https://bel.sputnik.by/20210703/lukashenka-dzen-vyzvalennya-mnska-sta-pradvesnkam-peramog-va-sy-vayne-1053119464.html
Лукашэнка: дзень вызвалення Мінска стаў прадвеснікам перамогі ва ўсёй вайне
Лукашэнка: дзень вызвалення Мінска стаў прадвеснікам перамогі ва ўсёй вайне
Sputnik Беларусь
Беларускі лідэр у Дзень Незалежнасці ўсклаў вянок да Кургана Славы, падкрэсліўшы яго важнасць і вялікае значэнне. 03.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-03T12:00+0300
2021-07-03T12:00+0300
2021-07-03T12:00+0300
аляксандр лукашэнка
дзень незалежнасці рэспублікі беларусь
мінск
вялікая айчынная вайна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/03/1053118101_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_f7850af60c90db29211428e694a235e4.jpg
МІНСК, 3 ліп - Sputnik. Дзень вызвалення Мінска стаў прадвеснікам перамогі ў Вялікай Айчыннай вайны, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.Лукашэнка ў Дзень Незалежнасці рэспублікі ўсклаў вянок да падножжа Кургана Славы, назваўшы яго святым месцам для беларусаў, дзе ў мінулым стагоддзі вырашаўся лёс краіны.Прэзідэнт нагадаў, як узводзілі курган: тысячы людзей, якія бачылі вайну ў твар, прывозілі жменькі зямлі з розных куткоў краіны"Больш за год яны прывозілі жменькі зямлі з гарадоў-герояў, раёнаў партызанскага руху. Зямлі, якая ўвабрала ў сябе слёзы маці, жонак і дзяцей загінуўшых воінаў, боль страт мільёнаў загубленых жыццяў", - падкрэсліў Лукашэнка.Паводле яго слоў, салдаты ў 1944-м былі поўныя рашучасці адпомсціць ворагу за пачатак вайны, калі фашысты, амаль не адчуваючы супраціву, прайшлі праз Беларусь і захапілі Мінск.Беларускі лідэр дадаў, што з таго часу захаваліся тысячы помнікаў, але няма ніводнага не дагледжанага. Ён падкрэсліў важнасць абараняць гісторыю, каб не страціць незалежнасць і свабоду.Лукашэнка адзначыў, што гісторыю Беларусі хочуць перапісаць, а перамогу ў нас адабраць, нягледзячы на высокую цану, якую заплацілі жыхары рэспублікі падчас ВАВ: загінуў кожны трэці.Па словах прэзідэнта, ля Кургана Славы ў савецкі час прымалі дзяцей у піянеры, давалі клятву камсамольцы, а ў нашы дні гучаць словы ваеннай прысягі."Мы прыходзім сюды ў Дзень Перамогі і Дзень нашай Незалежнасці. Сёння Курган Славы стаў новым пунктам маршруту сапраўдных патрыётаў Беларусі", - дадаў ён.Ён падкрэсліў, што сімвалам беларускай гераічнай гісторыі з'яўляецца і Курган Славы. Таму яе неабходна абароніць сёння, каб заўтра курган не зраўнялі з зямлёй, "як сімвал камусьці ненавіснай Вялікай Перамогі".Моладзь - будучыня БеларусіПадчас свайго выступлення беларускі лідэр звярнуўся да моладзі - ён заклікаў захаваць незалежную рэспубліку і яе дасягненні."Вы - будучыня нашай краіны. Гэта не банальшчына. Вельмі хацелася б, каб вы не страцілі краіну і захавалі тое, што мы стварылі за чвэрць стагоддзя", -заявіў прэзідэнт.Ён звярнуў асаблівую ўвагу, што менавіта цяперашняе сучаснае пакаленне стварыла суверэнную беларускую дзяржаву.Лукашэнка выказаў надзею, што гэты гістарычны пераход ад аднаго пакалення да іншага будзе спакойным."Гэта галоўная праблема і задача сучаснай гісторыі - пераход да новага пакалення. Хацелася б, каб ён не быў, як звычайна бывае ў дзяржавах, балючым. Мы для гэтага павінны зрабіць усё", - сказаў ён.
https://bel.sputnik.by/20210703/putsn-pavnshava-belarus-z-dnm-nezalezhnasts-1053118171.html
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/03/1053118101_86:0:1223:853_1920x0_80_0_0_0ac5e271bbf66f008f8cfab4e874555e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, дзень незалежнасці рэспублікі беларусь, мінск, вялікая айчынная вайна
аляксандр лукашэнка, дзень незалежнасці рэспублікі беларусь, мінск, вялікая айчынная вайна
Лукашэнка: дзень вызвалення Мінска стаў прадвеснікам перамогі ва ўсёй вайне
Беларускі лідэр у Дзень Незалежнасці ўсклаў вянок да Кургана Славы, падкрэсліўшы яго важнасць і вялікае значэнне.
