Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Незалежнасці

© Photo : пресс-служба президента РБПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 02.07.2021
Падпісацца
Ён адзначыў, што за нашым народам стаяць шматлікія пакаленні патрыётаў, стваральнікаў, пераможцаў, і "мы не маем права іх падвесці".
МІНСК, 2 ліп – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Незалежнасці, які краіна адзначыць 3 ліпеня, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У віншавальнай тэлеграме ён падкрэсліў сімвалізм: дата святкавання Незалежнасці гістарычна звязана з днём вызвалення беларускай сталіцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
"У гады Вялікай Айчыннай вайны беларускі народ заплаціў мільёнамі жыццяў сваіх сыноў і дачок, абараняючы нашу будучыню. Гэты горкі вопыт навучыў нас берагчы мір, шанаваць нацыянальнае адзінства, змагацца за дзяржаўнасць".
Аляксандр Лукашэнка
Ён таксама адзначыў, што за беларускім народам стаяць шматлікія пакаленні патрыётаў, стваральнікаў, пераможцаў.
"Мы не маем права іх падвесці. Сапраўды гэтак жа, як мы ў адказе і перад нашымі нашчадкамі", - падкрэсліў ён.
Беларускі лідэр дадаў, што "галоўнае свята краіны ўвасабляе ў сабе шматвяковую гісторыю барацьбы беларусаў за свабоду, за права жыць на роднай зямлі". І выказаў упэўненасць, што толькі беражліва захоўваючы памяць пра сваіх герояў, беларусы заўсёды будуць заставацца гаспадарамі на сваёй зямлі.

Як Мінск адсвяткуе 3 ліпеня?

Парада баявой тэхнікі ў гэтым годзе не будзе. Затое яе пакажуць у розных раёнах горада, выставы будуць даступныя з 10:00 да 18:00 у парках Перамогі, Янкі Купалы, імя М. Паўлава, імя Уга Чавеса, экстрэмальных відаў спорту, у Камароўскім скверы, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і "Чыжоўка-Арэны".
Урачыстасці з міні-канцэртамі і забаўкамі з 12:00 да паўночы ахопяць кожны раён сталіцы на традыцыйных пляцоўках. У месцах гулянняў будзе разгорнуты выязны гандаль.
Кал стэлы "Мінск - горад-герой" адбудзецца вялікі канцэрт: з 18:00 да 20:00 сваю творчасць прадставіць "Хор Турэцкага", затым выступяць беларускія і расійскія выканаўцы і калектывы.
Завершыцца свята салютам, яго запусцяць у шасці пунктах: у парках імя Уга Чавеса, імя М. Паўлава, Перамогі, ля вадасховішча Дразды, каля "Чыжоўка-Арэны" і Нацыянальнай бібліятэкі.
Чытайце таксама:
Без парада, але з салютам: як у Мінску адзначаць Дзень Незалежнасці
Пуцін: Расія акажа дапамогу Беларусі ва ўмовах санкцый
"Дрэнны прэцэдэнт": якія краіны могуць паўтарыць шлях Беларусі ў канфлікце з ЕС
Стужка навiн
0