https://bel.sputnik.by/20210705/natsbank-belarus-aperatyna-reague-na-ryzyk--fnansavay-ssteme-1053870375.html
Нацбанк Беларусі аператыўна рэагуе на рызыкі ў фінансавай сістэме
Нацбанк Беларусі аператыўна рэагуе на рызыкі ў фінансавай сістэме
Sputnik Беларусь
У ліку выклікаў называецца рост знешняга доўгу, ціск на рублёвую ліквіднасць банкаў з-за павышанага попыту на замежную валюту. 05.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-05T17:35+0300
2021-07-05T17:35+0300
2021-07-05T17:35+0300
нацбанк рб
фінансы
валюта
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102233/02/1022330247_0:508:4928:3280_1920x0_80_0_0_e6e10ff73b9632d4a5ecfd3c93ea83ef.jpg
МІНСК, 4 ліп - Sputnik. Нацбанк Беларусі адзначае ўзрослыя рызыкі ў фінансавай сістэме і працягвае аператыўна рэагаваць на пагрозы, заявіў намеснік старшыні праўлення рэгулятара Дзмітрый Калечыц у інтэрв'ю БелТА."Адзначу, што ўзровень рызыкі сапраўды ўзрос. Аднак фінансавы сектар павінен забяспечваць бесперапыннае выкананне сваіх функцый, якімі б ні былі шокі. У сваёй працы мы зыходзім менавіта з гэтага прынцыпу", - заявіў Калечыц.Ён адзначыў, што прымаемыя меры накіраваны на выкананне галоўнай задачы - фарміраванне неабходных умоў для развіцця эканомікі краіны.Сярод выклікаў называецца рызыка ліквіднасці, высокі ўзровень валютызацыі актываў і пасіваў банкаўскага сектара, рост знешняга доўгу, парушэнне ашчаднага працэсу, ціск на рубель з-за павышанага попыту на замежную валюту.На фоне санкцый ЕСУ Нацбанку не адмаўляюць і ўплыў на фінансавы сектар санкцый Захаду."Можна чакаць, што ў перспектыве некалькі паменшацца аб'ёмы беларускага экспарту і, адпаведна, аб'ёмы валютнай выручкі, якая паступае ў краіну. Аднак, улічваючы высокую імпартаёмістасць беларускай эканомікі, знізіцца і імпарт. У сукупнасці гэта значыць, што ўплыў дадзенага шоку на збалансаванасць знешняга гандлю будзе ўмераным і расцягнутым у часе", - лічыць прадстаўнік рэгулятара.Эксперты таксама чакаюць скарачэння варыянтаў для знешняга фінансавання, што здольна паўплываць на сітуацыю са знешнім дзярждоўгам, паколькі захоўваецца патрэба ў рэфінансаванні значных аб'ёмаў запазычанняў."Можна чакаць пэўнага ўзмацнення ціску на валютны рынак", - заявіў Калечыц.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102233/02/1022330247_555:0:4928:3280_1920x0_80_0_0_5002d79a87b80c7c0707212c813b9a84.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нацбанк рб, фінансы, валюта
нацбанк рб, фінансы, валюта
Нацбанк Беларусі аператыўна рэагуе на рызыкі ў фінансавай сістэме
У ліку выклікаў называецца рост знешняга доўгу, ціск на рублёвую ліквіднасць банкаў з-за павышанага попыту на замежную валюту.
МІНСК, 4 ліп - Sputnik. Нацбанк Беларусі адзначае ўзрослыя рызыкі ў фінансавай сістэме і працягвае аператыўна рэагаваць на пагрозы, заявіў намеснік старшыні праўлення рэгулятара Дзмітрый Калечыц у інтэрв'ю БелТА.
"Адзначу, што ўзровень рызыкі сапраўды ўзрос. Аднак фінансавы сектар павінен забяспечваць бесперапыннае выкананне сваіх функцый, якімі б ні былі шокі. У сваёй працы мы зыходзім менавіта з гэтага прынцыпу", - заявіў Калечыц.
Ён адзначыў, што прымаемыя меры накіраваны на выкананне галоўнай задачы - фарміраванне неабходных умоў для развіцця эканомікі краіны.
"Нягледзячы на ўсе выклікі, якія былі рэалізаваны у апошні час, фінансавая стабільнасць захоўваецца. Фінансавы сектар застаецца ўстойлівым ў адносінах да найбольш значных рызык", - запэўніў намеснік кіраўніка Нацбанка.
Сярод выклікаў называецца рызыка ліквіднасці, высокі ўзровень валютызацыі актываў і пасіваў банкаўскага сектара, рост знешняга доўгу, парушэнне ашчаднага працэсу, ціск на рубель з-за павышанага попыту на замежную валюту.
У Нацбанку не адмаўляюць і ўплыў на фінансавы сектар санкцый Захаду.
"Можна чакаць, што ў перспектыве некалькі паменшацца аб'ёмы беларускага экспарту і, адпаведна, аб'ёмы валютнай выручкі, якая паступае ў краіну. Аднак, улічваючы высокую імпартаёмістасць беларускай эканомікі, знізіцца і імпарт. У сукупнасці гэта значыць, што ўплыў дадзенага шоку на збалансаванасць знешняга гандлю будзе ўмераным і расцягнутым у часе", - лічыць прадстаўнік рэгулятара.
Эксперты таксама чакаюць скарачэння варыянтаў для знешняга фінансавання, што здольна паўплываць на сітуацыю са знешнім дзярждоўгам, паколькі захоўваецца патрэба ў рэфінансаванні значных аб'ёмаў запазычанняў.
"Можна чакаць пэўнага ўзмацнення ціску на валютны рынак", - заявіў Калечыц.
Змены ліпеня:
валютныя абмежаванні і ўезд у Расію па мабільніку
"Сюррэалізм": Ярашэвіч ацаніў, што будзе, калі
Беларусь адключаць ад SWIFTНовы закон аб валюце: ці знікнуць долары з абменнікаў?