МЗС Германіі: Беларусь патрабуе спыніць дзейнасць Гётэ-Інстытута

© Pixabay / HansСцяг Германіі
Сцяг Германіі - Sputnik Беларусь, 1920, 01.07.2021
Падпісацца
Нямецкія ўлады абяцалі падтрымліваць культурнае і сацыяльнае супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі і ў далейшым, нягледзячы на прынятае беларускім бокам рашэнне.
МІНСК, 1 ліп – Sputnik. Спыненне дзейнасці ў рэспубліцы Гётэ-Інстытута і Германскай службы акадэмічных абменаў прывядзе да далейшай міжнароднай ізаляцыі Беларусі, паведаміла напярэдадні МЗС ФРГ.
"Мы шкадуем аб рашэнні беларускага боку, які патрабуе спынення дзейнасці Гётэ-Інстытута і Германскай службы акадэмічных абменаў у Беларусі", - гаворыцца ў паведамленні.
Знешнепалітычнае ведамства Германіі лічыць, што ў выніку ад гэтага рашэння пацерпяць беларусы, якіх пазбавяць магчымасцей грамадскай і культурнай дзейнасці.
Пры гэтым дзве нямецкія арганізацыі на працягу многіх гадоў уносілі свой уклад у будаўніцтва "культурных і акадэмічных мастоў" паміж Германіяй, Еўропай і Беларуссю.
"Дзякуючы іх пасрэдніцтву цэлыя пакаленні беларускіх акадэмікаў, дзеячаў культуры і зацікаўленых людзей уступалі ў кантакт і абмен з іх нямецкімі партнёрамі. Гэтая праца зблізіла Германію і Беларусь на грамадскім і культурным узроўні", - падкрэслілі ў МЗС ФРГ.
Раней стала вядома, што беларускія ўлады заявілі пра намер распачаць дзеянні ў адказ на прыняцце чарговага пакета санкцый у дачыненні да афіцыйнага Мінска з боку Еўрапейскага Саюза.
Напярэдадні стала вядома, што беларускую сталіцу пакінуў прадстаўнік ЕС у Беларусі Дырк Шубель. Еўрапейскі дыпламат накіраваўся ў Брусэль па кансультацыі. Беларускі бок таксама адклікаў свайго афіцыйнага прадстаўніка з цэнтра агульнаеўрапейскай палітыкі.
Чытайце таксама:
ЕС шкадуе аб жаданні Беларусі "замарозіць" пагадненне аб рэадмісіі
Беларусь уводзіць санкцыі ў адказ супраць ЕС
Еўрасаюз уводзіць сектаральныя эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі
Стужка навiн
0