Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка: Форум рэгіёнаў стаў найважнейшым праектам Саюзнай дзяржавы

© Photo : пресс-служба президента РБПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 01.07.2021
Падпісацца
Традыцыйна мерапрыемства штогод праходзіць пад патранатам верхніх палат парламентаў Беларусі і Расіі.
МІНСК, 1 ліп – Sputnik. Беларусь падтрымлівае цесныя кантакты больш чым з 70 рэгіёнамі Расіі, заявіў беларускі лідар падчас пленарнага пасяджэння VIII Форуму рэгіёнаў.
"Традыцыйныя сустрэчы, якія праходзяць пад патранатам верхніх палат парламентаў, сталі найважнейшым эканамічным і камунікацыйным праектам Саюзнай дзяржавы", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, цесныя кантакты ў рэспубліцы ўстаноўлены больш чым з 70 расійскімі рэгіёнамі. Мінск штогод наведваюць не менш за дзясятак дэлегацый, якія ўзначальваюць расійскія губернатары.
Пасля чаго дадаў, што лічыць Форум рэгіёнаў самым грандыёзным і паспяховым двухбаковым праектам апошніх дзесяцігоддзяў. "Гэта яркае сведчанне таго, што ў беларусаў і расіян ёсць усе магчымасці і далей пашыраць эканамічныя, культурныя і проста дружалюбныя сувязі".

Узмацненне дзяржавы

"Мы не проста вытрымаем тыя атакі, якія прыняты супраць нашых дзяржаў. Мы выкарыстаем гэты момант, каб узмацніць эканамічнае супрацоўніцтва і зрабіць нашы дзяржавы абсалютна незалежнымі - не толькі з пункту гледжання эканомікі", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.
На яго думку, Беларусь ва ўмовах санкцый падвяргаецца "непрыкрытаму эканамічнаму і палітычнаму прэсінгу. Разам з тым зразумела, што ўсе санкцыі - проста нахабныя спробы ліквідаваць эканамічных канкурэнтаў і накласці лапу на чалавечыя і матэрыяльныя рэсурсы ў нашых дзяржавах".
Беларускі лідар лічыць, што заходнія краіны нацэлены на тое, каб стрымліваць развіццё, а таксама на зрыў інтэграцыі, змену палітычнага курсу рэспублікі. "Таму асаблівае значэнне набываюць умацаванне адзінства і пашырэнне супрацоўніцтва", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Беларускі лідар падзякаваў Уладзіміру Пуціну і ўсім расіянам за падтрымку ў барацьбе за захаванне суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.
"Гэта вельмі важна і каштоўна для нас, таму што мы бачым, як растае дзяржаўны суверэнітэт нашых паўднёвых суседзяў. Ад гэтага пакутуюць людзі. І мы не можам дапусціць разрыву брацкіх сувязей паміж народамі", - падкрэсліў ён.
Пасля чаго звярнуў увагу, што "гэта наш братэрскі народ. Мы заўсёды былі разам з гэтым народам і будзем разам. Але што рабіць, калі кіраўніцтва нашай брацкай Украіны пайшло іншым шляхам".

Саюзная стратэгія

У будучым годзе павінна завяршыцца рэалізацыя прыярытэтных напрамкаў і першачарговых задач развіцця Саюзнай дзяржавы. Такія задачы звычайна зацвярджаюцца на чатыры гады.
"Прапаную разгледзець магчымасць падрыхтоўкі доўгатэрміновай стратэгіі інтэграцыі Саюзнай дзяржавы (напрыклад, да 2030 года), напоўніць яе канкрэтнымі праектамі з улікам ключавых прыярытэтаў і вектараў развіцця", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Пасля чаго нагадаў, што разам з расійскім калегам надаў шмат увагі развіццю вытворчасцяў інтэграваных схем. Такія прадпрыемствы будуць рэанімаваны пасля заняпаду, які рушыў за развалам Савецкага Саюза.
Апошнія 2-3 гады ў ПВТ імкліва развіваюцца кампаніі, якія займаюцца штучным інтэлектам. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што іх распрацоўкі могуць быць запатрабаваны і ў Расіі.
Беларускі лідэр распавёў, што ў цяперашні час у Нацыянальнай акадэміі навук створаны свой цэнтр, які займаецца распрацоўкамі ў IT-сферы.
Пры гэтым ён выказаў меркаванне, што ён больш паспяховы, чым ПВТ, таму што распрацоўвае канчатковы прадукт "у жалезе", а не як "Парк высокіх тэхналогій, які прадае за паўцаны свой прадукт, пераважна кампаніям у Амерыцы".

Кібербяспека і канкурэнтаздольнасць

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што павысіць канкурэнтаздольнасць дзвюх краін можна толькі пры дапамозе інавацый. У той жа час высокатэхналагічныя вытворчасці займаюць малую долю ў эканоміцы.
Прычым ён выказаў меркаванне, што дзвюм краінам неабходна пераходзіць да стварэння лічбавых платформ. "Яны могуць стаць ключавымі інструментамі лічбавай трансфармацыі традыцыйных галін і рынкаў", - адзначыў прэзідэнт.
Паводле яго слоў, у свеце выказваюцца асцярогі, што штучны інтэлект можа стаць інструментам маніпуляцый і галоўнай зброяй гібрыдных войнаў. Беларускі лідэр нагадаў пра ўніверсальнасць лічбавых тэхналогій, што ў іх адсутнічае геаграфічная прывязка, а шырокая даступнасць спараджае пытанне аб лічбавым суверэнітэце дзяржаў і іх інфармацыйнай незалежнасці.

"Як вынік, мы маем яшчэ адно шырокае поле для супрацоўніцтва, дзе нам трэба нарошчваць сумесныя намаганні, - гэта забеспячэнне кібербяспекі", - канстатаваў ён.

Саюзныя СМІ

Беларускі лідар лічыць, што мы назіраем за ўзрастаючай роляй СМІ ў працэсе суправаджэння палітычных, эканамічных і інтэграцыйных працэсаў.
"Нам трэба ўмацоўваць саюзныя сродкі масавай інфармацыі. Узмацняць іх уплыў на агульным інфармацыйным полі, асабліва ў інтэрнэце", - звярнуў увагу ён.
Аляксандр Лукашэнка заклікаў "выпрацоўваць у людзей імунітэт да фэйкавай інфармацыі, забяспечваць высокі ўзровень бяспекі ў медыясферы".
Таксама больш прадметна займацца моладдзю, а маладзёжную палітыку зрабіць прыярытэтнай у Саюзнай дзяржаве. Гэтае пытанне будзе абмяркоўвацца на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета.
"Расія заўсёды была, ёсць і будзе стратэгічным партнёрам Беларусі, а наш братэрскі саюз - гэта каштоўнасць, якую неабходна захаваць, прымножыць і перадаць будучым пакаленням", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Чытайце таксама:
Пуцін: Расія акажа дапамогу Беларусі ва ўмовах санкцый
Беларусь уводзіць санкцыі ў адказ супраць ЕС
Расія падтрымае Беларусь пасля уведзеных санкцый Еўрасаюза - Лук'янаў
Выступленні Пуціна і Лукашэнкі на Форуме рэгіёнаў
Стужка навiн
0