e657a442d31387601804d4413081ce.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
sputnik, брэсцкая крэпасць, выстава, вялікая айчынная вайна
sputnik, брэсцкая крэпасць, выстава, вялікая айчынная вайна
"1941. Першыя дні вайны": выстава Sputnik пераехала ва Усходні форт
У бліжэйшыя месяцы лепшыя фотаздымкі з архіваў Саўінфармбюро, датаваныя першымі днямі Вялікай Айчыннай, будуць даступны ва Усходнім форце Брэсцкай крэпасці.
МІНСК, 1 ліп – Sputnik. Фотавыстава Sputnik была адкрыта для наведвальнікаў з 7 траўня і да канца чэрвеня ў руінах Белага палаца на тэрыторыі Мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой". За час працы выставы крэпасць паспелі наведаць некалькі соцень тысяч чалавек.
Праект так спадабаўся супрацоўнікам крэпасці, што яны прапанавалі падоўжыць экспазіцыю ў новай лакацыі - Усходнім форце. Фотавыстава размяшчаецца ў шасці залах казематаў унутранага вала казармы.
Усходні форт быў пабудаваны ў сярэдзіне XIX стагоддзя па праекце знакамітага расійскага ваеннага інжынера Эдуарда Татлебена. У пачатку Вялікай Айчыннай байцы гэтага форта да апошняга змагаліся з гітлераўцамі, канчаткова зачысціць яго праціўніку атрымалася толькі 30 чэрвеня.
Вестка аб пачатку вайны, першыя баі, мабілізацыя, адпраўка на фронт, зараджэнне партызанскага руху і многае іншае: для гэтай выставы мы выбралі лепшыя фотаздымкі з архіваў агенцтва, датаваныя першымі днямі Вялікай Айчыннай.
Аўтары фотаэкспазіцыі падрабязна і максімальна шырока распавядаюць пра першыя баі, як змагаліся за родныя горада, у тым ліку і Брэст.
Геаграфія - ад Балтыйскага да Чорнага мора. Стаўка - на надзвычайныя і кранальныя кадры. Вайна ў асобах, заціхлых рухах, разбураных будынках. Адпраўка на фронт першых салдат, зараджэнне партызанскага руху, трагедыі мірнага насельніцтва.
Што казалі наведвальнікі выставы Sputnik
Выставу наведалі не толькі тысячы гараджан і турыстаў, але і ганаровыя госці, сярод якіх быў і пасол РФ у Беларусі Яўген Лук'янаў.
Былі сярод наведвальнікаў выставы і тыя, хто пераадолеў дзеля паездкі ў Брэст больш за тысячу кіламетраў.
"Пакуль ёсць такія праекты - мы памятаем пра мінулае. І гэта самае галоўнае. Мой дзед быў на фронце, вызваляў Беларусь. І я цяпер у Брэсце, можна сказаць, таксама на яго радзіме. Гэта родныя мясціны. Для мяне ў тым ліку. І мне хочацца, каб мы часам хоць бы ўспаміналі той няпросты час. Дзеля павагі загінулых", - адзначыў Аляксандр Кірыніченка, які прыязджаў у Брэст з Масквы на доўгія травеньскія выхадныя.
"Гэты праект асаблівы, добры, для ўсіх тых, хто цяпер будзе наведваць Брэсцкую крэпасць, ён будзе вельмі запатрабаваны. Асабліва ў Дзень Перамогі, напярэдадні гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці. Гэта на самай справе дастойны праект "Sputnik", які паслужыць справе міра. Ён прысвечаны галоўнаму - адстойванню гістарычнай праўды", - пракаменціраваў выставу генеральны консул Расійскай Федэрацыі ў Брэсце Ігар Канякін.
Фотаэкспазіцыя "1941. Першыя дні вайны" ва Усходнім форце Брэсцкай крэпасці-героя будзе даступна наведвальнікам да траўня 2022 года. І да наступнага Дня Перамогі Sputnik Беларусь рыхтуе новы праект для Мемарыяльнага комплексу - дамоўленасць аб гэтым ужо дасягнута.
"Мы памятаем!": медыягрупа "Россия сегодня" расказвае пра тых, хто прайшоў вайну
Гісторыя Перамогі: Беларусь
першай прыняла ўдар вайны – відэа