https://bel.sputnik.by/20210705/uns-mozha-stats-abraemym-organam-paslya-atrymannya-kanstytutsyynaga-statusu-1053746153.html
УНС можа стаць абіраемым органам пасля атрымання канстытуцыйнага статусу
УНС можа стаць абіраемым органам пасля атрымання канстытуцыйнага статусу
Sputnik Беларусь
Перадапошняе пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі пройдзе ў сераду ў Мінску, а завершыць яна сваю працу 21 ліпеня. Прапановы па змяненні асноўнага закона краіны... 05.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-05T17:08+0300
2021-07-05T17:08+0300
2022-01-19T18:29+0300
канстытуцыйная камісія
мінск
прэзідэнт
асноўны закон
унс
канстытуцыя рэспублікі беларусь
папраўкі ў канстытуцыю беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/1c/1046005589_0:312:3000:2000_1920x0_80_0_0_3fe3d474ac580f4830a412f516b46c16.jpg
МІНСК, 5 ліп - Sputnik. Чарговае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі адбудзецца ў сераду, 7 ліпеня. На парадку дня - юрыдычнае афармленне змяненняў прэамбулы галоўнага закона, палажэнняў аб асновах канстытуцыйнага ладу і статусу Усебеларускага народнага сходу. Пра гэта карэспандэнту Sputnik паведаміў член камісіі, кіраўнік Круглага стала дэмакратычных сіл Юрый Васкрасенскі.Пасяджэнне будзе перадапошнім. Сваю працу камісія завяршае 21 ліпеня. Да 1 жніўня прапановы па змяненні асноўнага закона павінны быць прадстаўлены кіраўніку дзяржавы. Затым праект абноўленай Канстытуцыі вынесуць на грамадскае абмеркаванне.ПрэамбулаПрэамбулу галоўнага закона краіны прапануецца дапоўніць палажэннямі аб захаванні нацыянальнай самабытнасці і суверэнітэту. Плануецца замацаваць там жа неабходнасць захавання культурна-духоўных традыцый беларускага народа.У прэамбуле Канстытуцыі з'явіцца таксама палажэнне аб тым, што ў Беларусі фарміруецца сацыяльна справядлівае грамадства на пачатках салідарнасці і агульнага дабрабыту.Асновы канстытуцыйнага ладуУ першым раздзеле дакумента - "Асновы канстытуцыйнага ладу рэспублікі" - ідзе гаворка аб правах, свабодах і гарантыях грамадзян, дэмакратыі, ролі палітычных партый і аб'яднанняў, відах уласнасці, рэлігіі, дзяржаўных сімвалах і мовах.Плануецца паказаць, што Беларусь імкнецца да нейтралітэту, але пры гэтым найважнейшым напрамкам з'яўляецца калектыўная абарона.Прапануецца прапісаць, што з тэрыторыі рэспублікі не будзе зыходзіць ваенная пагроза і ажыццяўляцца ваенная агрэсія ў дачыненні да іншай дзяржавы.У тэксце Асноўнага закона з'явяцца нормы, накіраваныя на абарону гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.Канстытуцыйны статус ВНСУ новай Канстытуцыі плануецца замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу як вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя. Ён будзе надзелены пэўнымі паўнамоцтвамі. Напрыклад, прапануецца даць яму права аб'яўляць імпічмент прэзідэнту. Зараз гэта ў кампетэнцыі парламента.Раней прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Усебеларускі народны сход павінен стаць канстытуцыйным органам і стабілізатарам на пераходны перыяд пры змене ўлады.Колькасць членаў УНС складзе 2 500 чалавек. Пастаянна дзеючым органам сходу з'яўляецца прэзідыум.Як распавяла раней карэспандэнту Sputnik старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, "пакуль Усебеларускі сход не мае таго статусу, якім надзяляюцца агульныя выбары". Цяпер важна, якія прынцыпы вызначыць новы праект Канстытуцыі. Паводле яе слоў, ён стане абіраемым органам, а "яго дэлегаты будуць выбірацца па такім жа прынцыпе, як і дэпутаты парламента".Асноўны блок паправак у КанстытуцыюПраект новага Асноўнага закона будзе вынесены на рэспубліканскі рэферэндум у лютым 2022 года. Над ім зараз працуе Канстытуцыйная камісія, у склад якой уваходзіць 36 чалавек.Чакаецца, што ў цэлым Канстытуцыя зведае істотныя змены. Плануецца пашырыць ролю парламента і абмежаваць заканадаўчую функцыю прэзідэнта.Акрамя таго, частка адказнасці кіраўніка дзяржавы можа перайсці да ўрада. Напрыклад, прапануецца пашырыць паўнамоцтвы прэм'ер-міністра, узмацніўшы яго ролю ў фарміраванні Саўміна.У выбарчых бюлетэнях на рэспубліканскім рэферэндуме ўвесь блок карэкціровак будзе пазначаны ў адным пытанні.Чытайце таксама:
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/1c/1046005589_211:0:2878:2000_1920x0_80_0_0_d6c0b5f4d9bf6b8ede52aeff89f402ca.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
канстытуцыйная камісія, мінск, прэзідэнт, асноўны закон, унс, канстытуцыя рэспублікі беларусь, папраўкі ў канстытуцыю беларусі
канстытуцыйная камісія, мінск, прэзідэнт, асноўны закон, унс, канстытуцыя рэспублікі беларусь, папраўкі ў канстытуцыю беларусі
УНС можа стаць абіраемым органам пасля атрымання канстытуцыйнага статусу
17:08 05.07.2021 (абноўлена: 18:29 19.01.2022) Перадапошняе пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі пройдзе ў сераду ў Мінску, а завершыць яна сваю працу 21 ліпеня. Прапановы па змяненні асноўнага закона краіны павінны быць прадстаўлены прэзідэнту Беларусі да 1 жніўня.
