Конкурс імя Андрэя Сценіна-2021 адкрыў анлайн-галасаванне

© Photo : Luis Antonio Rojas, StenincontestПраца мексіканскага фатографа Luis Antonio Rojas "Страта кантролю над Мексікай", якая ўвайшла ў шорт-ліст конкурсу імя Андрэя Сценіна ў катэгорыі "Галоўныя навіны, серыі"
Праца мексіканскага фатографа Luis Antonio Rojas Страта кантролю над Мексікай, якая ўвайшла ў шорт-ліст конкурсу імя Андрэя Сценіна ў катэгорыі Галоўныя навіны, серыі - Sputnik Беларусь, 1920, 01.07.2021
Пераможцу анлайн-галасавання абвесцяць у пачатку жніўня, а аўтар самай папулярнай у Інтэрнэце фатаграфіі атрымае дыплом конкурсу.
МІНСК, 1 ліп – Sputnik. З першага ліпеня любы карыстальнік інтэрнэту можа выбраць лепшую на яго думку працу з ліку ўвайшоўшых у шорт-ліст конкурсу імя Сценіна-2021: анлайн-галасаванне стартавала на рускай і англійскай версіях сайта конкурсу.
Каб прыняць удзел у галасаванні, неабходна мець акаунт у адной з сацыяльных сетак: ВКонтакте, Facebook, Twitter ці кітайскім сэрвісе Weibo. Галасаванне адкрыта да 23:59 (Мск) 31 ліпеня. Пераможцу анлайн-галасавання абвесцяць у пачатку жніўня.
На думку куратара конкурсу імя Андрэя Сценіна, кіраўніка службы візуальных праектаў медыягрупы "Россия сегодня" Аксаны Алейнік, анлайн-галасаванне, якое стала ўжо добрай традыцыяй конкурсу, - не толькі свайго роду фармат народнага журы ў ацэнцы работ канкурсантаў.
"Тыя інтэрнэт-карыстальнікі, якія прымаюць удзел у галасаванні, валодаюць чуццём сапраўдных знатакоў фота і хочуць даведацца і зразумець як мага больш у свеце сучаснай фатаграфіі. І мы шчаслівыя, што ў гэтым ім як раз і дапамагаюць работы тых, хто прадстаўляе самае лепшае і яркае ў свеце маладой міжнароднай фотажурналістыкі, - нашых лаўрэатаў".
Хто атрымае галоўную ўзнагароду конкурсу імя Сценіна - Гран-пры, а таксама як размяркуюцца прызавыя месцы ў намінацыях конкурсу, стане вядома ў верасні. У першы месяц восені конкурс імя Андрэя Сценіна абвесціць пераможцаў на сайце stenincontest.ru | stenincontest.com.
У планах конкурсу таксама даць старт традыцыйнаму роўд-шоу пераможцаў па гарадах свету да канца года.

Аб Конкурсе

Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна, арганізаваны МІА "Россия сегодня" пад эгідай Камісіі РФ па справах ЮНЕСКА, ставіць сваёй мэтай падтрымаць маладых фатографаў і прыцягнуць грамадскую ўвагу да задач сучаснай фотажурналістыкі. Гэта пляцоўка для маладых фатографаў - таленавітых, чулых і адкрытых да ўсяго новага, дзе яны звяртаюць нашу ўвагу на людзей і падзеі побач з намі.
Чытайце таксама:
Хто ўвайшоў у шорт-ліст Міжнароднага конкурсу фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна
У журы конкурсу Андрэя Сценіна-2021 увайшлі лідэры сусветнай фотаіндустрыі
Вачыма Андрэя Сценіна: Бенгазі, Джалал-Абад, Хомс - болевыя кропкі планеты
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі