https://bel.sputnik.by/20210703/belarus-akhovae-myazhu-z-ukranay-va-zmotsnenym-rezhyme---dpk-1053121255.html
Беларусь ахоўвае мяжу з Украінай ва ўзмоцненым рэжыме - ДПК
Беларусь ахоўвае мяжу з Украінай ва ўзмоцненым рэжыме - ДПК
Sputnik Беларусь
Акрамя таго, на асобных участках памежнікі ўжываюць тактычныя рэзервы з мэтай узмацнення жорсткасці кантролю за парадкам наведвання і знаходжання грамадзян у... 03.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-03T14:02+0300
2021-07-03T14:02+0300
2021-07-03T14:02+0300
беларусь
украіна
мяжа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101743/52/1017435220_0:0:3001:1688_1920x0_80_0_0_16d6b9742e1ca642eaf6f5cb0a5a475b.jpg
МІНСК, 3 ліп - Sputnik. Ахова дзяржаўнай мяжы Беларусі з Украінай ажыццяўляецца ва ўзмоцненым варыянце пагранслужбы і пагранкантролю, паведаміў Sputnik афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта Беларусі Антон Бычкоўскі.Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці, абвясціў, што даручыў памежным войскам цалкам перакрыць мяжу з Украінай. Падставай для гэтага, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, стала тое, што з тэрыторыі паўднёвага суседа ў рэспубліку паступае "вялікая колькасць зброі".Паводле яго слоў, на ўкраінскім напрамку павялічана колькасць пагранічных нарадаў як на зялёнай мяжы, так і ў пунктах пропуску. "У беларускай памежнай службе маецца дастаткова сіл і сродкаў для забеспячэння нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь на дзяржаўнай мяжы", - дадаў афіцыйны прадстаўнік ДПК.Таксама з улікам наяўнага становішча на асобных участках памежнікі ўжываюць тактычныя рэзервы з мэтай узмацнення жорсткасці кантролю за парадкам наведвання і знаходжання грамадзян у памежнай зоне і паласе.Памежная служба Украіны раней адзначала, што не атрымлівала ад беларускіх уладаў ніякіх афіцыйных паведамленняў з нагоды змен у ахове межаў.Адказ украінскіх памежнікаўПамежная служба Украіны на сваёй старонцы ў Facebook напісала, што за мінулыя суткі істотных змен у сітуацыі або скарачэння пропускаў на мяжы дзвюх краін не адбылося."Учора ўвечары аператыўныя кіраўнікі Жытомірскага і Чарнігаўскага памежнікаў атрымалі інфармацыю ад калегаў з Беларусі аб тым, што яны з 20:00 2 ліпеня перайшлі на ўзмоцнены рэжым нясення службы", - гаворыцца ў паведамленні.Ва ўкраінскім ведамстве адзначылі, што ўзмацненне - звычайная практыка ў час святкавання розных знамянальных дат, у суботу ж у Беларусі святкуюць Дзень Незалежнасці.Таксама памежная служба Украіны падзялілася статыстыкай: беларускія памежнікі прапусцілі за месяц на ўезд у суседнюю краіну каля двух тысяч чалавек, назад - звыш 1,7 тысяч. Там назвалі гэтыя лічбамі вышэй сярэдняга і звязалі іх з выхаднымі."Сёння таксама даволі рытмічны рух праз блокпасты ў гэтай зоне. У ходзе прапускной аперацыі ніякіх прыкмет, якія б паказвалі на закрыццё межаў, не назіраецца", - дадалі ў ведомстве.
беларусь
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101743/52/1017435220_0:0:2663:1997_1920x0_80_0_0_68ad1c331e447c217221cb56bb13a88a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, украіна, мяжа
Беларусь ахоўвае мяжу з Украінай ва ўзмоцненым рэжыме - ДПК
Акрамя таго, на асобных участках памежнікі ўжываюць тактычныя рэзервы з мэтай узмацнення жорсткасці кантролю за парадкам наведвання і знаходжання грамадзян у памежнай зоне і паласе.
МІНСК, 3 ліп - Sputnik. Ахова дзяржаўнай мяжы Беларусі з Украінай ажыццяўляецца ва ўзмоцненым варыянце пагранслужбы і пагранкантролю, паведаміў Sputnik афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта Беларусі Антон Бычкоўскі.
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці, абвясціў, што даручыў памежным войскам цалкам перакрыць мяжу з Украінай. Падставай для гэтага, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, стала тое, што з тэрыторыі паўднёвага суседа ў рэспубліку паступае "вялікая колькасць зброі".
"Афармленне асоб, якія перасякаюць мяжу ў пунктах пропуску, ажыццяўляецца як на ўезд, так і на выезд з улікам дзеючых абмежаванняў і дадатковых мер бяспекі, якія заключаюцца ва ўзмацненні кантролю асоб і надгляду транспартных сродкаў, перш за ўсё на ўезд у Беларусь", - сказаў Бычкоўскі.
Паводле яго слоў, на ўкраінскім напрамку павялічана колькасць пагранічных нарадаў як на зялёнай мяжы, так і ў пунктах пропуску. "У беларускай памежнай службе маецца дастаткова сіл і сродкаў для забеспячэння нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь на дзяржаўнай мяжы", - дадаў афіцыйны прадстаўнік ДПК.
Таксама з улікам наяўнага становішча на асобных участках памежнікі ўжываюць тактычныя рэзервы з мэтай узмацнення жорсткасці кантролю за парадкам наведвання і знаходжання грамадзян у памежнай зоне і паласе.
Памежная служба Украіны раней адзначала, што не атрымлівала ад беларускіх уладаў ніякіх афіцыйных паведамленняў з нагоды змен у ахове межаў.
Адказ украінскіх памежнікаў
Памежная служба Украіны на сваёй старонцы ў Facebook напісала, што за мінулыя суткі істотных змен у сітуацыі або скарачэння пропускаў на мяжы дзвюх краін не адбылося.
"Учора ўвечары аператыўныя кіраўнікі Жытомірскага і Чарнігаўскага памежнікаў атрымалі інфармацыю ад калегаў з Беларусі аб тым, што яны з 20:00 2 ліпеня перайшлі на ўзмоцнены рэжым нясення службы", - гаворыцца ў паведамленні.
Ва ўкраінскім ведамстве адзначылі, што ўзмацненне - звычайная практыка ў час святкавання розных знамянальных дат, у суботу ж у Беларусі святкуюць Дзень Незалежнасці.
Таксама памежная служба Украіны падзялілася статыстыкай: беларускія памежнікі прапусцілі за месяц на ўезд у суседнюю краіну каля двух тысяч чалавек, назад - звыш 1,7 тысяч. Там назвалі гэтыя лічбамі вышэй сярэдняга і звязалі іх з выхаднымі.
"Сёння таксама даволі рытмічны рух праз блокпасты ў гэтай зоне. У ходзе прапускной аперацыі ніякіх прыкмет, якія б паказвалі на закрыццё межаў, не назіраецца", - дадалі ў ведомстве.