https://bel.sputnik.by/20210702/rusalny-tydzen-na-lyubanshchyne--fotazdymkakh-1053097778.html
Русальны тыдзень на Любаншчыне ў фотаздымках
Русальны тыдзень на Любаншчыне ў фотаздымках
Sputnik Беларусь
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як беларускія русалкі водзілі карагоды ў вёсках Кузьмічы і Сосны. 02.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-02T15:12+0300
2021-07-02T15:12+0300
2021-07-02T17:37+0300
фота
любань (беларусь)
абрады беларусі
дзявоцкія абрады
русальны тыдзень
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/02/1053095046_0:84:1600:984_1920x0_80_0_0_6ffa4e3d696b75c717fdcae095d95e2e.jpg
У Любанскім раёне Беларусі абрад "Русалле" адрадзілі каля 15 гадоў таму - дапамаглі старажылы і фальклорныя калектывы. У нядзелю пасля русальнага тыдня, як у даўніну, ладзяць гульні з песнямі, карагодамі, смажаць яечню на вогнішчы.
любань (беларусь)
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/02/1053095046_89:0:1512:1067_1920x0_80_0_0_69d2a3d4848963d3f91ab566ac609f69.jpg Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
любань (беларусь), абрады беларусі, дзявоцкія абрады, русальны тыдзень, фото
любань (беларусь), абрады беларусі, дзявоцкія абрады, русальны тыдзень, фото
Русальны тыдзень на Любаншчыне ў фотаздымках 15:12 02.07.2021 (абноўлена: 17:37 02.07.2021 )
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як беларускія русалкі водзілі карагоды ў вёсках Кузьмічы і Сосны.
У Любанскім раёне Беларусі абрад "Русалле" адрадзілі каля 15 гадоў таму - дапамаглі старажылы і фальклорныя калектывы. У нядзелю пасля русальнага тыдня, як у даўніну, ладзяць гульні з песнямі, карагодамі, смажаць яечню на вогнішчы.
© Sputnik / Альфред Микус Русальны тыдзень на Беларусі святкуюць праз 8 тыдняў пасля Вялікадня ці праз тыдзень пасля свята Троіцы (Сёмухі) - звычайна там, дзе не адзначаецца Купалле.
Русальны тыдзень на Беларусі святкуюць праз 8 тыдняў пасля Вялікадня ці праз тыдзень пасля свята Троіцы (Сёмухі) - звычайна там, дзе не адзначаецца Купалле.
© Sputnik / Альфред Микус Дзяўчыны невялікімі групамі ходзяць па вёсцы і склікаюць русальнымі песнямі аднавяскоўцаў на святкаванне.
Дзяўчыны невялікімі групамі ходзяць па вёсцы і склікаюць русальнымі песнямі аднавяскоўцаў на святкаванне.
© Sputnik / Альфред Микус Паводле традыцыйных вераванняў, русалкі - гэта душы дзяўчат-тапельніц або памерлых немаўлят, і на русальным тыдні яны выходзяць з вады.
Паводле традыцыйных вераванняў, русалкі - гэта душы дзяўчат-тапельніц або памерлых немаўлят, і на русальным тыдні яны выходзяць з вады.
© Sputnik / Альфред Микус Калі русалкам сустрэнецца малады чалавек, то могуць і заказытаць да смерці. Таму моладзь спявае русальныя песні і прамаўляе спецыяльныя змовы, якія дапамагаюць засцерагчыся ад бяды.
Калі русалкам сустрэнецца малады чалавек, то могуць і заказытаць да смерці. Таму моладзь спявае русальныя песні і прамаўляе спецыяльныя змовы, якія дапамагаюць засцерагчыся ад бяды.
© Sputnik / Альфред Микус На вогнішчы спальваюць вянкі, просячы пры гэтым здароўя і прыгажосці.
На вогнішчы спальваюць вянкі, просячы пры гэтым здароўя і прыгажосці.
© Sputnik / Альфред Микус У Любанскім раёне Беларусі "праводзінамі русалкі" абрад не называлі, хоць сэнс яго такі: вывесці русалак з вёскі, каб яны "шкоду не рабiлi".
У Любанскім раёне Беларусі "праводзінамі русалкі" абрад не называлі, хоць сэнс яго такі: вывесці русалак з вёскі, каб яны "шкоду не рабiлi".
© Sputnik / Альфред Микус Хлопцы спаборнічаюць, хто хутчэй запляце дзяўчатам косы.
Хлопцы спаборнічаюць, хто хутчэй запляце дзяўчатам косы.
© Sputnik / Альфред Микус Пераможца атрымлівае "русалчын пацалунак".
Пераможца атрымлівае "русалчын пацалунак".
© Sputnik / Альфред Микус Кожная русалка вылівала ваду са свайго збана ў збанок той, якая кіруе гуляннем, пры гэтым прыгаворвала змовы на адвод русалак з вёскі.
Кожная русалка вылівала ваду са свайго збана ў збанок той, якая кіруе гуляннем, пры гэтым прыгаворвала змовы на адвод русалак з вёскі.
© Sputnik / Альфред Микус У якой з дзяўчат будзе перапоўнены збан - тая і пойдзе паліваць вадой усіх прысутных. Лічыцца, што гэта надае сіл і здароўя.
У якой з дзяўчат будзе перапоўнены збан - тая і пойдзе паліваць вадой усіх прысутных. Лічыцца, што гэта надае сіл і здароўя.
© Sputnik / Альфред Микус Вянкі русалак выкідваюць у ваду.
Вянкі русалак выкідваюць у ваду.
© Sputnik / Альфред Микус Галоўны вянок русалкі раздзіралі паміж сабой.
Галоўны вянок русалкі раздзіралі паміж сабой.
© Sputnik / Альфред Микус На лузе ўсе вадзілі карагоды і выбіралі лепшую русалку.
На лузе ўсе вадзілі карагоды і выбіралі лепшую русалку.
© Sputnik / Альфред Микус Адным з элементаў абрадаў Гранай нядзелі была агульная вячэра.
Адным з элементаў абрадаў Гранай нядзелі была агульная вячэра.
© Sputnik / Альфред Микус Пяклі яечню - галоўны русальны пачастунак.
Пяклі яечню - галоўны русальны пачастунак.
© Sputnik / Альфред Микус Усе гэтыя дзеянні былі неабходныя для таго, каб задобрыць русалак.
Усе гэтыя дзеянні былі неабходныя для таго, каб задобрыць русалак.
© Sputnik / Альфред Микус Згодна з павер'ямі, русалкі яшчэ год не павінны нікога турбаваць.
Згодна з павер'ямі, русалкі яшчэ год не павінны нікога турбаваць.