МІНСК, 3 ліп - Sputnik. Дзень вызвалення Мінска стаў прадвеснікам перамогі ў Вялікай Айчыннай вайны, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка ў Дзень Незалежнасці рэспублікі ўсклаў вянок да падножжа Кургана Славы, назваўшы яго святым месцам для беларусаў, дзе ў мінулым стагоддзі вырашаўся лёс краіны.
Прэзідэнт нагадаў, як узводзілі курган: тысячы людзей, якія бачылі вайну ў твар, прывозілі жменькі зямлі з розных куткоў краіны
"Больш за год яны прывозілі жменькі зямлі з гарадоў-герояў, раёнаў партызанскага руху. Зямлі, якая ўвабрала ў сябе слёзы маці, жонак і дзяцей загінуўшых воінаў, боль страт мільёнаў загубленых жыццяў", - падкрэсліў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, салдаты ў 1944-м былі поўныя рашучасці адпомсціць ворагу за пачатак вайны, калі фашысты, амаль не адчуваючы супраціву, прайшлі праз Беларусь і захапілі Мінск.
Беларускі лідэр дадаў, што з таго часу захаваліся тысячы помнікаў, але няма ніводнага не дагледжанага. Ён падкрэсліў важнасць абараняць гісторыю, каб не страціць незалежнасць і свабоду.
Лукашэнка адзначыў, што гісторыю Беларусі хочуць перапісаць, а перамогу ў нас адабраць, нягледзячы на высокую цану, якую заплацілі жыхары рэспублікі падчас ВАВ: загінуў кожны трэці.
Па словах прэзідэнта, ля Кургана Славы ў савецкі час прымалі дзяцей у піянеры, давалі клятву камсамольцы, а ў нашы дні гучаць словы ваеннай прысягі.
"Мы прыходзім сюды ў Дзень Перамогі і Дзень нашай Незалежнасці. Сёння Курган Славы стаў новым пунктам маршруту сапраўдных патрыётаў Беларусі", - дадаў ён.
Ён падкрэсліў, што сімвалам беларускай гераічнай гісторыі з'яўляецца і Курган Славы. Таму яе неабходна абароніць сёння, каб заўтра курган не зраўнялі з зямлёй, "як сімвал камусьці ненавіснай Вялікай Перамогі".
Моладзь - будучыня Беларусі
Падчас свайго выступлення беларускі лідэр звярнуўся да моладзі - ён заклікаў захаваць незалежную рэспубліку і яе дасягненні.
"Вы - будучыня нашай краіны. Гэта не банальшчына. Вельмі хацелася б, каб вы не страцілі краіну і захавалі тое, што мы стварылі за чвэрць стагоддзя", -заявіў прэзідэнт.
Ён звярнуў асаблівую ўвагу, што менавіта цяперашняе сучаснае пакаленне стварыла суверэнную беларускую дзяржаву.
"Мы, атрымаўшы абрубак савецкай імперыі, стварылі суверэнную і незалежную дзяржаву - упершыню за тысячагадовую гісторыю Беларусі. Гэтым наша пакаленне адзначылася, абараніўшы тую Перамогу, якую яны нам падарылі. Цяпер справа за вамі - тымі, хто тут стаіць. Таму што вы перакананыя, вы нікому не павінны аддаць нашу краіну, нашу зямлю, таму што вы - нашы дзеці, дзеці нашага пакалення", - працягнуў ён.
Лукашэнка выказаў надзею, што гэты гістарычны пераход ад аднаго пакалення да іншага будзе спакойным.
"Гэта галоўная праблема і задача сучаснай гісторыі - пераход да новага пакалення. Хацелася б, каб ён не быў, як звычайна бывае ў дзяржавах, балючым. Мы для гэтага павінны зрабіць усё", - сказаў ён.