МІНСК, 5 ліп - Sputnik. Чарговае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі адбудзецца ў сераду, 7 ліпеня. На парадку дня - юрыдычнае афармленне змяненняў прэамбулы галоўнага закона, палажэнняў аб асновах канстытуцыйнага ладу і статусу Усебеларускага народнага сходу. Пра гэта карэспандэнту Sputnik паведаміў член камісіі, кіраўнік Круглага стала дэмакратычных сіл Юрый Васкрасенскі.
Пасяджэнне будзе перадапошнім. Сваю працу камісія завяршае 21 ліпеня. Да 1 жніўня прапановы па змяненні асноўнага закона павінны быць прадстаўлены кіраўніку дзяржавы. Затым праект абноўленай Канстытуцыі вынесуць на грамадскае абмеркаванне.
Прэамбулу галоўнага закона краіны прапануецца дапоўніць палажэннямі аб захаванні нацыянальнай самабытнасці і суверэнітэту. Плануецца замацаваць там жа неабходнасць захавання культурна-духоўных традыцый беларускага народа.
У прэамбуле Канстытуцыі з'явіцца таксама палажэнне аб тым, што ў Беларусі фарміруецца сацыяльна справядлівае грамадства на пачатках салідарнасці і агульнага дабрабыту.
Асновы канстытуцыйнага ладу
У першым раздзеле дакумента - "Асновы канстытуцыйнага ладу рэспублікі" - ідзе гаворка аб правах, свабодах і гарантыях грамадзян, дэмакратыі, ролі палітычных партый і аб'яднанняў, відах уласнасці, рэлігіі, дзяржаўных сімвалах і мовах.
Плануецца паказаць, што Беларусь імкнецца да нейтралітэту, але пры гэтым найважнейшым напрамкам з'яўляецца калектыўная абарона.
Прапануецца прапісаць, што з тэрыторыі рэспублікі не будзе зыходзіць ваенная пагроза і ажыццяўляцца ваенная агрэсія ў дачыненні да іншай дзяржавы.
У тэксце Асноўнага закона з'явяцца нормы, накіраваныя на абарону гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.
"Акрамя таго, плануецца замест імкнення да бяз'ядзернай зоны замацаваць права на развіццё атамнай энергетыкі ў мірных мэтах, а таксама пазначыць вяршэнства законаў над іншымі нарматыўнымі актамі на канстытуцыйным узроўні. У цяперашні час вяршэнства маюць ўказы і дэкрэты прэзідэнта", - распавёў Васкрасенскі.
У новай Канстытуцыі плануецца замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу як вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя. Ён будзе надзелены пэўнымі паўнамоцтвамі. Напрыклад, прапануецца даць яму права аб'яўляць імпічмент прэзідэнту. Зараз гэта ў кампетэнцыі парламента.
Раней прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Усебеларускі народны сход павінен стаць канстытуцыйным органам і стабілізатарам на пераходны перыяд пры змене ўлады.
Колькасць членаў УНС складзе 2 500 чалавек. Пастаянна дзеючым органам сходу з'яўляецца прэзідыум.
Як распавяла раней карэспандэнту Sputnik старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, "пакуль Усебеларускі сход не мае таго статусу, якім надзяляюцца агульныя выбары". Цяпер важна, якія прынцыпы вызначыць новы праект Канстытуцыі. Паводле яе слоў, ён стане абіраемым органам, а "яго дэлегаты будуць выбірацца па такім жа прынцыпе, як і дэпутаты парламента".
Асноўны блок паправак у Канстытуцыю
Праект новага Асноўнага закона будзе вынесены на рэспубліканскі рэферэндум у лютым 2022 года. Над ім зараз працуе Канстытуцыйная камісія, у склад якой уваходзіць 36 чалавек.
Чакаецца, што ў цэлым Канстытуцыя зведае істотныя змены. Плануецца пашырыць ролю парламента і абмежаваць заканадаўчую функцыю прэзідэнта.
Акрамя таго, частка адказнасці кіраўніка дзяржавы можа перайсці да ўрада. Напрыклад, прапануецца пашырыць паўнамоцтвы прэм'ер-міністра, узмацніўшы яго ролю ў фарміраванні Саўміна.
У выбарчых бюлетэнях на рэспубліканскім рэферэндуме ўвесь блок карэкціровак будзе пазначаны ў адным пытанні.
Ярмошына:
канстытуцыйны рэферэндум пройдзе ў лютым
УНС зможа аб'яўляць
імпічмент прэзідэнту – Міклашэвіч
Рэформа Канстытуцыі: ці з'явіцца новы Асноўны закон у Беларусі ў гэтым годзе?